«Дзверы ў новае жыццё». Айцішніца расказвае, як бясплатна трапіць у брытанскую ВНУ
Франтэнд-распрацоўшчыца Вольга Іванова падалася на стыпендыю Chevening ад брытанскага МЗС — з ёй можна паступіць на бясплатную магістарскую праграму ў любую ВНУ Вялікабрытаніі. Цяпер яна рэзервовы кандыдат — чакае канчатковага адказу з дня на дзень.
На аснове свайго досведу яна дапамагла dev.by скласці гайд — бярыце на ўзбраенне: абмежаванняў па ўзросце для атрымання стыпендыі няма (падавацца з Беларусі таксама можна).
Франтэнд-распрацоўшчыца Вольга Іванова падалася на стыпендыю Chevening ад брытанскага МЗС — з ёй можна паступіць на бясплатную магістарскую праграму ў любую ВНУ Вялікабрытаніі. Цяпер яна рэзервовы кандыдат — чакае канчатковага адказу з дня на дзень.
На аснове свайго досведу яна дапамагла dev.by скласці гайд — бярыце на ўзбраенне: абмежаванняў па ўзросце для атрымання стыпендыі няма (падавацца з Беларусі таксама можна).
«Прыйшло ў галаву, што гэта ж звычайныя людзі — раз у іх атрымалася, атрымаецца і ў мяне»
Вольга працуе ў ІТ ад 2016 года. У 2020 яе сям’я пераехала ў Егіпет — трэба было наладжваць побыт у новай краіне. Вольга звольнілася і ўзяла «паўзу» — тым больш што яна даўно хацела змяніць тэхналогіі, — але праз год ужо не змагла знайсці працу: «рынак вельмі змяніўся», — кажа айцішніца.
Вольга лічыць, што яе CV ігнаруюць рекруцёры ў тым ліку таму, што ў яе няма профільнай адукацыі. І вырашыла яе атрымаць. Роўна год таму на адным з мерапрыемстваў у рамках праграмы Women in Tech айцішніца даведалася пра стыпендыю Chevening ад брытанскага МЗС.
Праграма Chevening дазваляе сваім лаўрэатам атрымліваць ступень магістра ў любой з ВНУ Вялікабрытаніі. Стыпендыя цалкам пакрывае:
кошт праграмы навучання;
пералёт эканом-класам у Вялікабрытанію і назад;
аднаразовую дапамогу па прыездзе і ад’ездзе;
кошт візы;
узнос на тэсціраванне на сухоты;
суму на паездкі на абавязковыя мерапрыемствы;
а таксама дае штомесячныя выплаты на пражыванне і асабістыя выдаткі.
Праграма Chevening існуе ўжо 40+ гадоў.
— Думка пра тое, што ў 36 гадоў, маючы сям’ю, я магу адправіцца на вучобу ў Англію, — трэба было «пераварыць», — прызнаецца Вольга.
Яна кожны дзень адкладала рашэнне — і падала заяву на стыпендыю толькі пры канцы кастрычніка.
— Я казала сабе, што стыпендыя Chevening — гэта шанец не толькі атрымаць тэхнічную адукацыю ў Брытаніі (Вольга абрала Computer Science), але і напрацаваць нэтварк. Фактычна гэта дзверы ў новае жыццё.
Айцішніца кажа, што прагледзела на YouTube нямала відэа ад тых, хто ўжо падаваўся на Chevening — і паспяхова. Спачатку ёй здавалася, што яна так не зможа: у яе не такі нэтваркінг, дый па лідарскіх якасцях яна саступае тым спікерам з відэа. Але потым Вользе «прыйшло да галавы, што гэта ж звычайныя людзі — раз у іх атрымалася», атрымаецца і ў яе.
Муж айцішніцы не быў супраць. Яны не раз абмяркоўвалі: калі Вольга знойдзе працу ў Еўропе — яны паедуць куды заўгодна. Так што ідэя з вучобай у Англіі была ўспрынятая ім добра.
