Anthropic пашырыла доступ да Claude Cowork — ШІ-агента для працоўных задач па-за праграмаваннем. Цяпер сервіс даступны ў браўзеры, а таксама на iOS і Android для падпісчыкаў Max. Карыстальнікі іншых тарыфаў атрымаюць доступ у бліжэйшыя тыдні.
Anthropic пашырыла доступ да Claude Cowork — ШІ-агента для працоўных задач па-за праграмаваннем. Цяпер сервіс даступны ў браўзеры, а таксама на iOS і Android для падпісчыкаў Max. Карыстальнікі іншых тарыфаў атрымаюць доступ у бліжэйшыя тыдні.
Claude Cowork запусцілі ў студзені як дэсктопны дадатак для macOS і Windows. Цяпер заданне можна пачаць на кампутары, атрымаць апавяшчэнне на тэлефон, а потым вярнуцца да гатовага выніку пазней — нават калі ноўтбук зачынены.
Сесіі Cowork па замоўчванні будуць выконвацца ў воблаку. Гэта дазволіць агенту працягваць працу ў фоне, пераключацца паміж прыладамі і выконваць запланаваныя задачы, нават калі ніводная прылада карыстальніка не знаходзіцца анлайн.
Пры гэтым у дэсктопным дадатку застанецца лакальны рэжым працы, а поўны набор функцый, у тым доступ да лакальных файлаў і браўзера, па-ранейшаму будзе даступны менавіта на кампутары.
Anthropic апісвае Cowork як ШІ-памочніка для офіснай працы: ён можа збіраць брыфінгі, аналізаваць перапіску, рыхтаваць чарнавікі лістоў, складаць справаздачы і прасіць карыстальніка пацвердзіць рашэнне, калі трэба ўдзел чалавека.
Anthropic таксама раскрыла раннюю статыстыку выкарыстання Cowork. Кампанія вывучыла 1,2 мільёна ананімізаваных сесій з больш чым 600 тысяч арганізацый за апошнія два тыдні траўня.
Самая буйная катэгорыя — аперацыйныя бізнес-працэсы: збор разрозненых абнаўленняў у справаздачу, стварэнне чэк-лістоў для онбордынгу, зверка табліц. На такія задачы прыйшлося 33,4% сесій.
На другім месцы — стварэнне кантэнту і тэкстаў: чарнавікі, прэзентацыі, пасты для сацсетак, прапановы і іншыя камунікацыйныя матэрыялы. Гэтая катэгорыя заняла 16,4%. Распрацоўка праграмнага забеспячэння, для параўнання, склала толькі 8,7% выкарыстання Cowork.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.