Пераехаў і страціў працу — але за два тыдні знайшоў добрую. Хэпі-энд у крызіс
Дапамагала LinkedIn-супольнасць і ChatGPT. Але галоўнае, мабыць, у іншым.
Дапамагала LinkedIn-супольнасць і ChatGPT. Але галоўнае, мабыць, у іншым.
Дапамагала LinkedIn-супольнасць і ChatGPT. Але галоўнае, мабыць, у іншым.
Лід-дызайнер Арцём тры месяцы таму пераехаў з сям’ёй з Мінска ў Чарнагорыю. Гэта было самастойнае рашэнне. Легалізаваўся, адкрыў рахункі, працягваў працаваць дыстанцыйна. А неўзабаве працадаўца ў Беларусі паставіў яго перад фактам, што кампанія закрываецца.
Што было рабіць? Ён размясціў пост у LinkedIn, які, здавалася, казаў пра сур’ёзныя перажыванні.
Праз два тыдні dev.by спытаў Арцёма, як той маецца. Выявілася, выдатна — дызайнер якраз перабіраў оферы. Зрабіўшы выбар, ён падзяліўся пазітыўнай гісторыяй пра тое, як хутка знайсці працу, нягледзячы на крызіс.
— Я — астматык, а тут цёпла. Балтыка не можа даць мне патрэбнага клімату. Да таго ж легалізавацца тут прасцей.
Нашая студыя працавала з еўрапейскімі архітэктурнымі бюро: рабілі для дывелапераў прэсэйлеры (3D-віды і туры), якія дапамагалі прадаваць жытло да будаўніцтва. Відавочных перадумоў таго, што кампанія закрыецца, не было. Але званочкі былі ўжо перад маім ад’ездам. Wise і Revolut замарозілі рахункі, на якіх знаходзіліся ўсе актывы кампаніі. Прычына — у заснавальнікаў пашпарты РБ.
Калі ў цябе пашпарт РБ і ты вядзеш бізнэс з замежнымі контрагентамі (не з РФ, РК, Грузіі ці Арменіі), табе нічога не застаецца, акрамя як перамясціцца ў іншую краіну. Але кіраўніцтва пакуль не можа выехаць. Кампанія прасіла банкі хаця б наконт вываду грошай. Revolut адзін раз дазволіў гэта зрабіць, а Wise нават не адказвае на запыты.
Пасля некалькіх месяцаў барацьбы за рахункі мінская кампанія закрылася. Я на той час ужо легалізаваўся ў Чарнагорыі.
Мой досвед 12+ гадоў, я не стаў праглядаць вакансіі — ведаў, што рэкруцёры будуць мне пісаць. За гэты час я папрацаваў у 4 кампаніях, то-бок мой досвед інтэрв’ю не вельмі вялікі. Даведаўшыся пра закрыццё кампаніі, я таго ж вечара склаў пост і адправіў яго ў ChatGPT на рэдактуру. Звычайна я пішу ў дзелавым стылі, а тут хацелася ажывіць сваю гісторыю, каб яна атрымала большы водгук. Хітрыкаў у частцы змесціва не было, проста папрасіў ChatGPT зрабіць тэкст больш рэлевантным.
Заліў у LinkedIn, прымацаваў CV і партфоліа на Dribbble. Назаўтра было ўжо 60K праглядаў. Агулам колькасць праглядаў за два тыдні пераваліла за 220К, яшчэ было амаль 4К рэакцый, 400+ рэпостаў і 100+ каментароў. Я атрымаў 30+ водгукаў ад працадаўцаў толькі ў LinkedIn (яшчэ пісалі ў тэлеграм і ў інсту) і ўвесь мінулы тыдзень правёў у сумоўях і выкананні тэставых. Штодзень змяшчаў па 3-4 сумоўі.
