«Працу яшчэ не шукала». Звольнілі з Amazon — як жывецца на дапамозе ў найбагацейшай краіне
У распрацоўшчыцы Насты — уражальны хуткасны трэк: з 2018-га яна ў ІТ, з 2020 — у Люксембургу, з 2022 — у адной з кампаній FAANG. А цяпер ужо некалькі месяцаў без працы. Вось ейная гісторыя пра тое, як жыць, працаваць і трапіць пад скарачэнні ў адной з самых багатых краінаў свету.
У распрацоўшчыцы Насты — уражальны хуткасны трэк: з 2018-га яна ў ІТ, з 2020 — у Люксембургу, з 2022 — у адной з кампаній FAANG. А цяпер ужо некалькі месяцаў без працы. Вось ейная гісторыя пра тое, як жыць, працаваць і трапіць пад скарачэнні ў адной з самых багатых краінаў свету.
«Адзін з кліентаў аўтсорс-кампаніі стаў маім першым працадаўцам у Люксембургу»
— Я скончыла факультэт прыкладной матэматыкі БДУ па спецыяльнасці «актуарная матэматыка». Распрацоўшчыцай быць не планавала, але папрацаваўшы пасля выпуску кароткі час тэсціроўшчыцай, нанова адкрыла для сябе праграмаванне і выбрала backend-распрацоўку. Працую з 2018, калі лічыць стажыроўку, і з 2019 — калі не.
У Беларусі я працавала на аўтсорс-кампанію, якая ў сваю чаргу супрацоўнічала з іншай беларускай фірмай, прапаноўвала аўтаматызацыю бізнес-працэсаў з выкарыстаннем іх прадукту. Адзін з кліентаў, для якога я працавала ў якасці кансультанткі па гэтым прадукце, стаў маім першым працадаўцам у Люксембургу.
Я прыехала ў Люксембург у пачатку 2020 года. Паколькі працу мне прапанаваў кліент (банк), на той момант самастойна разглядаць вакансіі ў Люксембургу мне не давялося. Ужо ў Люксембургу праз пару гадоў я перайшла працаваць у Amazon.
Там я працавала на пазіцыі Programmer Analyst. Гэта малараспаўсюджаная роля, якую ў свой час выкарыстоўвалі ў маёй ужо былой камандзе, каб хутчэй наймаць людзей. Не буду казаць за ўсю карпарацыю, бо афіцыйныя role guidance хутчэй за ўсё адрозніваюцца. Але ў нашым выпадку гэта проста SDE, праўда, з «абрэзаным» працэсам найму — у нас не было этапу System Design.
У Люксембургу наймалі каманду PA-s, у Берліне — SDE (быццам, гэта было звязана з мясцовым заканадаўствам). Але рабілі мы адное і тое ж.
«Спачатку сама падалася на вакансію Amazon — адхілілі. Потым знаёмы зарэферыў»
У Amazon я трапіла ў 2022 годзе праз стандартны для FAANG працэс найму. Не скажу нічога новага, сама рыхтавалася па артыкулах кшталту «як я трапіла ў Google».
Мабыць, галоўнай асаблівасцю «Амазона» з’яўляюцца вядомыя leadership principles. Да іх трэба ставіцца сур’ёзна, гэта сапраўдны працоўны кодэкс (хаця некаторыя з гэтых прынцыпаў супярэчаць адзін аднаму, а прыярытэты залежаць ад каманды). Таму па пары прыкладаў на прынцып у STAR-стылі важна падрыхтаваць [STAR, Situation, Task, Action, Result, — гэта метад правядзення паводніцкага інтэрв’ю, які часта выкарыстоўваюць рэкрутэры для ацэнкі навыкаў кандыдатаў].
Яшчэ былі складанасці з тым, каб маё рэзюмэ разгледзелі. Спачатку я сама падалася на вакансію, і маю кандыдатуру імгненна адхілілі. Потым знаёмы зарэферыў мяне менеджару. Мне дапамагло тое, што на той момант ім патрэбны былі менавіта Java-распрацоўшчыкі. Дарэчы, так склалася, што за ўвесь час у Amazon мне працаваць з Java так і не давялося.
Думаю, для працаўладкавання ў Amazon важна, дзе вы знаходзіцеся. Калі вы ўжо ў Люксембургу / у ЕС у легальным статусе, на нацыянальнасць глядзець не будуць. Тут, як і паўсюль, будзе звычайная канкурэнцыя на рынку працы (за выключэннем дзяржпасадаў, для якіх патрэбна люксембургскае грамадзянства). Гэта датычыць не толькі Amazon, але і амаль усіх кампаній, якія тут працуюць: на нацыянальнасць ніхто не глядзіць. Мясцовыя рэкрутэры пісалі мне яшчэ калі я працавала ў банку.
