Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Codex абнавіўся: з'явіліся фонавы рэжым, браўзэр і 100+ плагінаў

OpenAI абнавіла інструмент для распрацоўшчыкаў Codex. Рэліз дазваляе сервісу працаваць непасрэдна з інтэрфейсам камп’ютара карыстальніка.

Пакінуць каментарый

Галоўнае новаўвядзенне — магчымасць працы ў фонавым рэжыме. Цяпер Codex можа кіраваць праграмамі на камп’ютары: адкрываць праграмы, перамяшчаць курсор і ўводзіць тэкст. Па сутнасці, гаворка ідзе пра запуск некалькіх ШІ-агентаў, якія выконваюць задачы паралельна і не перашкаджаюць карыстальніку працаваць у іншых праграмах.

У кампаніі называюць такі рэжым «напарнікам-распрацоўшчыкам», які бярэ на сябе дапаможныя задачы — напрыклад, тэставанне праграм, унясенне зменаў у франтэнд ці працу з сервісамі без API.

Таксама ў Codex з’явіўся ўбудаваны браўзер, які дазваляе выконваць каманды ўнутры вэб-праграм. У перспектыве OpenAI плануе пашырыць гэтую функцыю да поўнага кіравання браўзерам.

Сярод іншых абнаўленняў — функцыя памяці, якая захоўвае кантэкст папярэдніх сесій і ўлічвае стыль працы карыстальніка, а таксама генерацыя выяваў для стварэння прататыпаў, прэзентацый і інтэрфейсаў.

Акрамя таго, інструмент атрымаў інтэграцыі з больш чым 100 сэрвісамі, у тым CodeRabbit і GitLab, што дазваляе аўтаматызаваць працоўныя працэсы — напрыклад, аналіз задач ці фарміраванне спіса спраў на аснове Slack і Google Calendar.

OpenAI добавила в Agents SDK песочницу для ИИ-агентов
OpenAI дадала ў Agents SDK пясочніцу для ШІ-агентаў
Па тэме
OpenAI дадала ў Agents SDK пясочніцу для ШІ-агентаў
ИИ-агенты в GitHub могут красть учётные данные
ШІ-агенты ў GitHub могуць красці ўліковыя дадзеныя
Па тэме
ШІ-агенты ў GitHub могуць красці ўліковыя дадзеныя
Claude вводит проверку личности: нужен паспорт и селфи
Claude уводзіць праверку асобы: патрэбны пашпарт і сэлфі
Па тэме
Claude уводзіць праверку асобы: патрэбны пашпарт і сэлфі
Чытайце таксама
OpenAI прэзентавала ШІ-агента, які можа кадаваць суткамі
OpenAI прэзентавала ШІ-агента, які можа кадаваць суткамі
OpenAI прэзентавала ШІ-агента, які можа кадаваць суткамі
1 каментарый
OpenAI выпусціла бясплатную аплікацыю Codex для ПК
OpenAI выпусціла бясплатную аплікацыю Codex для ПК
OpenAI выпусціла бясплатную аплікацыю Codex для ПК
1 каментарый
OpenAI дадала ў Agents SDK пясочніцу для ШІ-агентаў
OpenAI дадала ў Agents SDK пясочніцу для ШІ-агентаў
OpenAI дадала ў Agents SDK пясочніцу для ШІ-агентаў
Codex абнавіўся: з'явіліся фонавы рэжым, браўзэр і 100+ плагінаў
Codex абнавіўся: з'явіліся фонавы рэжым, браўзэр і 100+ плагінаў
Codex абнавіўся: з'явіліся фонавы рэжым, браўзэр і 100+ плагінаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.