Мне пачалі прапаноўваць ад 2,5K, але я неўзабаве зразумеў, што цэннік трэба павышаць, і давёў зп да 3,5К еўра. Водгукі былі ад працадаўцаў з розных краін: РФ, Грузіі, Арменіі, Чарнагорыі, Кіпра, ЗША, пару з Беларусі. Стараўся адказаць усім, але фільтраваў спіс: калі бачыў, што кампанія займаецца тым, што мне не пасуе, адразу адмаўляўся.
Не магу сказаць, што сутыкнуўся з неадэкватнай камунікацыяй на фоне крызісу. Так, былі выпадкі, калі мне не падабалася манера зносін арт-дырэктараў (была пара кейсаў — у Чарнагорыі і РФ), але нейкіх відавочных правалаў не было. У некаторых эйчараў выклікала пытанні партфоліа: мы бачым прыгожыя карцінкі, а ці ёсць працоўныя праекты? І былі здзіўлены, што праекты ў партфоліа і ёсць працоўныя.
Мая лакацыя некаторыя кампаніі не задавальняла. Было некалькі неспадзяванак. Кампанія з Беларусі, якая пастукалася адной з першых, прапанавала мне «магчымасць вярнуцца на радзіму». Я не палічыў гэтую прапанову добрай. Адказаў мякка: пэўна, застануся на месцы, пачакаю іншых магчымасцей. З Масквы пыталіся: што мы можам прапанаваць, каб вы перадыслакаваліся да нас.
Пыталіся пра пераезд на Кіпр. Мы б і не супраць, але мы толькі-толькі выдаткавалі шмат сіл і грошай, каб асталявацца тут. Да таго ж Кіпр нашмат даражэйшы за Чарнагорыю, і камфортна пачувацца з заробкам у 3,5K там не атрымаецца.
У выніку прайшоў 21 сумоўе і пры канцы другога тыдня атрымаў тры оферы:
— ад грузінскай геймдэў-кампаніі;
— ад неабанка ў Грэцыі;
— ад амерыканскай е-комерс-платформы.
Выбраў трэці варыянт. Я маю прывесці да ладу платформу, набраць каманду дызайнераў, каб паступова, выстаўляючы прыярытэтныя задачы, кампанія рухалася да заваёвы рынку.
Стоадсоткава прыйдуць яшчэ оферы: ёсць разважлівыя кампаніі з доўгім цыклам наймання, для якіх я выканаў парачку тэставых (пакуль рыхтавалі публікацыю, паступіў яшчэ адзін офер, ад іншага неабанка. — dev.by).
Магчыма, мая гісторыя камусьці падасца казкай. Але насамрэч нічога дзіўнага тут няма. Проста ў мяне сапраўды вялікі досвед. Шараговых джуніяр — і мідл-дызайнераў хоць гаць гаці. А людзей, які могуць узяць на сябе кіраванне камандай, выставіць прыярытэты ў працы над прадуктам, аналізаваць і рэсёрчыць, няшмат.
Іншыя фактары — раскручаны акаўнт на LinkedIn з вялікай колькасцю жывых, добрых кантактаў. Я не чакаў, што мой пост так стрэліць. ChatGPT — частка поспеху, але не факт.
Я разумеў, што рызыкоўна пакідаць Беларусь з аднагадовым дзіцем на руках. Але пакуль я задаволены. Адзіная сур’ёзная нязручнасць, якая здарылася за гэты час з маёй сям’ёй, — страта працы. Але я ведаў, што трэба проста пачакаць, пахадзіць па сумоўях — і ўсё будзе добра.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Все знакомые senior дизайнеры в РБ получали от $5000 чистыми, при сравнимом или меньшем опыте чем у героя статьи, почему ему так мало предлагали ?
ПолучаЛИ. У Вас правильно указано время - прошедшее - того как было ДО 24.02. Некоторое время после этой даты и я еще получал свою лидскую з/п... А потом офферы пошли с сениорской... и даже с миддловской...
