Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Перашкаджала вучобе». Як айцішнікі кантралююць дзяцей праз гаджаты і сэрвісы

Спыталіся ў айцішнікаў, як яны кантралююць анлайн- і афлайн-жыццё сваіх дзяцей і якія гаджаты і сэрвісы для гэтага выкарыстоўваюць. Фаварыты многіх — праграмы Family Link і Family Safety, а таксама кантроль праз роўтар, але сёй-той дзейнічае па-старому: «прыйшоў дадому — тэлефон на паліцу» і «пабольш гурткоў і секцый».

12 каментарыяў
«Перашкаджала вучобе». Як айцішнікі кантралююць дзяцей праз гаджаты і сэрвісы

Спыталіся ў айцішнікаў, як яны кантралююць анлайн- і афлайн-жыццё сваіх дзяцей і якія гаджаты і сэрвісы для гэтага выкарыстоўваюць. Фаварыты многіх — праграмы Family Link і Family Safety, а таксама кантроль праз роўтар, але сёй-той дзейнічае па-старому: «прыйшоў дадому — тэлефон на паліцу» і «пабольш гурткоў і секцый».

«Запыты Family Link можна адключыць пасля 13 гадоў — сын гэтым правам скарыстаўся»

— У мяне двое дзяцей 13 і 7 гадоў. Кантралюю іх з дапамогай Family Link, Family Safety, а таксама фірмовай праграмы для роўтара — Keenetic.

У асноўным задача ўсіх сродкаў — абмежаваць час выкарыстання гаджатаў. Family Link працуе на Android-прыладах і дазваляе ўсталёўваць ліміт выкарыстання: як агульны, так і па праграмах. Плюс ёсць розныя фільтры для праграм, а таксама зручныя опцыі пошуку тэлефона і адсочвання яго знаходжання.

Family Safety — рашэнне для Windows-платформы. Крыху больш прасунутае, так як можа задаваць сумарны час для некалькіх прылад, у тым ліку прыстаўкі, але я не выкарыстоўваю ўсе опцыі — мне дастаткова збіраць статыстыку па праграмах і вызначаць перыяд актыўнасці і сумарны час.

У Family Safety зручная зваротная сувязь: можна запытаць дазвол на дадатковы час або праграму прама з сістэмы, і тады на пошту прыйдзе апавяшчэнне, а на тэлефон — пуш-апавяшчэнне.

Family link добры тым, што блакуе смарт-функцыі, але дазваляе па-ранейшаму тэлефанаваць па тэлефоне і слаць эсэмэскі ў выпадку неабходнасці. А Keenetic дазваляе арганізаваць расклад для Wi-Fi залежных гаджатаў унутры кватэры.

У старэйшага сына ёсць усе месенджары, але я іх не кантралюю. Паводле правілаў Google запыты Family Link можна адключыць пасля 13 гадоў — і ён гэтым правам скарыстаўся. Цяпер я кантралюю толькі ягоны час у інтэрнэце праз Keenetic (хатні роўтар).

На жаль, няма інструмента, які абмяжоўвае час прагляду тэлевізара. Але яго лепш кантраляваць рукамі, а не аддаваць на водкуп прыладам, хоць было б зручна, вядома.

«Кантроль па-старому: прыйшоў дадому — тэлефон на паліцу, пакуль не зробіць урокаў»

У мяне двое дзяцей: сыну 11 гадоў, дачцэ — 13. Сына кантралюю па-старому: прыйшоў дадому — тэлефон на паліцу, пакуль не зробіць урокаў. Пасля можна трохі пагуляць. Як правіла, «жыцці» ў яго мабільнай гульні сканчаюцца праз 15-20 хвілін, так што ён сам лёгка адліпае ад тэлефона. 

Дачку і кантраляваць не трэба, мабільныя гульні ёй не цікавыя. Тэлефон яна выкарыстоўвае ў падрыхтоўцы да заняткаў: перакладае словы са слоўнічкамі, часам глядзіць на YouTube лекцыі па школьных прадметах — яна ўспрымае інфармацыю на слых лепш, ніж з падручніка. 

Сацсетак у маіх дзяцей няма. Ёсць месенджары, але я не кантралюю, што пішуць дзеці ў паведамленнях. Мяне шмат чаму навучыла адная гісторыя. Калі дачка была ў малодшай школе, яе аднакласнікі стварылі вайбер-чат, каб абменьвацца «хатнімі». Але часцей дзеці тонамі слалі туды стыкеры і эмоджы — першы час тэлефоны не змаўкалі ні на хвіліну, і, вядома, адцягвалі іх ад хатняй працы. 

Бацька аднакласніцы дачкі, чыноўнік, прыйшоў у такі чат і стаў павучаць: «Лепей заняліся б справай — кніжку пачыталі», — і ўсё ў такім родзе. Натуральна, у адказ атрымаў, што ён ім «не тата, каб камандаваць» і «што хочам, тое і робім».