Калі я далучылася да каманды, у ёй быў толькі адзін чалавек з грамадзянствам ЕС. А ў пашыранай камандзе з 50 чалавек такіх было толькі трое.
«Афіцыйна — full transparency, flat hierarchy. І толькі з часам я зразумела, што гэта не зусім так»
У 2022 годзе ў нас можна было працаваць хоць увесь час з дому (наступствы пандэміі), аднак прысутнасць у офісе вітаецца. У нас была размеркаваная каманда: Люксембург, Берлін, Лондан. Але паступова ўводзілі return to the office policy: адзін дзень на тыдзень, два дні і гэтак далей. Пры гэтым у Люксембургу RTO разгортвалася павольней і менш радыкальна, чым у іншых рэгіёнах і краінах ЕС. Тым не менш, да гэтага года ў офісе трэба быць, калі правільна памятаю, ужо чатыры дні на тыдзень мінімум па пяць гадзін на дзень.
Афіцыйны працоўны графік — з 9 да 17:30. Звышурочная праца вельмі распаўсюджана, гэта ж Amazon. Многія (прыкладна — адсоткаў 30-40 нашай пашыранай каманды) пасля першых гадоў з long hours арганізуюць сабе васьмі- ці дзевяцігадзінны шчыльны працоўны дзень, без доўгіх перапынкаў, і сыходзяць дадому, а 5 вечара. Або ў 7, калі працуюць са Штатамі (у іх працоўны дзень атрымліваецца з 11 да 19).
Назіранне збоку: сярод тых, хто шмат перапрацоўвае, ёсць як і трудаголікі, так і спецыялісты (як правіла, не інжынеры), якія любяць рабіць доўгія паўзы. На мой погляд, 12- ці 14-гадзінны працоўны дзень не заўсёды апраўданы.
Каля 80% майго дэпартамента — гэта людзі з Індыі. Спачатку даводзілася прывыкаць да вымаўлення і да нейкіх асаблівасцяў размоўнай мовы канкрэтных калегаў.
Пры гэтым нейкіх культурных асаблівасцяў, да якіх мне давялося прывыкаць, я не прыгадаю. Мабыць, складанасці маглі ўзнікнуць з тым, каб такія культурныя асаблівасці заўважыць. Афіцыйныя зносіны ў нашай камандзе і ў дэпартаменце былі прамалінейнымі: full transparency, flat hierarchy. І толькі з часам я зразумела, што гэта не зусім так. Натуральна, ёсць іерархія, і нейкім менеджарам можа не падабацца, калі на агульных сходах ты выказваеш сваю пазіцыю, якая ім не ліслівіць.
З майго досведу людзі з Індыі вельмі прыязныя, імкнуцца залагоджваць вуглы, пазбягаюць канфліктаў. Праз гэта яны не такія ўжо прамалінейныя — і не заўсёды тое, што яны агучваюць, трэба ўспрымаць так, як ёсць насамрэч.
І так, у мяне ўзнікалі складанасці ў зносінах з канкрэтнымі калегамі: груба кажучы, я кажу «апельсін», а калега чуе «памаранчавы». Памятаю такі анекдот: я падчас абеду спытала ў калегі, ЦІ ВЫВУЧАЮЦЬ санскрыт у Індыі, і здзівілася, што так. А праз тыдзень падчас перапынку гэтая ж дзяўчына расказвае нашай камандзе, маўляў «X» была здзіўлена, што яны ў Індыі НЕ РАЗМАЎЛЯЮЦЬ на санскрыце.
Што датычыць стаўлення да спецыялістаў з Беларусі ды іншых краінаў нашага рэгіёну — мне здаецца, яно ў Люксембургу нейтральна-станоўчае. Краіна знаходзіцца далёка ад тэатра ваенных дзеянняў. Тут шмат рускамоўных, а пра Беларусь у цэлым ведаюць мала.
Як выглядае люксембургская айцішка
На мой погляд, рынак ІТ у Люксембургу даволі маленькі. Большая частка працадаўцаў — гэта банкі альбо кансалтынг, і тут узнікае такая праблема, што кансалтынг і банкі прапануюць заробак, груба кажучы, на 30–40% ніжэй таго, які быў у мяне ў Amazon (прынамсі такі ў мяне быў досвед інтэрв’ю з імі).
