Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

ЕС перагледзіць расследаванні супраць амерыканскіх тэхнагігантаў

Брусель праводзіць пераацэнку спраў тэхналагічных кампаній з ЗША, такіх як Apple, Meta і Google, паведамляе Financial Times са спасылкай на дасведчаныя крыніцы. Раней бігтэхі заклікалі Дональда Трампа, які рыхтуецца да інаўгурацыі, умяшацца праз залішне пільную ўвагу да іх з боку еўрапейскіх рэгулятараў.

Пакінуць каментарый

Перагледжаныя будуць усе расследаванні, адкрытыя ад сакавіка 2024 года ў рамках еўрапейскага Закона пра лічбавыя рынкі. У выніку Еўракамісія можа паменшыць іх маштаб або змяніць кірунак.

Гэта адбываецца на фоне хуткага ўступлення на пасаду Трампа і ўсё большага ціску на ЕС за надта строгі падыход да амерыканскіх кампаній у гучных справах. Адзін з еўрапейскіх дыпламатаў адзначыў, што тэхнаалігархі ЗША, якія чакаюць змякчэння ўмоў для галіны ад Трампа, выкарыстоўваюць свае сувязі з ім, каб прасоўваць свае інтарэсы. Напрыклад, Марк Цукерберг нядаўна заклікаў Трампа зрабіць так, каб ЕС перастаў штрафаваць амерыканскія кампаніі — паводле ягоных слоў, за апошнія 20 гадоў амерыканскія кампаніі былі аштрафаваныя ў рэгіёне больш чым на $30 млрд.

Усе рашэнні і магчымыя штрафы будуць прыпыненыя на час правядзення рэв’ю, аднак тэхнічная праца ў справах працягнецца, растлумачылі суразмоўцы Financial Times. Паводле іх слоў, цяпер еўрапейскія рэгулятары чакаюць указанняў ад палітычнага кіраўніцтва, каб прыняць канчатковыя пастановы ў справах трох згаданых кампаній.

Еўракамісія між тым заявіла, што застаецца «цалкам прыхільная эфектыўнаму прымяненню» закона. Прадстаўнік рэгулятара адзначыў, што бягучыя справы «яшчэ не гатовыя на тэхнічным узроўні» і што падобныя расследаванні патрабуюць часу ў сувязі са сваёй складанасцю і навізной, а таксама неабходнасцю забяспечыць юрыдычную справядлівасць рашэнняў.

Трамп запусціў мемны токен TRUMP. Яго капіталізацыя дасягнула мільярдаў долараў за некалькі гадзін
Трамп запусціў мемны токен TRUMP. Яго капіталізацыя дасягнула мільярдаў долараў за некалькі гадзін
Па тэме
Трамп запусціў мемны токен TRUMP. Яго капіталізацыя дасягнула мільярдаў долараў за некалькі гадзін
Прэзідэнт Францыі абвінаваціў Маска ва ўмяшанні ў выбары ў Германіі. Бізнэсоўца крытыкуюць у розных краінах

ЕС патрабуе ад Apple адкрыць iOS для прылад іншых кампаній
ЕС патрабуе ад Apple адкрыць iOS для прылад іншых кампаній
Па тэме
ЕС патрабуе ад Apple адкрыць iOS для прылад іншых кампаній

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.