Як на мяне, добра, што яго не паслалі ў грубай форме. Але той тата так не лічыў, ён вельмі абурыўся — і прыйшоў ужо ў чат бацькоў: вось, маўляў, не ўсе з вас спраўна выконваюць свае абавязкі законных прадстаўнікоў і кантралююць сваіх дзяцей… І далей — вытрымкі з законаў. Адказваць яму ніхто не стаў.

Але ўвечары таго ж дня мы абмеркавалі тую сітуацыю з дачкой. Яна сказала, што яе аднакласніцы вельмі сорамна, дзяўчынка перажывала, што з ёй перастануць гутарыць — і выдаляць з чата. Тады ж дачка сказала, што радая, што я не бяру яе тэлефона, не чытаю перапіскі з аднакласнікамі і ўжо тым больш не ўступаю ў яе. Так «у чаце шмат свавольства», але ж «можна адключыць гук, калі тэлефон замінае». 

Потым было яшчэ шмат розных выпадкаў, і кожнага разу дачка прыходзіла і дзялілася са мной сама. Яна адчувае, што я ёй давяраю, і ў адказ давярае мне свае таямніцы. Гэта вельмі каштоўна!

«Кантралюем час у інтэрнэце праз унутраныя налады роўтара»

Мая старэйшая дачка вучыцца ў 7 класе. Мы з мужам кантралюем яе час у інтэрнэце праз унутраныя налады роўтара: проста выстаўляем дазволенае значэнне. Экранны час у яе таксама лімітаваны — кантраляваць гэта проста, так як у дачкі аб’яднаны рахунак з татам.

А ў астатнім мы стараемся максімальна загружаць дачку гурткамі і секцыямі, каб у яе не заставалася часу на тэлефон. 

Ведаю, што можна кантраляваць дзяцей праз праграмы — і ў тым ліку, што яны пішуць у сацсетках і месенджарах, і каму. Але мы лічым гэта ўварваннем у асабістую прастору дзіцяці, і проста стараемся гутарыць з ёй на гэтую тэму. 

«Шмат інфармацыі перабраў, каб забяспечыць safe-інтэрнэт дзіцяці»

У мяне хлопчык 12 гадоў. Анлайн кантралюю яго практычна цалкам, выключэнне — зносіны з сябрамі ў школе. Што выкарыстоўваю для гэтага:

  • на смартфоне сына ўсталяваны Family Link ад Google для абмежавання часу выкарыстання ўсталяваных праграм і на ўсталяванне праграм. Напрыклад, на гульні даецца 1,5 гадзіны на дзень, а Viber адкрыты заўсёды. Дзіця ведае пра праграму на сваім тэлефоне, якая абмяжоўвае яго, плюс ён можа адпраўляць запыт на дазвол усталяваць тую ці іншую праграму або гульню;
  • яго ПК і сматрфон падключаныя да Zyxel Keenetic 2, у якім уключаныя DNS ад Яндэкс. Гэта абмяжоўвае яго пошук у інтэрнэце і адкрыццё непажаданых сайтаў на тэлефоне і камп’ютары. І вось пра гэта маё дзіця не ў курсе;
  • таксама я перыядычна праглядаю гісторыю браўзера, каб зразумець чым цікавіцца маё дзіця.

Я шмат інфармацыі перабраў, каб забяспечыць safe-інтэрнэт дзіцяці. Я сам праграміст і выдатна ведаю, як багата ў інтэрнэце хламу і непрыстойнасцей. Лічу, што дзіця ўсё мусіць пазнаваць паступова і выкарыстоўваць гаджаты толькі на карысць. Узяць той жа цікток — там пастаянна з’яўляюцца нейкія чэленджы накшталт «паспей адскочыць ад цягніка, які праязджае»: нічога добрага з гэтага не выходзіць. 

Калі ўзяць у цэлым сеціва, то цяпер які сайт ні адкрый (калі ён не звязаны з навучаннем і не Вікіпедыя) — вакол напаўголыя дзяўчаты. Я не ханжа, але сыну 12 — і гэта не той кантэнт, які патрэбны яму.

Што да татальнага кантролю, то мой пункт нумар адзін: не чапаць тэлефона. Гэта асабістае. Таксама калі ён сядзіць за ПК і гугліць нейкую інфармацыю, я не стаю за спінай, бо ведаю, што фільтр Яндэкса працуе добра.

Так, я магу праглядзець гісторыю — але амаль заўсёды дзіця гэта бачыць, і што б там ні было, я не лаюся, а стараюся растлумачыць: вось гэты кантэнт бескарысны, і ты выдаткаваў столькі і столькі часу на яго замест таго, каб што-небудзь вывучыць або ў крайнім выпадку пагуляць у гульню.

«У мяне засталося толькі адное выйсце — поўны блок тэлефона»

Цяпер майму сыну 16 — і я яго не кантралюю. Але яшчэ год таму гэта трэба было рабіць. 

Да 13 гадоў маё дзіця хадзіла з кнопкавым тэлефонам — і ў яго не было ніякіх спакус. Калі я купіў сыну смартфон, гаджат стаў перашкаджаць вучобе — дзіця праводзіла там дні напралёт.

