Да 20 гадоў турмы: амерыканскія кангрэсмены хочуць прыраўняць распрацоўку звышінтэлекту да стварэння ядравай зброі
Сенатар Бэрні Сандэрс і чалец Палаты прадстаўнікоў Грэг Сесар унеслі законапраект пад назвай Ban Artificial Superintelligence Act («Аб забароне штучнага звышінтэлекту»). Дакумент прапануе часова замарозіць распрацоўку прасунутых ШІ-сістэм, а ў якасці пакарання за парушэнне мараторыю і ўведзеных забарон прадугледжвае жорсткія санкцыі — распрацоўшчыкам і кампаніям-парушальнікам пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Гэта супастаўна з тэрмінамі за незаконную распрацоўку неліцэнзаванай ядравай зброі, піша Tom’s Hardware.

Інфапрастора раптам запоўнілася апасеннямі наконт таго, што ШІ можа стаць занадта магутным і паставіць пад пагрозу будучыню чалавецтва. Прыкметна, што з гэтай пагрозай згаджаюцца лідары ШІ-індустрыі — Сэм Альтман, Дарыё Амадэі ды Ілан Маск. Бачачы гэтыя рызыкі, палітыкі імкліва распрацоўваюць законы для абароны грамадзян.
Выданне USA Today назвала ініцыятыву Сандэрса самым радыкальным законапраектам у сферы ШІ на сёння. У Кангрэсе дакумент напэўна сустрэне моцны супраціў — з боку як дэмакратаў, якія падтрымліваюць буйны бізнес, так і прыхільнікаў Трампа сярод рэспубліканцаў. Аднак на фоне таго, што заявы кіраўнікоў тэхгігантаў супалі з заклікамі запаволіць распрацоўку і ўзмацніць нагляд, палітыкі нечакана могуць прыйсці да кампрамісу.
Законапраект прапануе стварыць новае федэральнае агенцтва ўзроўню кабінета міністраў. Яно будзе «абараняць грамадства ад небяспек штучнага інтэлекту, у тым ліку шляхам забеспячэння выканання забароны на штучны звышінтэлект». Акрамя ўвядзення суровых пакаранняў унутры ЗША, аўтары прапануюць дамагацца забароны звышінтэлекту ва ўсім свеце праз міжнародныя пагадненні і каардынацыю з саюзнікамі.
Пытанне пра тое, ці імчаць далей на поўнай хуткасці або ціснуць на тармазы, выклікае вострыя спрэчкі. З аднаго боку, прыхільнікі прагрэсу паказваюць на меркаванні нацбяспекі — ЗША не могуць дазволіць сабе запаволення. З іншага боку, калі адкрыццё «скрыні Пандоры» пагражае поўным знішчэннем чалавецтва, геапалітычныя разборкі адыходзяць на другі план.
У раптоўнай любові ШІ-баронаў да рэгулявання ёсць і больш прагматычныя тлумачэнні. Крытыкі адзначаюць, што ІТ-гіганты банальна ўперліся ў тупік і больш не могуць апраўдваць мільярдныя прыватныя інвестыцыі без зразумелага шляху да акупнасці. Таму яны спрабуюць змяніць камерцыйную мадэль на дзяржаўную — ператварыць распрацоўку ШІ ва ўмоўны «Мангэтанскі праект 2.0», дзе іх пужаюча магутныя тэхналогіі будуць фінансавацца і ахоўвацца самой дзяржавай, адзначае Tom’s Hardware.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Не "Конгрессмены", а вполне конкретный всем известный левый экстремист в сенате.