EPAM увайшоў у топ-500 кампаній ЗША з найлепшым менеджментам
EPAM заняў 471 месца ў штогадовым рэйтынгу амерыканскіх кампаній з найбольш эфектыўным кіраваннем па версіі Інстытута Друкера (Drucker Institute).
EPAM заняў 471 месца ў штогадовым рэйтынгу амерыканскіх кампаній з найбольш эфектыўным кіраваннем па версіі Інстытута Друкера (Drucker Institute).
EPAM заняў 471 месца ў штогадовым рэйтынгу амерыканскіх кампаній з найбольш эфектыўным кіраваннем па версіі Інстытута Друкера (Drucker Institute).
Першае месца сёлета заняла Apple з вынікам 92,1 бала. Да гэтага спіс чатыры гады запар узначальвала Microsoft, якая гэтым разам акрамя «яблычнай» кампаніі прапусціла наперад Nvidia. Акрамя іх у топавай дзясятцы прысутнічаюць яшчэ тры тэхналагічныя кампаніі: Intel, як ні дзіўна, заняла 4 месца, Alphabet — 8-е, Adobe — 9-е.
EPAM набраў 45,1 бала і падзяліў сваю пазіцыю яшчэ з сямю кампаніямі. Летась кампанія з беларускімі каранямі займала 508 радок, а ў 2022 годзе — 753-і.
Рэйтынг Management Top 250 публікуецца ад 2017 года. Ён быў створаны спецыялістамі Інстытута Друкера сумесна з Wall Street Journal для ацэнкі эфектыўнасці менеджменту кампаній. Яна вызначаецца на аснове пяці крытэраў: задаволенасць кліентаў, уцягнутасць і развіццё супрацоўнікаў, інавацыі, сацыяльная адказнасць і фінансавая ўстойлівасць. Кампаніі маюць таргавацца на Нью-Ёркскай фондавай біржы або Nasdaq і адпавядаць шэрагу зададзеных крытэраў. На гэты раз у спіс увайшло каля 660 кампаній.
Apple вызначылася інавацыйнасцю, набраўшы па гэтым пункце больш за ўсіх астатніх кампаній — 99,9 балаў. Акрамя яе больш за 90 балаў за інавацыі сярод 25 топавых кампаній атрымалі ўсяго тры: Microsoft, Amazon і Walmart. Таксама Apple атрымала выдатную ацэнку фінансавай стабільнасці — тут яна саступіла толькі Nvidia. А вось паказчык па супрацоўніках у Apple выявіўся найгоршым сярод кампаній першай дзясяткі.
Падрабязна пра рэйтынг і яго метадалогію можна даведацца тут.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Топ 500 компаний США... А сколько всего компаний в США?
В S&P всего 500
Очевидно, что слегка больше 500
Можно еще с ИП померяться )
Согласно чатгпт: на 2023 год в США было зарегистрировано более 32 млн мелких бизнесов и более 20.000 компаний с числом сотрудников 500+
Если почитать методологию, то 50 баллов - это mean, то есть бал епамовскому менеджменту - ниже среднего по больнице. Гордитесь теперь 471ым местом.