Справа ў тым, што гэта па-ранейшаму вельмі добры заробак для cross-border workers з Бельгіі і Францыі, і кансалтынгу, і банкам проста няма сэнсу быць больш шчодрымі — ім хапае рабочай сілы.
Ёсць яшчэ стартапы, але з імі я не мела справы.
І яшчэ добры спосаб выйсці на годны даход — гэта працаваць у дзяржустановах: суды, бальніцы і г. д. Але для гэтага трэба грамадзянства Люксембурга і веданне французскай на нейкім больш-менш прымальным узроўні. Дарэчы, да ведання моваў у ІТ-спецыялістаў ставяцца менш строга.
Мова — гэта галоўны нюанс. Як сказала мне кансультантка з прафсаюза, у Люксембургу можна працаваць толькі на англійскай, але ў не самых простых кампаніях. У цэлым жа патрэбная французская.
Яшчэ адзін нюанс — працадаўцы (банкі, дзяржустановы, кансалтынг) маюць кансерватыўны падыход да аплаты працы: глядзяць на колькасць гадоў досведу «на паперы» і ўзровень адукацыі.
«Нават у Amazon мой заробак быў ніжэй медыяннай па краіне — я не трапляла пад Blue Card»
Перш чым гаварыць пра грошы, хачу даць трохі кантэксту для маёй сітуацыі. Я з’язджала ў Люксембург як пачынаючы спецыяліст (прапанову па працаўладкаванні ў Люксембургу зрабілі тады і маім калегам, але прыняла яе толькі я).
А тут, у Amazon, пазнаёмілася з іншымі хлопцамі з СНД. І для іх гэты пераезд быў сапраўдным даўншыфтынгам, асабліва для людзей з сям’ёй. Калі іх жонкі не ў ІТ, ім вельмі складана ўладкавацца без ведання моваў, трэба пацверджанне дыплома і г. д. Я ж з’ехала ў middle class жыццё, што для мяне аказалася камфортным.
Я не ведаю, якія цяпер заробкі ў ІТ у Беларусі. Але калі верыць публікацыям, у тым ліку на вашым партале, у якіх людзі называлі канкрэтныя сумы, то я б вельмі груба зрабіла такую ацэнку: калі вы не працуеце ў дзяржустановах або на высокааплачваных пазіцыях (напрыклад, L5+ good performer у Amazon), а на усярэдненых пазіцыях (банкі, кансалтынг), то вашае нета тут будзе такім жа, як нета ў спецыяліста з добрай кар’ерай у Беларусі. Бруто, хутчэй за ўсё, будзе вышэй у Люксембургу. Але за кошт падаткаў, сацыяльных адлічэнняў (якія розняцца ў залежнасці ад вашай сямейнай сітуацыі, узроўню даходу і г. д.) нета аказваецца больш сціплым.
На дадзены момант у Люксембургу ёсць тры падатковыя групы: афіцыйна «адзінокія» (г. зн. незамужнія), адзінокія бацькі з дзецьмі і тыя, хто ў шлюбе. У апошнім выпадку падатковую дэкларацыю можна (але не абавязкова) падаваць як агульны даход, падзелены на два.
Я незамужні чалавек, таму трапляю ў катэгорыю з найбольшым падаткаабкладаннем. У мяне падаткі і сацыяльныя адлічэнні «з’ядаюць» каля 35% ад брута.
Падатковая стаўка ў Люксембургу прагрэсіўная. Першы ўзровень — мінімальны заробак [2704 еўра ў месяц у чэрвені 2026 года] — амаль не абкладаецца падаткам. Затым наступныя некалькі тысяч еўра абкладаюцца па стаўцы каля 20%. І пасля пэўнага ўзроўню стаўка можа дасягаць 45%.
Калі вельмі груба, сярэдні высокакваліфікаваны спецыяліст плаціць прыкладна 30% падаткаў. Сацыяльныя адлічэнні ідуць асобна і ўключаюць пенсійныя ўнёскі, абавязковае нацыянальнае медыцынскае страхаванне і сацыяльнае страхаванне (для дапамогі па беспрацоўі).
Адзначу, што нават у Amazon мой заробак быў ніжэйшы медыяннай па краіне. З ім, напрыклад, я нават не трапляла пад Blue Card. І ў банку, і ў Amazon у мяне быў звычайны ВНЖ для salaried worker.
