Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Італія, Тайланд, Турцыя. Якія краіны ўвялі візы «лічбавага качэўніка» ў 2024 годзе

Паглядзелі, якія краіны ўвялі візы Digital Nomad і іх аналагі ад студзеня гэтага года. Забірайце сабе — можа, спатрэбіцца.

37 каментарыяў
Італія, Тайланд, Турцыя. Якія краіны ўвялі візы «лічбавага качэўніка» ў 2024 годзе

Паглядзелі, якія краіны ўвялі візы Digital Nomad і іх аналагі ад студзеня гэтага года. Забірайце сабе — можа, спатрэбіцца.

Італія

У красавіку ўрад Італіі, нарэшце, прыняў указ пра правілы для атрымання італьянскай Digital Nomad Visa, які  распрацоўваўся два гады (і чакаўся таксама доўга). 

Каб падаць заяву на атрыманне візы для ўезду ў Італію, трэба звярнуцца ў італьянскую консульскую ўстанову. Што неабходна падаць:

  • заяву і пашпарт (заяўніку павінна споўніцца 18 гадоў);
  • дакументы, якія пацвярджаюць, што за апошнія пяць гадоў чалавек не быў судзімы;
  • выпіскі, якія сведчаць, што гадавы даход заяўніка роўны як мінімум 28 000 еўра брута (закон не патрабуе даказваць, што даход атрыманы за кошт працы, яго крыніца можа быць любой — напрыклад, ад здачы маёмасці ў арэнду);
  • паказаць працоўны кантракт або дамову аб супрацоўніцтве з кампаніяй, якая рэгулярна будзе плаціць заяўніку;
  • комплексную медыцынскую страхоўку, якая дзейнічае на ўсёй тэрыторыі краіны на ўвесь перыяд знаходжання ў Італіі;
  • доказ таго, што ў чалавека ёсць досвед працы не меншы за 6 месяцаў у той сферы, у якой ён будзе працаваць як «лічбавы качэўнік» у Італіі;
  • копію дамовы арэнды/куплі жытла на тэрыторыі Італіі.

Па прыездзе ў краіну чалавеку, які атрымаў візу, неабходна на працягу васьмі працоўных дзён запытаць дазвол на жыхарства ў мясцовым упраўленні паліцыі. У дакуменце будзе пазнака «лічбавы качэўнік». ДНЖ будзе сапраўдны на працягу аднаго года з магчымасцю падаўжэння, калі ўмовы і патрабаванні, якія дазволілі яго выдаць, захаваюцца.

Чалавек, які атрымаў такую візу «лічбавага качэўніка» можа ўз’яднацца з сям’ёй, — яго жонцы/мужу і дзецям таксама выдадуць ДНЖ па сямейных абставінах.

Што яшчэ важна: у законе пра візу Digital Nomad прапісана, што яе ўладальнікі мусяць плаціць падаткі ў Італіі. Разам з ДНЖ чалавек атрымлівае падатковы код і мусіць адкрыць у Італіі нумар плацельшчыка ПДВ. Калі «лічбавы качэўнік» зарабляе да 28 тысяч еўра на год, то падатак ён будзе плаціць па стаўцы 23%. Для тых, чый даход даходзіць да 50 тысяч еўра на год, стаўка складае 35%, а далей — 43%.

Тайланд

Destination Thailand Visa, якую ўрад Тайланда ўвёў у ліпені, таксама пазіцыянуецца як віза «лічбавага качэўніка». Аднак яе, хутчэй, можна назваць «візай для зімоўкі». 

DTV — гэта шматразовая віза, якая дазваляе ўладальнікам заставацца ў Тайландзе да 180 дзён у годзе (ёсць інфармацыя, што знаходжанне можна падоўжыць яшчэ на 180 дзён, не выязджаючы з краіны, — але не часцей, чым адзін раз за ўезд). Яна сапраўдная на працягу 5 гадоў. 

Візу прэзентуюць як выгадную для фрылансераў і аддаленых працаўнікоў, якія шукаюць «просты спосаб папрацаваць з трапічнага раю». 

