Колькасць ІТ-вакансій падае. Расце толькі адзін сегмент
Амерыканскія кампаніі актывізавалі найманне спецыялістаў у штучным інтэлекце і гатовыя плаціць ім усё вышэйшыя заробкі, паведамляе Wall Street Journal.
Амерыканскія кампаніі актывізавалі найманне спецыялістаў у штучным інтэлекце і гатовыя плаціць ім усё вышэйшыя заробкі, паведамляе Wall Street Journal.
Амерыканскія кампаніі актывізавалі найманне спецыялістаў у штучным інтэлекце і гатовыя плаціць ім усё вышэйшыя заробкі, паведамляе Wall Street Journal.
З пачаткам пандэміі кампаніі ўнутры ІТ-галіны і па-за яе межамі актыўна хайрылі айцішнікаў, але ўжо вельмі хутка ім давялося задумацца пра эфектыўнасць і пайсці на скарачэнні. Тым не менш эксперты адзначаюць, што попыт на АІ-спецыялістаў, напрыклад, інжынераў па машынным навучанні і дата-саентыстаў, застаецца высокім.
Пра гэта ж сведчаць даныя джабборда Indeed: колькасць вакансій для АІ-спецыялістаў і дата-саентыстаў у цэлым і вакансій для праграмных распрацоўшчыкаў (у гадавым суадносінах) рухаецца ў розным кірунку. Гэты трэнд характэрны і для найбуйнейшых кампаній ЗША, якія ссоўваюць фокус і рэсурсы на АІ.
Напрыклад, у апошнія месяцы прайшлі звальненні ў самых розных падраздзяленнях Amazon, а прыярытэтнымі сталі праекты з удзелам АІ. Google скарачае выдаткі і перанакіроўвае сродкі на распрацоўку АІ. Apple закрыла шматмільярдны 10-гадовы праект па стварэнні электракараў, а частку каманды перавяла на праекты па АІ.
Indeed лічыць АІ-вакансіямі тыя, у якіх у назве пазіцыі, кампаніі або ў апісанні ёсць ключавыя словы, звязаныя з АІ. Больш за ўсё доля АІ-вакансій у раздзелах, звязаных з данымі і распрацоўкай. Вакансій са згадваннем генератыўнага АІ практычна не існавала да выпуску ChatGPT. Іх доля на платформе і цяпер невялікая, але ў параўнанні з часамі да рэлізу іх колькасць узляцела.
Працадаўцы завабліваюць АІ-спецыялістаў высокімі заробкамі. Тры чвэрці кампаній, якія ўдзельнічалі ў апытанні кансалтынгавай кампаніі Aon, заявілі, што гатовыя плаціць новым супрацоўнікам надбаўку за АІ-скіл.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
все на Горизонт! перекуем орала в мониторы и авионику! пушки вместо масла!
хайповые технологии приходят и уходят, а горизонт уже 50 лет стоит. не стоит торопится выбрасывать телевизор