У беларусаў уначы масава адваліліся сацсеткі і месенджары. Іншыя сервісы працавалі нармальна
У ноч з 19 на 20 лістапада ў Беларусі рэзка вырасла колькасць скаргаў на збоі ў працы Telegram, TikTok, Instagram, YouTube і Discord — у карыстальнікаў не прайгравалася відэа, не загружалася стужка і не адпраўляліся паведамленні. На статыстыку Detector404.by і публікацыі юзераў у сацсетках звярнулі ўвагу незалежныя беларускія медыя.

Яшчэ да поўначы карыстальнікі пачалі паведамляць пра праблемы з падключэннем да YouTube, пасля чаго на працягу некалькіх гадзін пачалі адключацца астатнія сервісы. Найбольш скаргаў паступіла на Discord — каля 3 тысяч за апошнія суткі, яшчэ прыкладна па 1,8 тысячы — на Telegram і YouTube.
Часцей за ўсё скаргі фіксаваліся ў Мінску (3,4 тысячы за апошнія суткі) і Мінскай вобласці (1,2 тысячы).
Да раніцы дадаткі аднавілі працу. Пры гэтым банкаўскія сервісы, маркетплейсы, аператары сувязі, дзяржаўныя сайты — і Viber — працавалі ў цэлым у штатным рэжыме.
Афіцыйных каментарыяў ад уладаў наконт праблем з сувяззю не паступала.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.