Цукерберг падтрымаў татальнае сачэнне за супрацоўнікамі Meta дзеля навучання ШІ
Кіраўнік Meta Марк Цукерберг апынуўся ў цэнтры скандалу пасля таго, як праваабарончая арганізацыя More Perfect Union апублікавала сакрэтны аўдыязапіс з унутранага сходу кампаніі. На ім Цукерберг на працягу шасці хвілін даказвае супрацоўнікам, што дзеля перамогі ў «самай канкурэнтнай тэхналагічнай гонцы ў гісторыі» ім давядзецца ахвяраваць прыватнасцю. Кампанія запускае праграму Model Capability Initiative (MCI), якая будзе фіксаваць кожнае націсканне клавішы, рухі мышы і рабіць скрыншоты экранаў работнікаў.
Кіраўнік Meta Марк Цукерберг апынуўся ў цэнтры скандалу пасля таго, як праваабарончая арганізацыя More Perfect Union апублікавала сакрэтны аўдыязапіс з унутранага сходу кампаніі. На ім Цукерберг на працягу шасці хвілін даказвае супрацоўнікам, што дзеля перамогі ў «самай канкурэнтнай тэхналагічнай гонцы ў гісторыі» ім давядзецца ахвяраваць прыватнасцю. Кампанія запускае праграму Model Capability Initiative (MCI), якая будзе фіксаваць кожнае націсканне клавішы, рухі мышы і рабіць скрыншоты экранаў работнікаў.
Цукерберг растлумачыў, што мэта сачэння — не кантроль за эфектыўнасцю, а збор унікальных дадзеных для навучання нейрасеткі Llama: «Мы выкарыстоўваем гэта, каб скарміць ШІ-мадэлі велізарны аб’ём кантэнту. Так яна зможа зразумець, як разумныя людзі выкарыстоўваюць камп’ютары для вырашэння задач. Я думаю, калі нам удасца гэта рэалізаваць, гэта стане нашай вялікай перавагай».
Мільярдэр перакананы, што шматтысячны штат крутых інжынераў Meta — гэта галоўная зброя супраць канкурэнтаў, і было б глупствам ёю не скарыстацца. «Калі мы спрабуем навучыць мадэлі пісаць код, то наяўнасць унутраных супрацоўнікаў, якія вырашаюць задачы і тым самым навучаюць мадэль, кардынальна павысіць яе навыкі праграмавання. Прычым значна хутчэй, чым у каго-небудзь яшчэ ў індустрыі, бо ў іх проста няма тысяч такіх моцных інжынераў», — адзначыў ён.
Кіраўнік Meta паспрабаваў супакоіць каманду, заявіўшы, што софт не будзе выкарыстоўвацца для шпіянажу ці ацэнкі іх асабістай прадукцыйнасці, а ўсе дадзеныя па магчымасці «ачысцяць».
«Кантэнт, ну вы разумееце, зачышчаецца настолькі, наколькі гэта магчыма. Гэтыя даныя наогул не выкарыстоўваюцца для таго, каб сачыць за тым, што людзі робяць, або для сачэння, або для адсочвання эфектыўнасці, або чагосьці падобнага», — запэўніў ён.
Прадстаўнікі Meta пакуль не пацвердзілі сапраўднасць самога аўдыё, аднак раней кампанія ўжо прызнавала, што планіруе збіраць даныя супрацоўнікаў для навучання ШІ. Дарэчы, еўрапейскія офісы Meta пад гэтую праграму не трапілі — жорсткія законы ЕС, у прыватнасці GDPR, прама забараняюць падобны маніторынг без відавочнай згоды чалавека.
Цікава, што Meta адмовілася ад ідэі наймаць для гэтай працы старонніх падрадчыкаў. Цукерберг абгрунтаваў гэта тым, што ягоныя ўласныя супрацоўнікі банальна разумнейшыя.
«Адна з нашых базавых гіпотэз у тым, што цяпер генерацыяй дадзеных на рынку ў асноўным займаюцца кампаніі-падрадчыкі. Але ў цэлым сярэдні інтэлект людзей у Meta значна вышэй, чым у тых, каго можна прыцягнуць праз гэтых падрадчыкаў».
Meta далёка не адзінокая ў сваім жаданні выкарыстоўваць персанал як бясплатны датасэт. Microsoft і xAI Ілана Маска ўжо актыўна тэстуюць аналагічныя метады, збіраючы дадзеныя інжынераў для паляпшэння сваіх ШІ-асістэнтаў. Вендары OpenAI пайшлі яшчэ далей: яны просяць фрылансераў загружаць рэальныя рабочыя прадукты з папярэдніх месцаў працы — кантракты, прэзентацыі і код, што ўжо выклікала паніку сярод юрыстаў па інтэлектуальнай уласнасці. Сам Цукерберг лічыць, што незадаволенасць супрацоўнікаў унутры кампаніі — непазбежныя страты гістарычнага моманту.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.