Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Беларусь абвалілася на 11 пазіцый у топе краін для стартапаў. Але гэта яшчэ не дно

Беларусь апусцілася на 95-е месца ў новым рэйтынгу Global Startup Ecosystem Index ад StartupBlink: у ім прадстаўлены 1000 гарадоў і 100 краінаў з найлепшай стартап-экасістэмай. Год таму было 84-е.

Пакінуць каментарый

Беларусь апусцілася на 95-е месца ў новым рэйтынгу Global Startup Ecosystem Index ад StartupBlink: у ім прадстаўлены 1000 гарадоў і 100 краінаў з найлепшай стартап-экасістэмай. Год таму было 84-е.

Цяпер мы знаходзімся паміж Намібіяй і Угандаю — самы нізкі рэйтынг Беларусі за ўвесь час існавання спісу.

Для параўнання: Украіна — на 42-м месцы, Літва — на 22-м, Польшча — на 33-м, Латвія — на 48-м. Расія страціла 8 пазіцый і цяпер на 42-м.

Склад першай дзясяткі амаль не змяніўся — з рэйтынгу выйшла Францыя, затое ўвайшла Аўстралія. Лідаруюць па-ранейшаму ЗША, Вялікая Брытанія ды Ізраіль.

Рэйтынг запушчаны ў 2017 годзе. Беларусь падае шосты год запар — з 2021-га страціла 28 пазіцый (тады была на 67-й). Сёлета яна адзначылася найбуйнейшым падзеннем сярод краін другой паловы спісу, а прырост агульнага рэйтынгу Беларусі, на аснове якога адбываецца расстаноўка ў спісе, стаў адным з самых нізкіх па Еўропе.

Па ўсходняй Еўропе Беларусь ідзе 22-й — мінус 1 за год. Нягледзячы на гэта яна знаходзіцца на 7 месцы ў катэгорыі «ўцягнутасць карпарацый» — гэта прыкметна вышэй яе агульнай пазіцыі ў рэгіёне і паказвае на высокую актыўнасць буйнога бізнесу ў стартап-экасістэме, падкрэсліваюць аўтары. Пры гэтым Беларусь займае нізкую пазіцыю ў індэксе дзелавога асяроддзя для інаватараў (115 месца) — гэта сведчыць пра тое, што ўмовы вядзення бізнесу ў краіне па-ранейшаму стрымліваюць развіццё стартап-індустрыі.

У рэйтынгу гарадоў Мінск упаў на 21 радок і цяпер на 385-ы — самай нізкай у гісторыі рэйтынгу. Па Усходняй Еўропе беларуская сталіца ідзе 27-й, хоць у катэгорыі пра падтрымку стартапаў яго паставілі на 18 месца. Аб’ём стартап-экасістэмы Беларусі ў StartupBlink ацанілі ў $471,8 млн.

Беларусь працягвае рухацца да дна топа краін для стартапаў
Беларусь працягвае рухацца да дна топа краін для стартапаў
Па тэме
Беларусь працягвае рухацца да дна топа краін для стартапаў
«Свет — не толькі Штаты». Беларус расказвае, як стварае прыкладанне для цяжарных у Кеніі
«Свет — не толькі Штаты». Беларус расказвае, як стварае прыкладанне для цяжарных у Кеніі
Па тэме
«Свет — не толькі Штаты». Беларус расказвае, як стварае прыкладанне для цяжарных у Кеніі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.