Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Што пачытаць на вакацыях? 10 важных кніг пра бізнэс, якія выйшлі ў 2022

Як праходзяць брэйнстормы ў крэатыўнай каманды Pixar, якімі прыёмамі пераканання карыстаецца перамоўшчык з ФБР, што агульнага ў кампаній, якія жывуць і квітнеюць дзесяцігоддзямі? Да навагодніх вакацый сабралі дзесяць кніг, якія дапамогуць па-іншаму зірнуць на бізнэс і кіраванне камандай. 

Пакінуць каментарый

Як праходзяць брэйнстормы ў крэатыўнай каманды Pixar, якімі прыёмамі пераканання карыстаецца перамоўшчык з ФБР, што агульнага ў кампаній, якія жывуць і квітнеюць дзесяцігоддзямі? Да навагодніх вакацый сабралі дзесяць кніг, якія дапамогуць па-іншаму зірнуць на бізнэс і кіраванне камандай. 

From Impressed to Obsessed: 12 прынцыпаў, як ператварыць кліентаў і супрацоўнікаў у фанатаў вашага брэнда. Джон Піколт

Выява — inc.com

Аўтар піша пра тое, чаму важна працаваць не толькі над павышэннем лаяльнасці кліентаў, але таксама над атмасферай унутры яе. Ён разбірае кейсы Apple, Disney і Southwest Airlines. І дзеліцца ідэямі, як пабудаваць брэнд кампаніі, які збярэ вакол сябе кам’юніці: як карыстальнікаў, так і працаўнікоў. 

Напісаў працу Джон Піколт — бізнэс-кансультант і аўтар матэрыялаў для The Wall Street Journal, The New York Times і Forbes. 

Цана: ад $15.12.

Падрабязней

Метад Хоўка: тры прынцыпы маркетынгу, дзякуючы якім узляцелі больш за 3000 брэндаў. Эрык Х’юберман 

Выява — PR Newswire

На думку аўтара, усе вядомыя кампаніі выбудоўваюць брэнд паводле адной схемы. Формула поспеху ўжо вядомая, і Эрык Х’юберман, СЕО і заснавальнік амерыканскага маркетынгавага агенцтва Hawke Media, дзеліцца ёй у кнізе. А таксама згадвае паспяховыя брэнд-стратэгіі, якія агенцтва распрацоўвала для партнёраў. Ад 2014 года Hawke Media паспела папрацаваць з 3000 кампаній. 

Цана: ад $8.99.

Падрабязней

Культурны даведнік: 60 высокаэфектыўных дзеянняў, якія дапамогуць вашай камандзе дамагчыся поспеху. Дэніел Койл

Выява — SCLSNJ

Дэніел Койл — аўтар бестселераў The New York Times і рэдактар часопіса Outside — некалькі гадоў назіраў, як працуюць людзі ў паспяховых кампаніях, вывучаў працэсы і камунікацыю ўнутры каманды, сачыў, як калегі падтрымліваюць адно аднаго, развязваюць канфлікты і іншыя працоўныя кейсы. У выніку сфармуляваў 60 прынцыпаў працы эфектыўнай каманды. Карыстайцеся.

Цана: ад $10.99.

Падрабязней

«Персанальны MBA: авалодайце мастацтвам бізнэсу». Джош Каўфман

Выява — Goodbooksummary

Галоўная прэтэнзія аўтара кнігі да бізнэс-курсаў у тым, што яны не паспяваюць за індустрыяй. Нават Гарвард, паводле назіранняў Каўфмана, прапануе састарэлыя мадэлі бізнэсу. Ён жа ў дзесятым выданні «Персанальнага MBA» абяцае актуальныя парады ў частцы бізнэсу, маркетынгу, продажаў, перамоў і іншых працэсаў. 

Цана: ад $5.99.

