Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Маск шпіёніць за дзяржслужачымі з дапамогай ШІ, шукае іншадумцаў

Амерыканскі Дэпартамент эфектыўнасці ўрада, якім кіруе Ілан Маск, выкарыстоўвае штучны інтэлект для праверкі працоўнай камунікацыі супрацоўнікаў прынамсі ў адным федэральным ведамстве. Шукаюць тых, хто крытыкуе Дональда Трампа і яго палітыку, паведамляе Reuters са спасылкай на дзве крыніцы.

1 каментарый

Паводле іх слоў, Маск хоча не толькі замяніць людзей на ШІ, але і наладзіў сачэнне за імі з дапамогай тэхналогіі. ШІ выкарыстоўваецца для выяўлення рыторыкі, скіраванай супраць двух мільярдэраў у Агенцтве па ахове навакольнага асяроддзя. У самым агенцтве гэта катэгарычна адмаўляюць. Яшчэ адна крыніца выдання ў ведамстве сцвярджае, што менеджар нібыта папярэдзіў «быць асцярожным у словах, перапісцы і дзеяннях».

Матэрыял Reuters выклікаў трывогу на фоне шматтысячных звальненняў, што адбываюцца ў дзяржаўным апараце ЗША паводле рэкамендацыі DOGE у апошнія тыдні. Афіцыйна людзей скарачаюць дзеля аптымізацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і скарачэння выдаткаў.

Таксама выданне сцвярджае, што каманда DOGE для ўзаемадзеяння выкарыстоўвае Signal. Гэта можа парушаць правілы, якія патрабуюць захавання федэральнай перапіскі, а ў месенджары можна наладзіць аўтаматычнае выдаленне паведамленняў праз пэўны час. Акрамя таго, DOGE інтэнсіўна выкарыстоўвае чат-бота Grok, створанага адной з кампаній Маска, у працы па скарачэннях у ведамствах. Але як менавіта, выданне не ўдакладняе.

Выкарыстанне ШІ і Signal выклікае пытанні ў спецыялістаў па кібербяспецы і этыцы, паколькі DOGE працуе вельмі непразрыста, а Маск і адміністрацыя Трампа могуць выкарыстоўваць інфармацыю, сабраную ШІ, у асабістых інтарэсах або для пераследу палітычных апанентаў. Маска раней ужо падазравалі ў спробах пазбавіцца нелаяльных людзей у дзяржаўным апараце пад выглядам эканоміі бюджэту.

Ведамства Маска скараціла супрацоўнікаў FDA якія інспектавалі яго нейрастартап
Ведамства Маска скараціла супрацоўнікаў FDA, якія інспектавалі яго нейрастартап
Па тэме
Ведамства Маска скараціла супрацоўнікаў FDA, якія інспектавалі яго нейрастартап
Tesla ўзляцела на навінах пра тое што Маск хутка сыдзе з DOGE
Tesla ўзляцела на навінах пра тое, што Маск хутка сыдзе з DOGE
Па тэме
Tesla ўзляцела на навінах пра тое, што Маск хутка сыдзе з DOGE
Чытайце таксама
США запретили IT-компаниям с господдержкой строить заводы в Китае в течение 10 лет
США запретили IT-компаниям с господдержкой строить заводы в Китае в течение 10 лет
США запретили IT-компаниям с господдержкой строить заводы в Китае в течение 10 лет
Twitter требует опубликовать личную переписку Маска
Twitter требует опубликовать личную переписку Маска
Twitter требует опубликовать личную переписку Маска
Маск требует отсрочки суда с Twitter. Его юристы меняют тактику обвинения
Маск требует отсрочки суда с Twitter. Его юристы меняют тактику обвинения
Маск требует отсрочки суда с Twitter. Его юристы меняют тактику обвинения
Twitter наконец-то запустит редактирование постов. Но не для всех
Twitter наконец-то запустит редактирование постов. Но не для всех
Twitter наконец-то запустит редактирование постов. Но не для всех

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-2

В настоящей реальности - охота на инокомыслящих закочнилась при администрации трампа, т.е. охота большую часть населения, которые мягко скажем - не разделяют повесточку LGBTQ+ и DEI.
В альтернативной вселенной левых - маск ищет инакомыслящих, и даже охотится на них.))