А все незнакомые сколько?
Но ты продолжай проводить аналитику на примере пяти человек
у меня есть знакомые которые получают и сейчас выше чем по рынку. Но как только они лишатся этой работы будет дикий откат ибо на такую зарплату они работу не найдут уже. И да вы говорите что получали. рынок разный кто то и 2000 получает а кто то и 5000 ибо повезло с компанией. Тот же ВГ в 11-15 году дико разогревал рынок зарплат предлагая их значительно выше по рынку.
чем ниже в минске будут зарплаты у итишнтков тем длиннее очередь американских заказчиков выстроится
Сейчас на просторе "союзного государства" работу найти можно... за х0.5 от того, что было ДО 24.02. А можно собрать манатки и уехать с рейзом, который покроет дельту аренды жилья. Реальность изменилась значительно за последний год.
В текущей ситуации уже лучше потерять работу в Европе с доступом к рынку компаний, чем в РБ, с остатком компаний, которые либо предлагают проекты, на которых можно только штаны просиживать, либо проекты сразу под релокацию.
Идем на hh.ru, вводим там java и выбираем Беларусь. Выдает 132 вакансии. Прямо завались работы.
ага и это на всю РФ. Просто дно пробитое с которого постучались.
редкостную ерунду ты несешь. Если ты в Минске снимаешь квартиру и есть ребенок то без работы будут теже проблемы. А с учетом того что цены примерно одинаковые то точно будут теже проблемы. Живя в Польше где цены ниже конечно было бы проще. По секрету узнав что я останусь без работы у меня даже в РБ до кризиса волосы на ногах шевелились и это с учетом того что есть свое жилье. Что уж говорить о тех у кого его нету.
Ага, именно из-за кризиса компании типа епама и айтеха перевезли 50-60% своих гребцов в условные Польшу, Литву, Узбекистан, Грузию. Именно из-за кризиса на западе варгейминг свернулся и укатил, став одним из топовых налогоплательщиков в Литве (откуда деньги нашлись только, кризис же?). А контора ТС-а и вовсе закрылась. Больше причин нет, кризис на западе во всем виноват.
Потолок сениорской з/п для Москвы сейчас - 300-500к рублей. Увы, з/п лидов я не знаю. Делим эти фантики на 90 и получаем 5500$. Это потолок. Притом жить и работать придется в Москве. И ходить в офис.
Что соответствует медианной з/п в Польше согласно исследованиям dev.by. Откуда там выше польских я в упор не понимаю. Видимо мы разную математику изучали в школе. Не стоит забывать и про риски физического нахождения на территории РФ. Лично у меня никаких эвакуационных возможностей нету в случае серьезного кипиша.
К слову, если российская компания ищет в релокации сотрудников, то з/п будет значительно ниже.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 30 чэрвеня 2023, 07:42
Угу. Весной 2020 Энди12345 предсказывал примерно то же самое. Рискну задать тебе тот же самый вопрос. Готов заключить пари, когда и как это случится?
Джентльменам верят на слово.
В реале же ты не работаешь на российскую компанию за зарплату 3х от Минской. Потому что таких предложений для тебя нет.
Но ты пиши. 🤣
Московские зарплаты айтишников всегда были ниже на треть чем в Минске. Москва и РФ в этом плане дно. И сказка про тьму проектов коих тупо нету в РФ нам не рассказывай. Там даже геймдев компании начали деньги пилить государственные ибо других нету.
так нету обвала западной экономики. есть очередной кризис. Но блина в РБ бы нам такой их кризис а то вечная *опа была кроме сферы айти. Подрядчиков в РБ искать уже не будут ибо отрасль сдохла уже и нечего там искать и ловить. Система легла и уничтожена на корню. Так что не ври о том что нету никаких проблем с работой особенно в РБ и РФ. Понятно что проблем нету ибо просто работы нету. Ее тупо стало в 20 раз меньше.