Мне прыйшлося паставіць на тэлефон сына Family Link і цалкам заблакаваць апарат. Чаму так жорстка — растлумачу: спачатку я проста абмяжоўваў час выкарыстання інтэрнэту і некаторых праграм, а таксама спампоўку гульняў. Але падлеткі ж кемлівыя: сёння ты ставіш абмежаванні, а заўтра сын ідзе ў школу, бярэ тэлефон у кагосьці з сяброў, гугліць, як абысці Family Link — і стварае другую віртуальную прастору, якую тата ўжо не кантралюе. Ты адчуваеш, што дзіця на ўсю моц карыстаецца тэлефонам — але за руку злавіць не можаш. 

І вось у мяне засталося толькі адное выйсце — поўны блок тэлефона. Я або хтосьці яшчэ мог патэлефанаваць сыну, ён нам — не, толькі ператэлефанаваць, калі нумар у прапушчаных званках. Яшчэ ён мог чытаць паведамленні ў вайберы і эсэмэскі. Вось да чаго дайшло. 

Яшчэ Family Link дазваляе паглядзець, дзе знаходзіцца тваё дзіця. Гэта важна: мой сын увесь час вяртаўся з трэніровак, а 22:00, калі трэніроўку затрымлівалі, я бачыў — вось кропка на карце рухаецца, ён едзе ў тралейбусе. Але і гэта ён потым змог абыходзіць — інтэрнэт вырубаў, і ўсё. 

Я перастаў абмяжоўваць сына ў той дзень, калі ён атрымаў атэстат аб заканчэнні 9 класаў. У нас была мэта — сын хацеў паступіць у каледж на спецыяльнасць з самым высокім прахадным балам. І няможна было, каб тэлефон яго адцягваў ад вучобы — вось я і ўжываў такія «драконаўскія» метады. 

Цяпер, дарэчы, сын папрасіў: «Тата, ці можна я з хлопцамі ў інтэрнаце каледжа пару тыдняў пажыву — вызвалілася месца». Я адпусціў. Вось ужо другі тыдзень пайшоў. У пятніцу хлопец, які з’ехаў, вернецца — і сын прыедзе назад дадому.

«Часам праглядаю перапіскі ў вайберы, калі дачка не бачыць»

У мяне 9-гадовая дачка, на яе планшэце і тэлефоне стаіць «бацькоўскі кантроль». Ёсць праграма Family Link — з яе дапамогай абмежаваная спампоўка новых праграм для дачкі, штораз трэба рабіць запыт. У YouTube яна можа глядзець толькі тыя рэчы, якія даступныя ёй па ўзросце. А яшчэ часам я праглядаю яе перапіскі ў вайберы, калі дачка не бачыць.

«Дети спрашивали где скачать игру в прятки». Как белорусы заставили десятки тысяч человек выключить компьютеры и почему Shutdown day отменили
«Дети спрашивали, где скачать игру в прятки». Как белорусы заставили десятки тысяч человек выключить компьютеры и почему Shutdown day отменили
По теме
«Дети спрашивали, где скачать игру в прятки». Как белорусы заставили десятки тысяч человек выключить компьютеры и почему Shutdown day отменили

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

А есть такое для взрослых?

4

Есть. VironIT

Дмитрий Иванов
Дмитрий Иванов ФРилансер в Global Freelance
-1

13 лет, второе виртуальное пространство, Карл!
А кого-то ловили за руку прямо с телефоном, а там отборные гадости про "папика". И между прочим уже не ребенок, а законченный специалист.

5

Читают переписки, смотрят историю…
Доверять своим детям? Не, не слышали.

15

Почти все истории в статье - из серии "попрощайтесь со своими детьми после совершеннолетия" и "начинайте откладывать на психотерапевта прямо сейчас".

Детям важно и нужно для нормального развития иметь свободное время, ничего не делать, играть, лежать на диване и смотреть в потолок. Подросткам надо много спать, и множество кружков буквально рушит их здоровье. А отсутствие личного пространства может неслабо так аукнуться в будущем.

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
-2

Будду тоже ограничивали (до 30 лет).

0

Тоже не давали в тиктоке сидеть?

danilvanovich
danilvanovich Dev в EPAM
1

Как быть тем, у кого нет возможности иметь детей? Кого контролировать?

Anonymous
Anonymous
-1

Ставлю all in, что большинство героев статьи - змагары и выступали на протестах против диктатуры. Хотя сами организовали самую настоящую диктатуру в семье.

0

Просмотр переписок, истории браузера, полный блок телефона в 13+ лет... Нда уж, советую детям уже начинать копить деньги на терапевта, такой контроль и недоверие со стороны родителей, тем более в уже вполне сознательном возрасте ребенка - это абсолютно ненормально, жесть

danilvanovich
danilvanovich Dev в EPAM
1

Скоро излечим вас от краснозеленизма, мракобесия и совка головного мозга.

danilvanovich
danilvanovich Dev в EPAM
1

Оставь эти жаргоны для тюрьмы, в которой тебе самое место.