Каб падацца на візу трэба:

  • пашпарт (павінен быць сапраўдны як мінімум яшчэ на працягу 6 месяцаў);
  • фатаграфія, зробленая на працягу паўгода;
  • дакумент, які пацвярджае бягучае месца знаходжання чалавека;
  • выпіскі з рахунку ў банку (павінна быць сума не меншая за 500 000 бат — то-бок каля $14 400) або спонсарскі ліст;
  • працоўная дамова або іншы дакумент, які сведчыць пра прыём на працу ў сваёй краіне, альбо прафесійнае партфоліа, якое пацвярджае статус лічбавага качэўніка або фрылансера;
  • калі мэта — удзел у мерапрыемствах «мяккай сілы» або лячэнне, неабходны ліст ад арганізацыі (напрыклад, ад курсаў) або з медклінікі.

Калі чалавек падаецца з сям’ёй, патрэбныя таксама копіі пасведчанняў аб шлюбе і аб нараджэнні дзяцей (або аб іх усынаўленні). 

Важнае абмежаванне: DTV — гэта падвід турыстычнай візы, таму яе ўладальнікам забаронена атрымліваць тайскі дазвол на працу і працаваць у кампаніях у Тайландзе.

На візу DTV могуць прэтэндаваць не толькі «лічбавыя качэўнікі», але і той, хто хацеў бы ўдзельнічаць у мерапрыемствах так званай «мяккай сілы» Тайланда:

  • то-бок калі вы збіраецеся на месцы браць урокі тайскага бокса;
  • або ўрокі кулінарыі;
  • маеце намер трэніравацца як спартсмен;
  • або хочаце навучацца на кароткіх курсах;
  • плануеце браць удзел у мастацкіх або музычных фестывалях;
  • DTV можна запытаць, каб прайсці курс лячэння.

Візу DTV можна атрымаць у амбасадзе/консульстве Каралеўства Тайланд або анлайн. Варта адзначыць, што мінімальны ўзрост, у якім можна падавацца самастойна, без прывязкі да бацькоў — 20 гадоў. 

Турцыя

Падавацца на Digital Nomad Visa ў Турцыі замежнікам дазволілі ад сярэдзіны верасня. Гэтая віза разлічаная на фрылансераў і аддаленых работнікаў, якія хочуць пражываць у краіне.  

Каб атрымаць візу, трэба адпавядаць наступным параметрах:

  • быць грамадзянінам адной з 36 краін з пераліку (Беларусь, Украіна, Расія, краіны Еўропы, Канада і ЗША ўваходзяць у іх лік);
  • быць ва ўзросце ад 21 да 55 гадоў; 
  • мець вышэйшую адукацыю;
  • быць у стане даказаць, што зарабляеш не менш за $36 000 на год;
  • мець праязны дакумент або пашпарт, сапраўдны не менш за 6 месяцаў ад даты прыбыцця ў Турцыю; 
  • пацвердзіць статус «лічбавага качэўніка» дакументам — напрыклад, кантрактам з кампаніяй;
  • таксама яшчэ адная абавязковая ўмова — наяўнасць у кандыдата медыцынскай страхоўкі, якая дзейнічае на тэрыторыі Турцыі.

Адзначаецца, што затым заяўнік можа падацца на ДНЖ, каб падоўжыць сваё знаходжанне ў Турцыі.

Падаць заяўку на візу лічбавага качэўніка можна анлайн, але пасля гэтага трэба будзе асабіста падысці ў турэцкае консульства.

“Отпуск затянулся”. Как айтишнику-беларусу работается и живётся в Турции
«Отпуск затянулся». Как айтишнику-беларусу работается и живётся в Турции
Па тэме
«Отпуск затянулся». Как айтишнику-беларусу работается и живётся в Турции

Казахстан

Казахстан анансаваў увядзенне візы Neo Nomad зусім нядаўна — на пачатку лістапада. Яна таксама прызначаная замежным турыстам, якія сумяшчаюць працу і адпачынак.

Для атрымання візы замежнаму грамадзяніну неабходна:

  • прадэманстраваць наяўнасць стабільнага даходу ў памеры не меншым за $3000 на месяц па-за межамі Казахстана;
  • таксама, акрамя асноўных патрабаванняў па даходзе, замежным заяўнікам спатрэбіцца наяўнасць медыцынскай страхоўкі і даведкі аб несудзімасці;
  • віза арыентаваная на турыстаў, якія працуюць аддалена (па-за межамі Казахстана) у розных сферах, ад праграмавання, маркетынгу і фінансаў да кансалтынгу, дызайну і электроннай камерцыі, — таму патрэбная працоўная дамова або кантракт.

