Канец шчодрасці: Google у тры разы скарачае бясплатныя гігабайты ў Gmail новым юзерам
15 ГБ бясплатнага сховішча, якое гадамі давалі новым карыстальнікам Google па змоўчанні, сыходзіць у мінулае. Як паведамляе Android Authority, кампанія пачала тэставаць новую палітыку — цяпер новым уліковым запісам у шэрагу рэгіёнаў выдзяляюць толькі 5 ГБ. Каб «адкрыць» астатнія 10 ГБ і вярнуць звыклы аб’ём, трэба прывязаць да профілю нумар тэлефона.

У каментары Google пацвердзіла тэст. Паводле кампаніі, гэта павысіць надзейнасць сервісу і прымусіць карыстальнікаў клапаціцца пра бяспеку дадзеных і магчымасці іх аднаўлення. Карацей кажучы, дадатковую аблачную прастору выкарыстоўваюць як рычаг, каб вымусіць людзей пакідаць тэлефонныя нумары.
Рэакцыя ў сетцы аказалася змяшанай. Частка карыстальнікаў Reddit абвінавачвае Google у агрэсіўным зборы персанальных даных, іншыя лічаць, што гэта спрыяе барацьбе са спам-ботамі, якія ствараюць масавыя пустыя акаўнты. Пры гэтым існуючыя акаўнты застаюцца на 15 ГБ нават без прывязкі тэлефона.
Пакуль новаўвядзенне мае статус эксперыменту і закранае толькі выбраныя рэгіёны. На афіцыйнай старонцы падтрымкі Google па-ранейшаму паказваюць стандартныя 15 ГБ — але, відаць, ненадоўга. Для кампаніі гэта шанец скараціць выдаткі на захоўванне даных новых карыстальнікаў.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.