Cisco перад сыходам з Расіі знішчыла запчасткі на $22 млн
Амерыканскі вытворца сеткавага абсталявання і софту праз закрыццё бізнэсу ў Расіі знішчыў свае матэрыяльна-вытворчыя запасы ў краіне.
Пра гэта гаворыцца ў справаздачнасці адной з юрыдычных асоб Cisco ў РФ «Сіска сістэмс». У дакументах пазначана, што рашэнне знішчыць «усе запасы, IT-абсталяванне, дэма-ўзоры» было прынятае ў жніўні 2022 года. Кампанія пайшла на гэта праз спыненне продажаў і паслуг і прыпыненне дзеяння ліцэнзій у Расіі, а таксама праз немагчымасць рээкспарту.
Запасы былі знішчаныя сёлета ў студзені на суму каля 1,8 мільярда рублёў (каля $22 мільёнаў). Пад матэрыяльна-вытворчымі запасамі звычайна разумеюць эксплуатацыйныя запчасткі для абсталявання. Акрамя таго, кампанія знішчыла транспартныя сродкі, офісную мэблю і тэхніку на адзін мільён рублёў.
Читать на dev.by