Уладальнікі візы змогуць знаходзіцца ў Казахстане да аднаго года, застаючыся пры гэтым працаўладкаванымі ў сваіх кампаніях. 

Мясцовыя СМІ паведамлялі, што чаканы эканамічны эфект ад увядзення візы складзе каля больш за $7 млн, калі візу атрымаюць 500 чалавек. 

Абноўленыя правілы выдачы віз у Казахстане ўступілі ў сілу 18 лістапада — то-бок сама магчымасць атрымаць візу з’явілася толькі на мінулым тыдні. Інфармацыі, як гэта зрабіць, пакуль мала. Паведамлялася, што на візу можна падацца анлайн.

Беларусы могуць знаходзіцца ў Казахстане без візы да 90 дзён на працягу кожнага паўгода. Раней можна было абнуліць знаходжанне, выехаўшы з краіны, цяпер жа, каб законна знаходзіцца ў краіне, трэба аформіць дазвол на часовае пражыванне або ДНЖ. Уладальнікам візы «лічбавага качэўніка» гэта, верагодна, не спатрэбіцца рабіць.

Грэцыя

Грэцыя запусціла праграму «лічбавага качэўніцтва» яшчэ ў 2021 годзе — і цяпер гэтая краіна з’яўляецца адной з самых папулярных для аддаленых працаўнікоў. 

Але ад пачатку гэтага года ўрад увёў шэраг змен: 

  • заяўкі на атрыманне візы «лічбавага качэўніка» можна падаваць толькі ў грэчаскіх консульствах на тэрыторыях замежных дзяржаў. То-бок суіскальнікі павінны афармляць дакументы альбо ў роднай краіне, альбо ў любой іншай дзяржаве, у якой яны маюць другое грамадзянства або права на пражыванне; 
  • краіна спыніла прыём заяў на тэрыторыі Грэцыі ад замежнікаў, якія прыбылі па бізнэс- і турыстычных візах; 
  • дакументы можна падаваць анлайн — на сайце міністэрства міграцыі. У якасці пацверджання прыёму заяўкі ў распрацоўку кандыдат на візу атрымлівае электронны сертыфікат.

У астатнім усё гэтак жа сама. Віза «лічбавага качэўніка» дазваляе яе ўладальніку жыць у Грэцыі на працягу 12 месяцаў. Каб падацца, трэба:

  • заява;
  • дзейны пашпарт;
  • дзве фатаграфіі;
  • пацвердзіць сваю занятасць дакументамі;
  • а фінансавыя сродкі — выпіскамі з рахункаў у банку і даведкамі аб зарплаце (яна павінна складаць не менш за 3500 еўра на месяц);
  • дакументы, якія пацвярджаюць месца пражывання;
  • дзейная медыцынская страхоўка; 
  • медыцынская даведка;
  • сапраўдны зваротны квіток; 
  • даведка аб адсутнасці судзімасці.

І, вядома, патрэбныя доказы, што вы сапраўды «лічбавы качэўнік», то-бок працуеце аддалена, і не на грэчаскую кампанію (і ў тым ліку не ведзяце ў Грэцыі бізнэсу). 

Уладальнік візы можа ўзяць з сабой у Грэцыю мужа/жонку і дзяцей, але тады яго штомесячны даход павінен быць вышэйшым (+20% для мужа/жонкі і +15% для кожнага з дзяцей). Візу можна падоўжыць па заканчэнні тэрміну яе дзеяння.

Цана пытання — 3300 еўра на месяц. Дзве гісторыі пераезду ў Партугалію па візах «лічбавых качэўнікаў»
Цана пытання — 3300 еўра на месяц. Дзве гісторыі пераезду ў Партугалію па візах «лічбавых качэўнікаў»
Па тэме
Цана пытання — 3300 еўра на месяц. Дзве гісторыі пераезду ў Партугалію па візах «лічбавых качэўнікаў»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
-3

Скажем дружно...

