Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

ШІ-стартап з беларускімі каранямі GRAI прыцягнуў $9 млн у пасяўным раўндзе

Музычны ШІ-стартап GRAI, заснаваны беларусамі, закрыў пасяўны раўнд на $9 млн, паведамляе TechCrunch. Каманда лічыць, што ШІ можа зрабіць музыку больш сацыяльнай, а не заменіць артыстаў, і хоча аддаць кантроль у іхныя рукі.

Пакінуць каментарый

Яшчэ два сузаснавальнікі GRAI — тэхдырэктар Дзмітрый Камароўскі і прэзідэнт Андрэй Аўсіевіч. Раўнд узначалілі Khosla Ventures і Inovo VC. Сярод іншых інвестараў — Tensor Ventures, Tiny.VC, Flyer One Ventures, a16z Scout Fund, а таксама шэраг бізнес-анёлаў: сузаснавальнік Genova Labs Эндру Чжай, заснавальнік Unreal Labs Грэг Ткачэнка, заснавальнік Rhapsody Роб Рыд і ўкраінскі сузаснавальнік MirAI і Reface Дзмітрый Швец.

Сённяшнія музычныя ШІ-стартапы накшталт Suno і Udio прапануюць тэхналогіі для генерацыі музыкі з нуля. У GRAI думаюць, што большасць людзей хоча не ствараць музыку з нуля, а рабіць рэміксы, дзяліцца імі з сябрамі ці проста эксперыментаваць: змяняць стылі песень і гуляць з гукам — для забавы.

Цяпер GRAI працуе над некалькімі ШІ-прадуктамі: дадаткам для рэміксаў Music with Friends для iOS і пляцоўкай для эксперыментаў з музыкай на Android. Гэтыя і будучыя аплікацыі дапамогуць кампаніі зразумець, як карыстальнікі хочуць узаемадзейнічаць з музыкай і спажываць яе акрамя простага стварэння ці пасіўнага праслухоўвання ў эпоху ШІ.

Менавіта вакол гэтай ідэі будуецца кампанія, адзначыў кафаўндэр і СЕО Ілля Лесун. Паводле яго, галоўная прычына стварэння GRAI ў тым, што музыка застаецца адной з апошніх буйных спажывецкіх катэгорый, якая так і не стала «creator-first». Лесун таксама стаяў за праектам для стварэння відэа Vochi, які быў прададзены Pinterest. Цяпер ён разам з большай часткай каманды GRAI працуе з Польшчы.

Сваю аўдыторыю кампанія бачыць у зумераў і прадстаўнікоў пакалення Альфа, якія адкрываюць для сябе музыку праз культуру — сяброў, фандомы і кароткі кантэнт накшталт тыктокаў. Гэтыя людзі не хочуць быць музыкамі ці прадзюсарамі, але ўсё роўна хочуць неяк удзельнічаць. Лесун кажа, што сёння музычнае спажыванне ў цэлым зламанае: трэкі складана знаходзіць, слухаеш пасіўна, і вакол гэтага няма ніякага сацыяльнага вымярэння. Гэтую праблему і спрабуе вырашыць GRAI.

Тут распрацавалі ўласны граф густаў і ўзаемадзеянняў, а таксама ўласную інфраструктуру. Кампанія будуе інструменты і аўдыясістэмы, якія дазваляюць трансфармаваць трэкі, захоўваючы ідэнтычнасць арыгінала. Першыя дадаткі кампанія разглядае як спосаб атрымаць зваротную сувязь ад карыстальнікаў, у тым ліку негатыўную, каб зразумець, што працуе, а што не.

«Мы не хочам заліваць стрымінгавыя сервісы новым ШІ-слопам. Нас цікавіць менавіта ўзаемадзеянне», — тлумачыць Лесун. Ён не падзяляе апасенняў, што ШІ заб’е артыстаў і лэйблы. Наадварот, у GRAI лічаць, што ШІ можа адкрыць новыя спосабы ўзаемадзеяння з музыкай далёка за межамі генерацыі трэкаў. А калі падобная актыўнасць увойдзе ў звычку, гэта дапаможа людзям адкрываць новых артыстаў і трэкі за межамі буйных платформаў — Reels, TikTok ці YouTube.

Мадыфікаваныя трэкі могуць стаць новай крыніцай роялці. Прычым кампанія з пачатку вядзе перамовы з лэйбламі напрамую.

«Мы хочам пабудаваць сістэму, у якой у артыстаў будзе магчымасць самім вырашаць, удзельнічаць ці не. Гэта базавае перакананне GRAI: спачатку спытай у ўладальнікаў — потым інтэгруй», — адзначыў Лесун. Ці ёсць у кампаніі ўжо заключаныя пагадненні і з кім менавіта, ён казаць адмовіўся.

Фаўндэр Vochi узначаліў новы ШІ-стартап
Фаўндэр Vochi узначаліў новы ШІ-стартап
Па тэме
Фаўндэр Vochi узначаліў новы ШІ-стартап
Чытайце таксама
ШІ-стартап Naoma з беларускім заснавальнікам атрымаў $440 тысяч у перадпасяўным раўндзе
ШІ-стартап Naoma з беларускім заснавальнікам атрымаў $440 тысяч у перадпасяўным раўндзе
ШІ-стартап Naoma з беларускім заснавальнікам атрымаў $440 тысяч у перадпасяўным раўндзе
Трое падлеткаў стварылі ШІ-стартап, які ўжо каштуе $1 млрд
Трое падлеткаў стварылі ШІ-стартап, які ўжо каштуе $1 млрд
Трое падлеткаў стварылі ШІ-стартап, які ўжо каштуе $1 млрд
1 каментарый
Фаўндар Vochi ўзначаліў новы ШІ-стартап
Фаўндар Vochi ўзначаліў новы ШІ-стартап
Фаўндар Vochi ўзначаліў новы ШІ-стартап
1 каментарый
ШІ-стартап з беларускімі каранямі GRAI прыцягнуў $9 млн у пасяўным раўндзе
ШІ-стартап з беларускімі каранямі GRAI прыцягнуў $9 млн у пасяўным раўндзе
ШІ-стартап з беларускімі каранямі GRAI прыцягнуў $9 млн у пасяўным раўндзе

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.