Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Адкрыты софт стаў шматмільярднай індустрыяй

Папулярнасць софту з адкрытым зыходным кодам расце. Гэтая індустрыя ўжо ацэньваецца ў мільярды долараў і прыцягвае інвестыцыі ад кампаній з усяго свету. Пра гэта гаворыцца ў свежым дакладзе 2024 Open Source Software Funding Survey ад спецыялістаў Github, Linux Foundation і Гарварда, які заўважыў TechRadar.

Пакінуць каментарый

Паводле падлікаў аўтараў, аб’ём сродкаў, якія ўкладаюцца арганізацыямі ў оўпэнсорсныя праекты, складае каля $7,7 млрд на год. Прычым 86% інвестыцый укладваюцца ў выглядзе працоўнага часу супрацоўнікаў, і толькі 14% прыпадае на фінансавыя ўліванні.

У апытанні ўдзельнічаў 501 рэспандэнт. Разам яны ўкладаюць у оўпэнсорс $1,7 млрд на год. Медыянная сума, якую арганізацыі выдаткоўваюць на адкрыты софт, ацэньваецца больш чым у $520 тысяч: $345 тысяч у выглядзе працы супрацоўнікаў кампаній і яшчэ $175 тысяч — у выглядзе грашовых ахвяраванняў.

Больш за палову (57%) прамых фінансавых узносаў адправілася падрадчыкам, менш за пятую частку — на канкрэтныя праекты (17%) і фонды (16%). Супольнасці і мэйнтэйнеры атрымалі па 4%, яшчэ 1% сышоў багбаунці-платформам.

Аднак у фінансаванні ёсць белыя плямы. Больш за дзве траціны (68%) не адказала, колькі менавіта грошай дало тым ці іншым оўпэнсорсным праектах. 78% не захацелі або не змаглі адказаць, які бюджэт выдзелены ў іх арганізацыях на оўпэнсорс.

Опенсорсные разработчики умоляют багхантеров не писать отчёты генеративным ИИ
Опенсорсные разработчики умоляют багхантеров не писать отчёты генеративным ИИ 
По теме
Опенсорсные разработчики умоляют багхантеров не писать отчёты генеративным ИИ
На GitHub 45 млн фейковых оценок которые вводят пользователей в заблуждение
На GitHub 4,5 млн фейковых оценок, которые вводят пользователей в заблуждение
По теме
На GitHub 4,5 млн фейковых оценок, которые вводят пользователей в заблуждение

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.