Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Вы яшчэ можаце трапіць у спіс беларусаў і беларусак, якія будуюць крутыя міжнародныя праекты — засталося некалькі дзён

У маладых беларусаў і беларусак, якія будуюць амбіцыйныя кар’еры і запускаюць праекты на міжнародным узроўні, ёсць магчымасць заявіць пра сябе ў новым спісе талентаў Next 35, які на пачатку месяца анансавалі Школа кампетэнцый і прэмія Belarus Future Leadership Award. Заяўкі чакаюць яшчэ чатыры дні.

Пакінуць каментарый

Next 35 ахоплівае сем катэгорый для людзей, якія ператвараюць складаныя ідэі ў працоўны бізнес, задаюць трэнды і мяняюць свае індустрыі, збіраюць вакол сябе супольнасці і рознымі спосабамі робяць свет лепшым.

Паводле аўтараў, беларусы і беларускі раскіданы па ўсім свеце, а таму адсочваць іх гісторыі і поспехі складана. Next 35 будзе фіксаваць іх у момант росту і паказваць супольнасці.

Спіс будзе штогадовым. Аўтары падкрэсліваюць, што гэта не конкурс і не рэйтынг — тут не выбіраюць пераможцаў, а асвятляюць актыўных і таленавітых прафесіяналаў. За змест спісу адказваюць адвайзеры — профільныя эксперты, якія бачаць сваю індустрыю цалкам.

У спіс можна падацца самому або ўнесці сяброў, якія заслугоўваюць прызнання. Стваральнікі Next 35 шукаюць людзей да 35 гадоў, якія ствараюць складаныя праекты за межамі адной краіны. Форма актыўная да 26 ліпеня. Спіс з 35 чалавек апублікуюць 6 жніўня.

З'явіўся спіс беларусаў і беларусак, якія будуюць амбіцыйныя міжнародныя праекты. Можаце дадаць сябе і знаёмых
З’явіўся спіс беларусаў і беларусак, якія будуюць амбіцыйныя міжнародныя праекты. Можаце дадаць сябе і знаёмых
Па тэме
З’явіўся спіс беларусаў і беларусак, якія будуюць амбіцыйныя міжнародныя праекты. Можаце дадаць сябе і знаёмых

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.