— Брытанскі ўрад не толькі аплачвае стыпендыяту Chevening вучобу ў ВНУ і іншыя яго выдаткі, але і плаціць як студэнту каля 1300 еўра на месяц (хоць усё залежыць ад лакацыі: у Лондане як у сталіцы крыху больш, у правінцыі — менш). Так што мы вырашылі: ну, хоць бы на арэнду жытла ў нас грошы будуць, — кажа Вольга.
«Калідор» для падачы заяў адкрываецца ў жніўні — сёлета з 6 чысла, а на пачатку лістапада Chevening закрываюць прыём. Што важна на этапе падачы:
каб краіна знаходзілася ў спісе, каму могуць даць стыпендыю Chevening, — Беларусь там ёсць!
другі момант — трэба мець ступень бакалаўра (або магістра), то-бок скончыць універсітэт. Адзнакі на стадыі падачы заяўкі на стыпендыю ролі не граюць, але могуць мець значэнне на этапе, калі кандыдата разглядае канкрэтны ўніверсітэт Брытаніі.
таксама важна, каб у кандыдата на стыпендыю быў досвед працы ў сферы, якая яго цікавіць — не менш за два гады з нагрузкай мінімум 35 гадзін на тыдзень.
Вольга дадае, што абмежаванняў па ўзросце для атрымання стыпендыі Chevening няма.
Заяўку можна падаць на сайце праз «Асабісты кабінет». Для пачатку дастаткова проста скан-копіі дыплома — адзначае нашая суразмоўніца: перакладаць на англійскую не трэба.
— Ты прымацоўваеш яго ў сваім «асабістым кабінеце» і затым дадаеш 4 эсэ:
у першым неабходна апісаць свае лідарскія якасці і падмацаваць свае словы канкрэтнымі прыкладамі з мінулага;
у другім — расказаць, як ты «ўмееш у нэтваркінг»;
у трэцім — растлумачыць, чаму спыніў выбар на той ці іншай праграме той ці іншай ВНУ — трэба пазначыць тры ўніверсітэты — і што гэта дасць табе;
у чацвёртым — паказаць свой план на будучыню: як ты плануеш выкарыстоўваць свае веды і чым гэта дапаможа тваёй краіне і грамадству.
Неабавязкова ўсё рабіць адразу, тлумачыць Вольга, — можна паступова дадаваць па адным дакуменце.
— Я доўга глядзела розныя відэа, як скласці эсэ, — потым пісала па-руску: проста накіды. А затым сабралася і за дзень напісала адразу 4 эсэ. Але ведаю, што некаторыя людзі пішуць тыднямі — патроху.
Я дадалася ў тэлеграм-чаты і групы ў Фэйсбуку для кандыдатаў на Chevening. Адзін хлопец мяне здзівіў: ён расказваў, што ўжо тройчы падаваўся на стыпендыю з аднымі і тымі ж эсэ — наогул нічога не мяняў у тэксце. Два разы ён прайшоў на другі этап, а на трэці год пацярпеў няўдачу яшчэ на першым.
Беларусь заняла 5-е месца на міжнароднай матэматычнай алімпіядзе. Гэта найлепшы паказчык у Еўропе
«Працуючы ў ІТ, мела B1 — так што шукала ВНУ з патрабаваннем B2 або 6,0 па IELTS»
Таксама ад кандыдата спатрэбіцца выбраць тры ВНУ і размеркаваць іх па прыярытэце — «гэта няпроста», прызнаецца Вольга, у яе гэты выбар заняў некалькі тыдняў, да працэсу падключыўся нават муж айцішніцы.
— На сайце кожнага ўніверсітэта ёсць інфармацыя, з якім узроўнем англійскай яны бяруць студэнтаў: хтосьці — з энным балам па IELTS, хтосьці — па TOEFL, могуць быць і іншыя варыянты.