З іншага боку, у мяне было больш RSU [акцый кампаніі, якія выдаюцца супрацоўніку ў якасці бонусу], чым у сярэдняга SDE-1.
Першыя гады ў Люксембургу я жыла не адна, і гэта было велізарнай падтрымкай, бо арэнда жылля дзялілася папалам. Таксама з непрывычкі мне ўсё здавалася дарагім, і я моцна эканоміла.
Дзякуючы гэтаму за 2,5 гады працы я сабрала накапленні, якіх мне хапіла б на паўгода. А потым стала жыць адна ўсё ў той жа кватэры, вырашыла рабіць адлічэнні на дадатковую пенсію і акцыі праз банк, уладальнік жылля прад’явіў дадатковыя рахункі. Новы этап жыцця, падарожжы — і за тры гады мае накапленні растаялі.
Цяпер усе мае накапленні ў акцыях, і я зноў жыву не адна. Прыкладна, калі прадаць акцыі, мне зноў хопіць грошай недзе на паўгода.
«Своечасова ўступіла ў прафсаюз». Скарачэнне і кампенсацыя
Летась праз праблемы са здароўем каля 50% часу я правяла на бальнічных. Судзячы па ўсім, гэта і стала прычынай майго скарачэння ў пачатку года.
Афіцыйна я безработная з траўня. Да таго быў garden leave 2 месяцы, на працягу якіх мне не трэба было працаваць.
Каментар devby: Amazon практыкуе прадастаўленне двух- ці трохмесячных аплачваных перыядаў (garden leave) некаторым супрацоўнікам перад афіцыйным звальненнем і выплатай выхадной дапамогі як мінімум з пачатку 2025 года. Супрацоўнік у гэты час застаецца ў штаце, працягвае атрымліваць свой базавы заробак, але не выконвае працоўных абавязкаў.
Працягласць такога перыяду ў Люксембургу замацавана на заканадаўчым узроўні і залежыць ад стажу. Паколькі я ў кампаніі працавала менш пяці гадоў, для мяне ён абмяжоўваўся двума месяцамі.
Гэта магла быць уся мая кампенсацыя за звальненне. Але я своечасова ўступіла ў прафсаюз. Па словах кансультанткі з прафсаюза, у сітуацыях, калі супрацоўнік хаця б 25% часу адсутнічаў на працы, арбітражны суд становіцца на бок працадаўцы. Думаю, таму мне першапачаткова ніякіх адступных і не прапанавалі.
Але праз прафсаюз я атрымала кампенсацыю прыкладна за чатыры месяцы.
Уступайце ў прафсаюзы — такі савет я магу даць тым, хто збіраецца абгрунтавацца ў Люксембургу. Іх тут некалькі, у тым ліку тры буйных на нацыянальным узроўні. І калі вы збіраецеся жыць і працаваць у Люксембургу працяглы час, ёсць сэнс уступаць у адзін з іх, як тлумачыў мне прадстаўнік работнікаў Amazon у адным з прафсаюзаў. Ад сябе дадам, што, хутчэй за ўсё, у банку альбо на дзяржслужбе вас будзе няпроста звольніць. А вось у такіх «складаных» кампаніях накшталт Amazon — папросту.
Мяркую, многія грэбуюць прафсаюзамі праз узносы. Я плачу 15 еўра ў месяц, і з часам стаўка вырасце. Аднак праз нейкі час членства яны пачынаюць прадастаўляць адвакацкія паслугі ў галіне працаўладкавання, за якія вы нічога дадатковага не плаціце.
«Быць нейкі час на дапамозе не сорамна»
Цяпер у мяне ВНЖ на пяць гадоў з магчымасцю наступнага падаўжэння на пяць гадоў.
Як і любы падатковы рэзідэнт, я магу разлічваць на існуючыя ў краіне дапамогі, напрыклад, на дапамогу па беспрацоўі. Праўда, у людзей з ВНЖ праз гэта могуць узнікнуць пытанні з яго падаўжэннем (наколькі памятаю, максімальны тэрмін наступнага ВНЖ у такіх выпадках скарачаецца).
І так, за пяць з паловай гадоў я заплаціла велізарныя падаткі і сацадлічэнні. Таму быць нейкі час на дапамозе для мяне не сорамна.