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
4

... все бон джорно

1

Италия - вези семью когда-нибудь потом.
Греция - хочешь везти семью, тогда не нужно было нищебродом и должен зарабатывать больше.
Класс, что сказать. Надо уже с пелёнок учиться быть фрилансером и лесом все эти конторки.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
5

есть еще росия, там в буряции вообще проблем выбора не стоит. где родился там и спился

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 лістапада 2024, 22:33

0

есть еще росия, там в буряции вообще проблем выбора не стоит. где родился там и спился

Зачем так далеко? Есть рота ботов. Там ровно тоже.

0

В Чечне налог на прибыль 1% . Рамзан , душевный , а Ахмат - сила.

Anonymous
Anonymous
0

Семья и цифровые кочевники не очень вместе вяжутся. Есть обычные программы трудовой миграции.

3

Почему не вяжутся, есть страны у которых цифровой кочевник может привозить с собой семью, та же Греция из статьи. Если мы уж принимаем цыганский образ жизни, то кочуем всем табором.

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
0

Интересно, много желающих набутылиться на 43% налог?
Цены на оформление не написаны, налоговое бремя не раскрыто.
Проще с gpt поговорить.

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
0

DN виза это хорошо. Проблема в том что Итки, Зуски, и пепы в местных банках вам не откроют счет, не выдадут карту, не говоря уже о кредитах, и ипотеках на кавалерку.
Банкстерам нужно чтобы вы работали на местную компанию.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 лістапада 2024, 00:34

-1

Да, ладно, откроют вам счёт. Ну, а кредиты не нужны

1

Италия - это не серьёзно, правила такие, что никто в здравом уме на такое не подпишется. Что за идиотизм требовать договоры аренды до предоставления разрешения на въезд. Налоги просто зашкаливают, на кого это рассчитано? Видимо, на дурачков мечтающих стать рабами Римской Империи. Тайланд выглядит интересно, но тема налогов не раскрыта. Казахстан - хорошо, но мало. Всего год без возможности продления, и непонятно как семью везти. Греция выглядит вполне адекватно, но тема налогов не раскрыта.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 лістапада 2024, 07:04

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
2

В Греции вроде безналогово на зарубженый доход. Вместе с Хорватией единственные такие в ЕС. Но не проверял текущее состояние за ненадобностью.

Anonymous
Anonymous
-3

Вы не поняли принципа цифрового номадства, семья там не особо предполагается. Это ж сразу заботы с садиками, школами, врачами. А как потом это все бросить через полгода, чтоб на новый луг с сочной травой (удобными налогами) перекочевать? То то ж.

-1

Ну, так потому те, кто не даёт возможности минимум на 2 года, а лучше 5, и не предусматривают поездку с семьёй не слишком пригодны.

1

Редакторке на заметку - Таиланд пишется без буквы Й.

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
0

Про Abu Dhabi Freelance visa напишите.
Это почти единственный вариант, где можно открыть нормальную mainland компанию с упрощенным режимом за копейки. Инвойсить с компании. Открыть бизнес счета на компанию. И местные банки будут рассматривать документы от этой компании, а не показывать на дверь.
5х лицензий бесплатно из коробки.
0% налог overseas income, 5% на mainland.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 лістапада 2024, 13:16

0

Для всех горящих про итальянские налоги, не горите.

Во-первых прогрессивные налоги платятся брэкетами, а не просто 43% от всей зп. Эффективный процент будет ниже

Во-вторых в рб этот налог еще выше, просто его не видно в расчетном листе. А по факту там выходит больше 50%. Если вы перейдите на b2b(ака фриланс), и ваша галера будет платить вам все то, что она до этого платила государству, вы легко себе позволите даже самые лютые европейские налоги(кроме Португалии, они там вообще поехавшие)

В-третьих, если вы уже платите налоги где-то, вам нужно либо их зачесть их в Италии(если есть соответствующее соглашение между странами), либо переходить на b2b со своим работодателем и платить в Италии 15% + соцстрах как ИП

Короче, все несколько сложнее, чем описано в статье, но в лучшую сторону

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 28 лістапада 2024, 00:00

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
-2

вопрос только зачем весь этот цирк, если в Хорватии просто нет налогов на иностранный доход. Только если охота именно в Италии пожить.

table
table Table в Database
2

кстати отличный план. А в Италию из Хорватии на своем катере плавать, там недалеко

-1

Тай отличная тема.

