Беларусы змогуць афармляць электронныя бальнічныя ў 2027 годзе
У наступным годзе ў Беларусі хочуць запусціць эксперымент з электроннымі лісткамі непрацаздольнасці. Пра гэта ў эфіры дзяржТБ расказаў дырэктар РНПЦ медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя Аляксей Шчарбінскі.

«З 2027 года планіруецца запуск пілотнага праекта для таго, каб выключыць усе непатрэбныя дзеянні з боку пацыента і медычных работнікаў. І аўтаматычна мяняецца бізнес-працэс, дзе ў самой сістэме адзначаецца факт завяршэння хваробы, і ідзе аўтаматычнае накіраванне ва ўсе патрэбныя структуры», — адзначыў ён.
Шчарбінскі дадаў, што ў наступным годзе таксама запусцяць кіраванне чэргамі пацыентаў: «Будуць даступныя і зразумелыя і бачныя ўсе месцы на тую ці іншую кансультацыю».
Раней у Беларусі пачаўся эксперымент па выдачы электронных бальнічных па цяжарнасці і родах. Таксама з гэтага года планавалася запусціць цэнтралізаваную інфасістэму аховы здароўя, якая спрасціла б людзям доступ да медычных паслуг.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.