Тэрмін выплат дапамогі залежыць ад таго, як доўга вы працавалі да страты працаўладкавання ды іншых фактараў, звязаных са здароўем. Але ў цэлым гэта выглядае прыкладна так: першыя паўгода вы атрымліваеце 80% ад заробку (або 85%, калі ў вас ёсць дзеці) з верхняй мяжой у два з паловай мінімальныя заробкі [нагадаем, што мінімалка ў Люксембургу ў чэрвені 2026 года — 2704 еўра ў месяц]. У наступныя паўгода верхняя мяжа зніжаецца да дзвюх мінімальных заробкаў.
Пакуль я не магу сказаць, што «не магу знайсці працу» — я яе яшчэ банальна не шукала. З розных прычынаў: хачу падцягнуць мовы, каб не хапацца за першую прапанову.
Она еще не поняла, что ее ВНЖ действует 5 лет только пока она работает, а не вот выдали корочку на руки, и дальше ничего не важно, мол через 5 лет надо только прийти продлевать. Очень вероятно, что там 3-6 месяца на поиск новой работы, или до свидания и ВНЖ превращается в тыкву, Так что не особо и поправишь здоровье и подтянешь языки, наслаждаясь пособием, и неважно сколько ты там налогов уже уплатил.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 15 чэрвеня 2026, 09:38
Автор не уточнила - но из контекста понятно что там уже постоянный вид на жительство (продлеваемый) - выходит что вы неправы, автор уже может спокойно искать работу сколько позволит подушка финансовая.
что за "постоянный вид на жительство (продлеваемый)"?! Обычно постоянный ВНЖ - это бессрочный, продлевается (перевыпускается) только личный документ, который выдается на основании этого ВНЖ. Или в Люксембурге свои приколы?
Обычный постоянный ВНЖ ЕС - выдается на 5 лет (карточка действительна), для продления просто достаточно заполнить одну страницу анкеты и оплатить сбор. Работать вообще не обязательно.
у gemini поспрашивал, тогда ясно. PA все-таки весьма не SDE получается, up or out там нету и понятно почему платят меньше.
С другой стороны, если банки предлагают с 5-7 лет опыта по специальности на 30-40% меньше от заявленных "меньше медианы", то это прямо жесткий лоуболлинг. Правда, у меня есть пара знакомых, работающих в люксе в банках по финансовой части (т.е. не IT) и они никогда на зарплату не жаловались - но там 10+ опыта и гражданство ЕС.
Познавательно, в целом.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Она еще не поняла, что ее ВНЖ действует 5 лет только пока она работает, а не вот выдали корочку на руки, и дальше ничего не важно, мол через 5 лет надо только прийти продлевать. Очень вероятно, что там 3-6 месяца на поиск новой работы, или до свидания и ВНЖ превращается в тыкву, Так что не особо и поправишь здоровье и подтянешь языки, наслаждаясь пособием, и неважно сколько ты там налогов уже уплатил.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 15 чэрвеня 2026, 09:38
Автор не уточнила - но из контекста понятно что там уже постоянный вид на жительство (продлеваемый) - выходит что вы неправы, автор уже может спокойно искать работу сколько позволит подушка финансовая.
что за "постоянный вид на жительство (продлеваемый)"?! Обычно постоянный ВНЖ - это бессрочный, продлевается (перевыпускается) только личный документ, который выдается на основании этого ВНЖ. Или в Люксембурге свои приколы?
Обычный постоянный ВНЖ ЕС - выдается на 5 лет (карточка действительна), для продления просто достаточно заполнить одну страницу анкеты и оплатить сбор. Работать вообще не обязательно.
Сам по себе ВНЖ ЕС выдаётся бессрочно. Меняется только карточка каждые 5 лет.
народ традиционно путает статус постоянного/долгосрочного резидента и сами картонки.
Так 3 или 6 месяцев? Или просто чтобы ляпнуть, не зная, как обстоят дела на самом деле?
что-то как-то на 5 тыс. евро грязными в Люксембурге - это не очень. Почему амазон так мало платит?
Так Amazon мало и платит. А она - L4 - junior.
у gemini поспрашивал, тогда ясно. PA все-таки весьма не SDE получается, up or out там нету и понятно почему платят меньше.
С другой стороны, если банки предлагают с 5-7 лет опыта по специальности на 30-40% меньше от заявленных "меньше медианы", то это прямо жесткий лоуболлинг. Правда, у меня есть пара знакомых, работающих в люксе в банках по финансовой части (т.е. не IT) и они никогда на зарплату не жаловались - но там 10+ опыта и гражданство ЕС.
Познавательно, в целом.
Из статьи не понятно зачем вся эта возня