Редактору:

необходимо в течение восьми рабочих запросить вид

восьми рабочих дней

0

Все эти визы цифровых кочевников - это не серьезно. Они во всех странах (за исключением только Испании и Португалии) не дают возможности получения ПМЖ и гражданства. То есть вы будете там жить, платить конские налоги, продлевать ее даже может дадут возможность, но никогда не получите паспорт. То есть это постоянная жизнь на птичьих правах без каких-либо перспектив. В описании греческой программы прямым текстом написано даже, что они требуют обратный билет в перечне документов. То есть не предполагается вообще, что вы там будете жить постоянно. А люди тут про садики и школы для детей рассуждают)

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
0

Италия - это, конечно, заманчиво. Но налоги там диковатые. Польшу всё-таки пока не побил никто в этом плане: 12% рычалта + фиксированный ZUS выглядят намного лучше, чем вот это всё.

3

На года три дулю если только в данный момент времени взять

2

0 социальных гарантий от государства

А какие гарантии есть в РБ?

1

Какие еще налоги в РБ? Если человек находится за пределами РБ более 6-и месяцев он перестает быть налоговым резидентом и работотадель не может считать налоги из зп.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
3

только в том случае если с этой страной заключен договор о двойном налогообложении. другой вопрос более интересный - надо ли в этом случае работодателю 35% фсзн платить за такого сотрудника. 13%+35% = 48% в Белоруссии против 23% у "кочевнига" но минус достойная белорусская пенсия и оплачиваемый больничный

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 лістапада 2024, 20:55

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
0

и СсП не забудьте

2

Какой договор о дойном налогооблажении? :) Человек уже не налоговый резидент - все. В своей стране он налоги не платит.

2

Для этого он ещё должен справку предоставить, что является налоговым резидентом другой страны. Просто отсутствие в РБ не лишает гражданина РБ его почётной обязанности платить налоги.

-3

Лишает. РБ - не США.

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
1

Не лишает. Пока не обрёл другое налоговое резидентство -- иные правила (типа подсчёта дней) для беларусов и имеющих ВНЖ/ПМЖ даже не начинают работать.

-2

Не лишает.

Налоговыми резидентами Республики Беларусь признаются физические лица, которые фактически находились на территории Республики Беларусь в календарном году более 183 дней.

https://ibmedia.by/news/status-nalogovogo-rezidenta-fizlits-i-ip-na-primere-realnyh-kejsov/

1

Я был о вас лучшего мнения, уважаемый deeaitch, приводить в качестве доказательства ссылки на какие-то сомнительные сайты.

Читайте Налоговый Кодекс, статья 17, в самом её конце:

если физическое лицо не является налоговым резидентом ни одного государства, в том числе Республики Беларусь, то оно признается налоговым резидентом Республики Беларусь, если в календарном году, за который определяется налоговое резидентство, имеет гражданство Республики Беларусь или разрешение на постоянное проживание в Республике Беларусь (вид на жительство).

Источник: https://pravo.by/document/?guid=3871&p0=hk0200166 – Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Это на практике значит, пока вы не принесёте налоговой, надлежаще легализированный и переведённый на русский или белорусский язык официальный документ подтверждающий ваше налоговое резидентство другой страны, вы налоговый резидент РБ.

0

Ну записывайте в тунеядцыи и\или бомжи. У мени ни жилья, ни номера телефона, ни работы ни даже счёта в банке. Как следствие ни дохода.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
0

Ну новый туршенген сейчас на 3 года получают единицы.
Туршенген не дает возможности постоянно легально на территории шенгенского соглашения находиться. Только 90 дней каждые пол-года.
Опять же нецелевое использование визы, что не есть хорошо.
Ну эти визы дают возможность релоцироваться не покидая пока что галеру из зоны потенциального железного занавеса и уже из условной Италии договариваться с работодателями в нормальных юрисдикциях.
Ну а договорившись с таким работодателем можно уже нормально получить в Италии справку, что ты являешься налоговым резидентом Италии и платишь там налоги. И не платить налоги в условной Германии.

1

Ну вот конкретно за Италию точно не скажу, но беглое гугление показывает что фрилансеру нужно делать partita iva, если я правильно понял, это и есть итальянский ип.