Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

БДУІР назваў спецыяльнасці, на якія найцяжэй трапіць

У БДУІР адбылося залічэнне на дзённую форму на бюджэт, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на рэктара ўніверсітэта Вадзіма Богуша. Ён назваў спецыяльнасці з найвышэйшым праходным балам.

1 каментарый

Найвышэйшым на дзённым бюджэце быў праходны бал на спецыяльнасці «праграмная інжынерыя» — 391. Таксама высокія балы зафіксаваны на спецыяльнасцях «інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» (385), «інфарматыка і тэхналогіі праграмавання» (383), «штучны інтэлект» і «электронная эканоміка» — па 379 балаў. На «інфармацыйную бяспеку» і «лічбавы маркетынг» прахадны парог склаў 365.

Паводле Богуша, традыцыйна высокі конкурс назіраецца на факультэтах камп’ютарных сістэм і сетак, а таксама інфармацыйных тэхналогій і кіравання. Расце цікавасць да спецыяльнасцяў факультэта інфармацыйнай бяспекі.

У гэтым годзе ў БДУІР паступіла шэсць абітурыентаў з вынікам 400 балаў, 20 пераможцаў алімпіяд і 31 выпускнік з рэкамендацыяй Наглядальнага савета Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка.

Богуш адзначыў, што спецыяльнасці ўніверсітэта адпавядаюць актуальным запытам рынку працы і рэальнага сектара эканомікі. А таксама што яны ў цэлым адпавядаюць стратэгічным прыярытэтам беларускай эканомікі, такім як лічбавізацыя, мікраэлектроніка і кадры для адукацыі. Ён дадаў, што пералік спецыяльнасцяў збалансаваны паміж насычаным ІТ-рынкам, дзе выйграюць вузкаспецыялізаваныя кадры, і вострадэфіцытнымі напрамкамі.

Да 1 жніўня БДУІР прымае дакументы на дзённую форму навучання на платнай аснове.

БДУІР і «Гарызонт» стварылі цэнтр падрыхтоўкі кадраў у сферы рабатызацыі і аўтаматызацыі
БДУІР і «Гарызонт» стварылі цэнтр падрыхтоўкі кадраў у сферы рабатызацыі і аўтаматызацыі
Па тэме
БДУІР і «Гарызонт» стварылі цэнтр падрыхтоўкі кадраў у сферы рабатызацыі і аўтаматызацыі
«Вопытны айцішнік у ПАР зарабляе ад $40К». Як БДУІР бустануў кар'еру
«Вопытны айцішнік у ПАР зарабляе ад $40К». Як БДУІР бустануў кар’еру
Па тэме
«Вопытны айцішнік у ПАР зарабляе ад $40К». Як БДУІР бустануў кар’еру

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

grover
grover Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
0

Электронная экономика и цифровой маркетинг - топчик