Cybertruck трапіў у першую аварыю
Нядаўна выпушчаны пікап Tesla трапіў у першую сур’ёзную аварыю на дарозе ў Каліфорніі. На шчасце, абышлося без ахвяр.
Нядаўна выпушчаны пікап Tesla трапіў у першую сур’ёзную аварыю на дарозе ў Каліфорніі. На шчасце, абышлося без ахвяр.
Нядаўна выпушчаны пікап Tesla трапіў у першую сур’ёзную аварыю на дарозе ў Каліфорніі. На шчасце, абышлося без ахвяр.
Аварыя адбылася ў Пала-Альта на трасе SR 35. 17-гадовы кіроўца Toyota Corolla не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў агароджу, затым зноў выехаў на праезную частку і сутыкнуўся з Cybertruck, у якім знаходзіліся тры чалавекі. Toyota моцна пацярпела ад двух сутыкненняў. Карыстальнік Reddit boddhya апублікаваў фатаграфіі, на якіх відаць, што Cybertruck у цэласці, відаць толькі падушкі бяспекі, якія раскрыліся.
Head on today on CA-17
byu/boddhya incybertruck
«Нашае папярэдняе расследаванне паказвае, што Toyota Corolla рухалася на поўдзень па SR-35 у паўднёвым кірунку, на поўдзень ад Пэйдж-Міл-роўд, з невядомай хуткасцю, калі кіроўца з невядомых прычын павярнуў направа і пасля ўрэзаўся ў грунтавы насып на правай абочыне. Затым Toyota зноў выехала на праезную частку, перасекла падвойныя жоўтыя лініі і выехала на паласу руху, якая ідзе на поўнач, і ўрэзалася ў Tesla Cybertruck, якая рухалася на поўнач па SR-35 у паўночным кірунку», — заявіла каліфарнійская паліцыя.
Падчас сутыкнення Cybertruck кіраваўся кіроўцам, а не аўтапілотам. Пасажыры пікапа не атрымалі траўмаў, кіроўца адмовіўся ад шпіталізацыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
На Skyline лимит 50, но даже на королле можно спокойно ехать +10. Тойотчик походу летел повыше раз не вписался.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 29 снежня 2023, 23:46