Марыце пра чатырохдзённы тыдзень? А як наконт 90 гадзін працы? ШІ-бум ператварыў жыццё айцішнікаў у пекла
Многія ІТ-менеджары запэўнівалі, што ШІ вызваліць чалавека ад рутыны і скароціць працоўны тыдзень. Чатыры гады таму адзін з дырэктараў Google прарочыў пераход на чатырохдзённы тыдзень ужо да 2025 года, а нядаўна OpenAI афіцыйна заклікала кампаніі тэставаць скарочаны тыдзень без уразання заробкаў. Але рэальнасць унутры саміх ШІ-кампаній аказалася супрацьлеглай: пакуль кіраўніцтва прасоўвае казкі пра скарачэнні нагрузкі, супрацоўнікі працуюць на знос, піша BBC.

Былы тэхнічны спецыяліст OpenAI расказаў, што кампанія сама ніколі не спрабавала перайсці на чатырохдзённы тыдзень, да якога заклікала іншых. Замест гэтага супрацоўнікаў чакалі экстраныя нарады, праца ў выхадныя і жорсткія ацэнкі эфектыўнасці, пасля якіх людзей імгненна звальнялі. А ў перыяды спрынтаў у OpenAI і Anthropic працоўны тыдзень распрацоўшчыкаў рэгулярна перавышаў 90 гадзін.
У Meta супрацоўнікаў і ўвогуле пераводзяць на тэрміновыя ШІ-праекты ў прымусовым парадку. Работнікі называюць гэта «прызывам на службу»: адмовіцца нельга пад пагрозай звальнення. На такіх праектах інжынеры вымушаны начамі і ў выхадныя вучыць нейрасеткі выконваць чалавечыя задачы, пры гэтым пастаянна чакаючы выкліку па працоўных пытаннях.
Праблема закранула нават тых, хто наўпрост не распрацоўвае ШІ. Былы інжынер Google Амін Шалі звольніўся з кампаніі праз тое, што яму даводзілася працаваць начамі: праз перанакіраванне сервераў і рэсурсаў на ШІ-праекты стандартная інфраструктура пастаянна давала збоі. Паводле яго, пасля выхаду з карпарацыі ў яго нарэшце нармалізаваліся сон і здароўе, а ШІ-гонка стварае таксічную культуру і каласальны ціск на інжынераў.
Даследаванні пацвярджаюць, што ШІ не вызваляе час, а толькі павялічвае аб’ём працы. Вучоныя з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі восем месяцаў назіралі за супрацоўнікамі ІТ-кампаніі, якія выкарыстоўваюць ШІ: людзі сталі працаваць хутчэй, браць на сябе больш задач, выдаткаваўшы дадатковыя гадзіны на пастаянную праверку і выпраўленне памылак за нейрасеткамі.
Эксперты Масачусецкага тэхналагічнага інстытута адзначаюць, што зэканомлены дзякуючы ШІ час імгненна з’ядаецца адладкай саміх інструментаў і новымі абавязкамі. У карпаратыўным асяроддзі аўтаматызацыя 20% задач вядзе не да чатырохдзённага працоўнага тыдня, а да таго, што кіраўніцтва проста запаўняе вызваленыя гадзіны новай працай.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.