Справа Дурава: у чым абвінавачваюць кіраўніка Telegram
Абвінавачванні французскай пракуратуры ў дачыненні да Паўла Дурава выклікалі мноства пытанняў. Разбіраемся, у чым канкрэтна абвінавачваюць кіраўніка Telegram і чаго чакаць у будучыні.
Абвінавачванні французскай пракуратуры ў дачыненні да Паўла Дурава выклікалі мноства пытанняў. Разбіраемся, у чым канкрэтна абвінавачваюць кіраўніка Telegram і чаго чакаць у будучыні.
Абвінавачванні французскай пракуратуры ў дачыненні да Паўла Дурава выклікалі мноства пытанняў. Разбіраемся, у чым канкрэтна абвінавачваюць кіраўніка Telegram і чаго чакаць у будучыні.
Пасля затрымання 24 жніўня Павел Дураў быў дапытаны ў парыжскім судзе ў сераду, 28 жніўня. Па выніках допыту суддзя вырашыў выставіць бізнэсмену абвінавачванне і працягнуць расследаванне справы. Пасля Дураў не зрабіў ніякіх заяў, Telegram таксама не публікаваў афіцыйных каментароў. Ягоны адвакат Давід-Аліўе Камінскі пасля пастановы суда назваў «поўным абсурдам» спробы ўскласці на Дурава персанальную адказнасць за меркаваныя злачынствы, учыненыя з дапамогай Telegram.
Максімальны тэрмін пазбаўлення волі, які пагражае Дураву па асобных артыкулах абвінавачвання, складае 10 гадоў. Такая санкцыя можа быць прымененая для некалькіх пунктаў абвінавачвання. Але нават у выпадку, калі ў крымінальным артыкуле пазначанае турэмнае зняволенне, суд можа прызначыць умоўнае пакаранне на пэўны тэрмін. Гэта значыць, што чалавек правядзе частку належнага тэрміну ў турме, а частку — пад наглядам як умоўна асуджаны.
Адным з абвінавачванняў стала аказанне крыптаграфічных паслуг без дэкларавання. У Францыі абарот крыптаграфічных сродкаў рэгулюецца асобным законам. Улады не абмяжоўваюць толькі тых сродкаў крыптаграфіі, якія забяспечваюць функцыі аўтэнтыфікацыі або кантролю цэласнасці (напрыклад, хэшаванне або лічбавы подпіс). Ва ўсіх астатніх выпадках пастаўшчык паслуг мае даваць справаздачу перад урадам, а таксама перадаць зыходны код софту.
Іншае абвінавачванне тычыцца прадастаўлення паслуг платформы, якая дазваляе распаўсюджваць нелегальны кантэнт або аказваць нелегальны паслугі. Гаворка ідзе таксама аб магчымасці правядзення незаконных транзакцый праз платформу. Гэты артыкул крымінальнага кодэкса Францыі ўступіў у сілу нядаўна — адначасова з законам «Пра лічбавыя паслугі» ЕС (DSA), які пастрожыў патрабаванні да мадэрацыі анлайн-платформаў.
Адмова супрацоўнічаць з французскімі ўладамі — яшчэ адзін пункт абвінавачвання. Пракуратура паказала, што Telegram неаднаразова атрымліваў запыты ад кампетэнтных органаў, але ігнараваў іх. Запыты зыходзілі ў тым ліку ад Нацыянальнага офіса па абароне непаўналетніх (OFMIN) з нагоды сэксуалізаванага кантэнту на платформе. Праз тое, што офіс не атрымаў адказу, уладальнік месенджара быў абвешчаны ў вышук.
Не ўсе выстаўленыя пракуратурай абвінавачванні могуць трапіць у канчатковае абвінавачванне. У традыцыях французскага судаводства бок абвінавачвання імкнецца пазначыць усе артыкулы, якія могуць мець дачыненне да справы. Гэта неабходна для пэўнай свабоды дзеянняў і пераканання суддзі, што справа сур’ёзная.
Справа разглядаецца ў французскай юрысдыкцыі, а не ў рамках ЕС. DSA прадугледжвае толькі эканамічныя санкцыі для парушальнікаў абавязковых крытэрыяў, і заканадаўства ЕС працуе асобна ад нацыянальнага. Крымінальнае права дастасавальнае на нацыянальным узроўні, і французскай пракуратуры прыйдзецца даказаць, што ў Дурава быў намер здзейсніць пералічаныя злачынствы. Зрабіць гэта будзе вельмі складана — суд запатрабуе важкіх доказаў гэтага намеру.
Паводле рашэння суда, Дураў знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, яму забаронена пакідаць Францыю. Бізнэсмен мае два разы на тыдзень прыходзіць у аддзяленне паліцыі па месцы жыхарства на кароткую гутарку. Аднак тэарэтычна французскім уладам будзе складана пракантраляваць перамяшчэнні Дурава — і ён можа перасоўвацца па Шэнгенскай зоне. У такім выпадку ён здзейсніць яшчэ адное крымінальнае злачынства, што прывядзе да пастражэння пакарання па асноўнай справе.
Незразумела, як доўга працягнецца следства, якое скончыцца перадачай справы ў суд і выстаўленнем канчатковых абвінавачванняў. Судаводства можа заняць і год, і некалькі гадоў. Акрамя таго, магчымыя апеляцыя і касацыя, якія таксама займаюць некалькі гадоў. Пасля іх магчымага адхілення Дураў можа звярнуцца ў Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ), рашэнне якога будзе канчатковым.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Какой кошмар творит французская диктатура. Совсем не продохнуть простому французу. 😭
Если правильно понимаю суть обвинений:
Должны быть дыры в безопасности, что бы можно было вскрывать пользовательский траффик. Траффик пользователей должен быть дешифрованным для доступа 3х лиц по запросу. Нужно нанять штат людей который должен бесплатно обеспечивать следственные мероприятия третьих организаций.
Ну и похоже кто то хочет на телеге заработать, ввязавшись в правовой шантаж. В случае отжима единственный адекватный способ реакции - красная кнопка "уничтожить бизнес"
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 31 жніўня 2024, 08:01
Это не обвинения. Это хотелки получить в результате обвинения.
в телеграмме нету шифрования сообщений, поэтому и доступ у тг для всех переписок и сообщений итак есть)