Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

СЕО Nvidia абваліў рынак квантавых камп'ютараў — кампаніі страцілі палову кошту

Джэнсэн Хуанг адным сваім прагнозам абрынуў рынкавую капіталізацыю кампаній, якія займаюцца квантавымі вылічэннямі, паведамляе Axios. Апошнім часам іх каціроўкі імкліва раслі — некаторыя за мінулы год падаражэлі амаль у 20 разоў.

Пакінуць каментарый

У часе сесіі «пытанне-адказ» з аналітыкамі Уол-стрыт, якую Nvidia правяла ў аўторак, Хуанга спыталі пра перспектывы маладой і гарачай тэхналогіі. Гендырэктар адказаў, што сапраўды карысныя квантавыя камп’ютары з’явяцца ў дыяпазоне 15-30 гадоў, хутчэй за ўсё — праз 20 гадоў. Nvidia з’яўляецца бясспрэчным лідарам на рынку АІ-вылічэнняў, і да слоў яе кіраўніка прыслухоўваюцца інвестары.

Рэакцыя квантавых кампаній не змусіла сябе чакаць. Ужо наступнага дня, у сераду, Rigetti Computing упала на 46%. За папярэдні год яе паперы падскочылі больш чым на 1800%. Quantum Computing Inc. патаннела на 45%, а IonQ — больш як на 42%.

Сукупныя страты рынку ацэньваюцца больш чым у $4 млрд.

Летась Google паказала квантавы чып Willow, здольны за 5 хвілін здзяйсняць вылічэнні, на якія ў сучаснага суперкамп’ютара сышло б 10 сэптыльёнаў гадоў. Зрэшты, кампанія сама лічыць сваё дасягненне больш «пераканаўчым прататыпам», які сведчыць пра магчымасць стварэння маштабных квантавых сістэм.

Nvidia показала свой первый ИИ-суперкомпьютер
Nvidia показала свой первый ИИ-суперкомпьютер
По теме
Nvidia показала свой первый ИИ-суперкомпьютер
Квантавы чып Google здольны вырашаць задачы на якія суперкампютару трэба 10 септыльёнаў гадоў
Квантавы чып Google здольны вырашаць задачы, на якія суперкамп’ютару трэба 10 септыльёнаў гадоў
Па тэме
Квантавы чып Google здольны вырашаць задачы, на якія суперкамп’ютару трэба 10 септыльёнаў гадоў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.