Падрабязней

«Карпарацыя „Крэатыўнасць“: пераадоленне нябачных сіл, якія стаяць на шляху да сапраўднага натхнення». Эд Катмул

Выява — Convivio

Напісаў кнігу таленавіты амерыканскі інжынер-мультыплікатар і кафаўндар Pixar Эд Катмул. У ёй ён расказвае аб працы каманды Pixar, яе крэатыве, брэйнсторм-сесіях, пасля якіх на экраны выходзілі «Гісторыя цацак», «Галаваломка», «ВАЛЛ-І» ды іншыя оскараносныя мультфільмы. Гэтая кніга — збор каштоўнага досведу паспяховай крэатыўнай каманды. У іх ёсць чаму павучыцца.

Цана: ад $13.99.

Падрабязней

Створаны на стагоддзі: паспяховыя звычкі дальнабачных кампаній. Джым Колінз і Джэры Порас

Выява — 8w8.com

Калісьці аўтары кнігі задаліся пытаннем: чаму ў некаторых кампаній атрымоўваецца выжываць і квітнець на рынку дзесяцігоддзямі і нават стагоддзямі? А пасля Джым Колінз і Джэры Порас шэсць гадоў вывучалі досвед 18 паспяховых карпарацый, у тым ліку Phillip Morris, General Electric, Motorola, Walt Disney, і параўноўваюць з іх галоўнымі канкурэнтамі. 

У кнізе шмат канкрэтных прыкладаў і працоўных канцэпцый, якія можна браць і ўжываць.

Цана: ад $14.99.

Падрабязней

Ніколі не ідзіце на кампраміс: вядзіце перамовы так, як быццам ад гэтага залежыць вашае жыццё. Крыс Вос

Выява — Pominy

Агент ФБР Крыс Вос спецыялізуецца на перамовах са злачынцамі, якія бяруць закладнікаў: тэрарыстамі, рабаўнікамі банкаў. Гэты ўнікальны досвед ён канвертаваў у гайд па перамовах. У кнізе Вос расказвае пра дзевяць паспяховых прынцыпаў — іх можна ўжыць у розных жыццёвых сітуацыях, ад абмеркавання заробку з наймальнікам да камунікацыі з буйным бізнэс-партнёрам. 

Цана: ад $20.99.

Падрабязней

Метасусвет: і як ён усё зменіць. Мэцью Бол

Выява – Matthew Ball’s Twitter

Сусветныя кампаніі накшталт Epic Games і Meta ўжо ствараюць у метасусветах праекты, запрашаюць фанатаў і партнёраў на івэнты, прапануюць новы карыстальніцкі досвед. Венчурны інвестар Мэцью Бол разважае, як метасусвет зменіць бізнэс і чаму важна інтэгравацца ўжо цяпер.

Цана: ад $9.66.

Падрабязней

Канец выгарання: чаму праца высільвае нас і як пачаць лепей жыць. Джонатан Малешыч

Выява — npr.org

Каб не стаць дэспатычным начальнікам, трэба заўсёды прыслухоўвацца да каманды. У гэтай кнізе аўтар згадвае свой досвед выгарання і фармулюе яго прычыны. Ён не дае банальных рэкамендацый пра тое, як адстойваць межы, а прапануе актуалізаваць праблему, адмовіцца ад культу працы і пачаць жыць шчасліва.

Цана: $19.99.

Падрабязней

Як разбурыць свой стартап: навука аб тым, чаму 90% кампаній цярпяць няўдачу і як гэтага пазбегнуць. Кім Хвідк’яер

Выява — Kim Hvidkjaer’s Twitter

Аўтар стаў мільянерам у 29 гадоў, а потым прагарэў. Ён прааналізаваў памылкі і зноў запусціў некалькі паспяховых кампаній. Кім Хвідк’яер аналізуе досвед і расказвае, як не дапускаць памылак у кіраванні бізнэсам і камандай.

Цана: ад $14.99.

Падрабязней

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.