GTA спыніла цэлы завод у Канадзе — супрацоўнікам далі выходныя, бо працаваць усё роўна ніхто не збіраецца
У лістападзе адбудзецца запуск Grand Theft Auto VI. Фанаты гульні рыхтуюцца да падзеі загадзя і масава бяруць на гэты час адпачынак або выходныя.
Паглядзеўшы, якую частку калектыву складаюць геймеры, канадскі вытворца электрагрузавікоў Edison Motors вырашыў не плыць супраць плыні і проста абвясціў пра прыпыненне дзейнасці на два дні — чацвер і пятніцу, 19 і 20 лістапада. Пост на Reddit заўважыў iXBT.

«Пасля аналізу заявак супрацоўнікаў на адпачынак, прагнозаў прадукцыйнасці працы і незвычайна высокага ўзроўню натхнення ўнутры кампаніі кіраўніцтва прыйшло да высновы, што звычайная праца можа быць істотна парушана праз выхад Grand Theft Auto VI. Некалькі супрацоўнікаў ужо паведамілі кіраўніцтву, што ў гэтыя два дні будуць недаступныя, па-за зонай сувязі і/або „заняты важнымі даследаваннямі ў Вайс-Сіці“», — напісаў генеральны дырэктар Edison Motors Чэйс Барбер у лісце да супрацоўнікаў, партнёраў і інвестараў.
Кампанія вернецца да звычайнага рэжыму працы пасля таго, як «супрацоўнікі правядуць выходныя, выкрадаючы аўтамабілі, уцякаючы ад паліцыі, займаючыся сумніўнай прадпрымальніцкай дзейнасцю і ўдзельнічаючы ў іншай актыўнасці ў Вайс-Сіці».
Рэліз гульні чакаецца на кансолях PlayStation 5 і Xbox Series X|S. Дату выхаду версіі для ПК распрацоўшчыкі пакуль не назвалі.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.