Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

На таргах 29 лістапада долар патаннеў упершыню амаль за тры тыдні

Курс долара па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 29 лістапада склаў 3,5701

5 каментарыяў

Курс долара па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 29 лістапада склаў 3,5701

У параўнанні з папярэднім днём долар патаннеў на 0,7%.  

Курс еўра па выніках таргоў склаў 3,7950 (-1,5%).

Долар зменшыўся ў цане ўпершыню амаль за тры тыдні. Апошні раз курс долара зніжаўся 11 лістапада. У апошнюю дэкаду месяца курс амерыканскай валюты, наадварот, рэзка паскорыўся. Калі за першыя 20 дзён лістапада долар падаражэў на 2,3%, то за апошнія 10 дзён — больш чым на 5%.

У цэлым ад пачатку лістапада долар падаражэў амаль на 8%, а ад пачатку года — амаль на 12,5%. Еўра ад пачатку лістапада падаражэў на 5,3%, ад пачатку года — на 7,3%. 

Паводле слоў экспертаў, на дынаміцы курса беларускага рубля да долара адбіваецца ўплыў вонкавых фактараў — перш за ўсё, расійскага валютнага рынку.

Беларуская эканоміка цесна злучаная з расійскай эканомікай. Акрамя таго, расійскі рубель у структуры кошыка валют займае найбольшую долю. У гэтай сувязі ваганні расійскага рубля да асноўных валют адбіваюцца на дынаміцы курса беларускага рубля да долара і еўра.

— Захоўваецца (ад 2022 года) вельмі высокая нявызначанасць: у любы момант могуць узнікнуць перадумовы для значнага абясцэнення беларускай валюты, — адзначаў раней старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Зміцер Крук.

Проста цяпер дынаміку дыктуе расійскі рубель. На кароткім/сярэднім адрэзку верагодны сцэнар адкату да курса каля 95 расійскіх рублёў за долар і дыяпазону 95-100 RUB.

Для BYN гэта азначае стабілізацыю курса адносна USD і некаторае абясцэненне да RUB (адкат да ўзроўню каля 3,50 RUB/BYN).

Паступовае пагаршэнне стану гандлю, рэалізацыя назапашанага інфляцыйнага навеса і зніжэнне продажаў валюты насельніцтвам будуць на працягу 2025 года штурхаць BYN да абясцэнення прапарцыйна інфляцыі (7-8%).

Варта памятаць, што ўмяшанне любых неэканамічныя фактараў або ўплыў глабальных шокаў могуць істотна змяніць сітуацыю.

У Беларусі долар бе рэкорды. Разбіраліся што адбываецца
У Беларусі долар б’е рэкорды. Разбіраліся, што адбываецца
Па тэме
У Беларусі долар б’е рэкорды. Разбіраліся, што адбываецца
«Цалкам выключаць гэты сцэнар нельга». Ці можа рост долара прывесці да недахопу валюты ў абменніках?
«Цалкам выключаць гэты сцэнар нельга». Ці можа рост долара прывесці да недахопу валюты ў абменніках?
Па тэме
«Цалкам выключаць гэты сцэнар нельга». Ці можа рост долара прывесці да недахопу валюты ў абменніках?

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

В феврале будет интереснее)))

Валдис Адаскус
Валдис Адаскус Старший Заместитель Младшего Пропагандиста по работе с РБ в Европейское ЦИПСО
1

Всё, конец бедной жизни.... (С) Сергей Юрьевич Беляков

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

ну всё, началось как по телевизору предупреждали - крах доллара и падение американской экономики

-1

Ну так чёрная пятница же.

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
0

Доллар горииит
Кто-то там не скажу кто а то забанят плааачет