Я не вывучала англійскай у школе, а пазней, працуючы ў ІТ, мела B1 — так што я шукала ВНУ з патрабаваннем B2 або 6,0 па IELTS. У выніку мой выбар упаў на ўніверсітэты Эсэкса, Сасэкса і Рэйвенсборн у Лондане. Хоць цяпер я б ужо выбірала ВНУ з вышэйшымі патрабаваннямі да мовы.
Вольга адзначае, што да кожнай заяўкі на месца ва ўніверсітэце трэба падгрузіць дыплом і выпіску з ацэнкамі — цяпер ужо перакладзенымі на англійскую мову. Айцішніца дадае, што завяраць дакументы ў натарыуса не патрабуецца.
Затым Вольга напісала па матывацыйным лісце ў кожную з ВНУ, дадала рэзюмэ і рэкамендацыйныя лісты.
— Нейкія ўніверсітэты не патрабуюць ад кандыдатаў лістоў, але яны ўсё роўна будуць патрэбныя на наступным этапе Chevening. Так што я звярнулася да свайго экс-калегі і былога ўніверсітэцкага выкладчыка: першы меўся ахарактарызаваць мяне як прафесіяналку, другі — як старанную і матываваную на вучобу студэнтку.
Вольга ўдакладняе: «Гэта невідавочна, але на гэтым этапе можна пакуль не прымацоўваць у „асабістым кабінеце“ вынікі IELTS або TOEFL — дазваляецца дадаць іх пазней». Напрыклад, нашая суразмоўніца зрабіла гэта ў маі.
Паводле слоў айцішніцы, Эсэкскі ўніверсітэт, які яна ў заяўцы адзначыла як нумар адзін, адказаў ёй амаль адразу — яе гатовыя былі прыняць. Астатнія ВНУ маўчалі. Але ў лютым прыйшоў другі «офер», а ў маі — трэці.
Вольга спісвае «доўгія» адказы на працэсы ў ВНУ і рэкамендуе кандыдатам не адчайвацца, нават калі ў красавіку няма ніводнага адказу, а назапасіцца цярпеннем.
— Ёсць дэдлайн: да 11 ліпеня кандыдаты на стыпендыю Chevening маюць падаць хаця б адзін офер ад ВНУ. Ва ўніверсітэтах гэта ведаюць — і, бывае, не спяшаюцца з рашэннямі.
«Почувствовал себя гениальным изобретателем». Беларус разработал приложение, которое позволяет сделать кардиограмму с помощью телефона
«Сустракаліся анлайн увесь тыдзень. Пры канцы адказвалі — як песню пяялі»
Ад лістапада да снежня незалежная камісія ацэньвае заяўкі, якія прайшлі па патрабаваннях, а ў студзені падводзіць вынікі. Вольга прайшла на наступны этап — інтэрв’ю з камісіяй.
— У маім «асабістым кабінеце» адкрылася новая ўкладка — і я змагла выбраць дату і час. Маё інтэрв’ю адбылося ў сярэдзіне сакавіка.
Вольга адзначае, што звычайна інтэрв’ю праходзіць афлайн у амбасадзе, але сёлета беларусам далі магчымасць праходзіць яго анлайн.
— Інтэрв’ю доўжыцца каля паўгадзіны. У камісіі — 3 чалавекі. Звычайна яны праходзяцца па ўсіх тваіх эсэ і задаюць удакладняючыя пытанні, вельмі падобна да праверкі на софт-скілы, — кажа Вольга.
Айцішніца старанна рыхтавалася да інтэрв’ю. Яна знайшла групу ў WhatsApp — там былі такія ж кандыдаты на Chevening, як яна, хто прайшоў на наступны этап. Удзельнікі трэніраваліся ў парах.
Вольга прапанавала рэпеціраваць у невялікіх камандах. У выніку сабраліся чатыры чалавекі: яна, жанчына з Лесота, хлопец з Азербайджана і дзяўчына з В’етнама.
