У Купалаўскім па-новаму паставілі Караткевіча — музыку пісаў ШІ
Сёння ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца прэм’ера спектакля «Замак Альшанскі» паводле рамана Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі».
Як паведамляе sb.by, аўтарам музычнага афармлення спектакля ўпершыню ў гісторыі тэатра стаў ШІ. Рэжысёр Дэвід Разумаў пісаў промты і апрацоўваў прапанаваныя варыянты.

Паводле генеральнага дырэктара тэатра Аляксандра Шастакова, праца над спектаклем працягвалася вельмі доўга.
«Купалаўскі тэатр заўсёды імкнецца мысліць па-новаму і заўсёды стараецца чымсь здзіўляць», — адзначыў ён. Паводле яго, у спектаклі раскрываюцца ключавыя філасофскія пытанні: што такое чалавек, для чаго і з якой мэтай ён жыве, якія ўнутраныя пытанні яго непакояць.
У мінулым кастрычніку Шастакоў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання ўжо распавядаў, што ў Купалаўскім выкарыстоўваюць ШІ.
«Культурнае асяроддзе не можа існаваць асобна ад сучасных інфармацыйных тэхналогій. Вельмі часта падымаецца пытанне пра прымяненне штучнага інтэлекту нават у асноўнай дзейнасці. Сёння ў асноўным, нават калі ацэньваць звычайнага гледача, — яны ўсе ў сацыяльных сетках. Праца з імі таксама прадугледжвае маніторынг, вывучэнне іх спажывецкага попыту. Без прыцягнення таго ж штучнага інтэлекту гэта немагчыма», — распавядаў Шастакоў.
Ён растлумачыў, што тэхналогіі дапамагаюць граматна вывучыць спажывецкі попыт на спектаклі, каб павышаць запаўняльнасць залаў, напрыклад, у залежнасці ад дня тыдня. Так, спектаклі ў пятніцу, калі людзі плануюць выходныя, карыстаюцца меншым попытам, тады як у іншы дзень можа быць солд-аут.
«Нават сёння мы таксама звяртаемся да выкарыстання штучнага інтэлекту пры афармленні розных дызайнерскіх працаў. Не трэба гэтага хаваць, бо гэта спрашчае сістэму», — гаварыў генеральны дырэктар.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.