Dogecoin узляцеў на 20% праз Трампа
Крыптавалюта Dogecoin падаражэла амаль на 20% пасля таго, як новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб стварэнні Дэпартамента эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання. Пра гэта паведамляе CNBC.

На англійскай новае падраздзяленне называецца Department of Government Efficiency, скарочана — DOGE. Гэта абазначэнне мемнай крыпты, якую прасоўваў Ілан Маск. Іранічна, што менавіта ён ачоліць новы дэпартамент па барацьбе з бюракратыяй і марнатраўствам у амерыканскім урадзе.
Dogecoin выйграў ад перамогі Трампа больш за іншых крыптавалют — ад дня выбараў ён падаражэў на 153%. Для параўнання: курс біткойна за той жа перыяд вырас на 30%. Таксама на гэтым тыдні Dogecoin выцесніў XRP з шостага месца ў спісе найбуйнейшых крыптавалют па рынкавай капіталізацыі. Цяпер ён каштуе 39 цэнтаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Из-за него и рухнет