— Мы сустракаліся анлайн на працягу тыдня кожны дзень. Трое задаюць пытанні, чацвёрты адказвае — потым змяняемся. Пры канцы мы адказвалі, як песню пяялі. Гэтыя заняткі вельмі дапамаглі кожнаму з нас: ты не бачыш сябе з боку, пачынаеш расказваць нешта — а суразмоўцы кажуць, што не зразумелі тваёй думкі. Дзякуючы фідбэку ад групы кожны з нас змог адтачыць сваю прамову і адказы.
Вольга кажа, што на самім сумоўі не было сюрпрызаў — «усё прайшло на пазітыве». Яна зусім не хвалявалася і выступала ўпэўнена.
«Зразумела, якое ў мяне слабое месца, — аўдзіраванне. Стала глядзець „Friends“ захлёбваючыся»
Далей быў перыяд цішыні да сярэдзіны чэрвеня — Вольга кінула ўсе сілы на тое, каб здаць IELTS за гэты час.
— Я пачала рыхтавацца да моўнага іспыту яшчэ ад лістапада з рэпетытаркай, якая сама здавала IELTS, — раз на тыдзень.
Таксама я праходзіла тэсты за мінулыя гады — іх можна знайсці ў адкрытым доступе. Далучылася да некалькіх Speaking Clubs, каб практыкаваць сваю прамову. Адшукала курс на Udemy — але ўвесь да канца не прайшла. Яшчэ чытала навуковыя артыкулы — напрыклад, пра даследаванні Юпітэра або пра будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Вучылася пісаць эсэ.
Вольга кажа, што на дзень яна прысвячала англійскай мінімум 2-3 гадзіны, але часцей больш. У красавіку яна распачала першую спробу здаць IELTS — і набрала 5,5 бала.
— Я зразумела, якое ў мяне слабое месца, — гэта аўдзіраванне. І стала глядзець фільмы — усе серыі «Friends» захлёбваючыся: спачатку было цяжка, але пры канцы месяца — ужо без праблем. Яшчэ я чытала кнігу Эрын Мэер «Тhe Culture Map: Breaking Through The Invisible Boundaries of Global Business».
У выніку пры канцы мая Вольга здала IELTS на 6,0.
18 чэрвеня прыйшоў адказ ад камісіі Chevening — айцішніцу залічылі ў рэзерв: у яе ёсць шанец атрымаць стыпендыю, калі хтосьці са стыпендыятаў раптам адмовіцца. Канчатковага адказу яна чакае з дня на дзень.
Вольга кажа, калі ёй не дадуць стыпендыі цяпер, яна будзе падавацца зноў сёлета — і па кроках расказваць пра ўсё ў сваім тэлеграм-канале: ёй хочацца, каб больш беларусаў даведалася пра стыпендыю Chevening. Ну, а ў выпадку поспеху працягне расказваць там пра сваю вучобу ў Брытаніі.
британское образование не гарантирует вам трудоустройства на два года, да и что-то не знаю ни одного специалиста с британским дипломом, работавшего на наших флагманах промышленности (кроме пожалуй Ли Харви Освальда)
Статья не плохая, но вот по поводу этой "паузы" длиной в 4 года - а согласилась бы героиня статьи, чтобы она работала эти 4 года, когда ее благоверный сделал бы такою "паузу", и никак не мог бы найти работу?
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ну какая же она айтишница, если ее три года никуда не берут.
Скорее жена более менее зарабатывающего человека. А вот он скорее всего айтишник.
Именно. Жена айтишника, а не айтишница.
британское образование не гарантирует вам трудоустройства на два года, да и что-то не знаю ни одного специалиста с британским дипломом, работавшего на наших флагманах промышленности (кроме пожалуй Ли Харви Освальда)
Статья не плохая, но вот по поводу этой "паузы" длиной в 4 года - а согласилась бы героиня статьи, чтобы она работала эти 4 года, когда ее благоверный сделал бы такою "паузу", и никак не мог бы найти работу?