Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Coinbase скарачае 20% штату — колькі месяцаў таму звольніла яшчэ 18%

Coinbase — другая паводле аб’ёму таргоў крыптабіржа ў свеце — плануе скараціць 950 чалавек. Як піша TechCrunch, гэта каля 20% яе штату.

Пакінуць каментарый
Coinbase скарачае 20% штату — колькі месяцаў таму звольніла яшчэ 18%

Coinbase — другая паводле аб’ёму таргоў крыптабіржа ў свеце — плануе скараціць 950 чалавек. Як піша TechCrunch, гэта каля 20% яе штату.

Гэта ўжо другі раўнд звальненняў у Coinbase за апошні час. У чэрвені кампанія скараціла 18% сваіх супрацоўнікаў — тады гэта закранула прыкладна 1100 чалавек. Але гэтага выявілася недастаткова, адзначыў у блогпасце сузаснавальнік і гендырэктар Coinbase Браян Армстранг.

Акрамя таго, амерыканская пляцоўка закрые некалькі праектаў. Армстранг сказаў, што гэта будуць праекты з «найменшай верагоднасцю поспеху», але якія менавіта, не ўдакладніў.

Усе гэтыя меры закліканыя дапамагчы кампаніі скараціць выдаткі і быць гатовай да любога варыянту развіцця падзей на крыптарынку, які дзякуючы «нядобрасумленным асобам» перажывае не найлепшыя часы. Мяркуючы з усяго, ён меў на ўвазе скандал вакол кіраўніка FTX Сэма Бэнкмана-Фрыда.

Coinbase разлічвае знізіць аперацыйныя выдаткі прыкладна на 25% квартал да квартала — у тым ліку на маркетынг, распрацоўку ды іншыя адміністрацыйныя выдаткі.

Яе акцыі за мінулы год патаннелі на 83%.

Coinbase — не адзіная крыптавалютная кампанія, якой прыйшлося пайсці на звальненні. Kraken — трэцяя паводле велічыні крыптабіржа свету — у лістападзе абвясціла пра скарачэнне 30% штату, або 1100 супрацоўнікаў.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.