СК узмацніў кантроль за кантэнтам у Threads і TikTok
Следчы камітэт Беларусі фіксуе рост колькасці «дэструктыўнага» кантэнту ў сацсетках і месенджарах. Таму следчыя вырашылі ўзмацніць маніторынг і рэагаванне на публікацыі і каментарыі, асабліва ў Threads і TikTok. Пра гэта ведамства заявіла ў сваім тэлеграм-канале.

Асаблівая ўвага будзе звяртацца на матэрыялы, якія, паводле ведамства, змяшчаюць:
дэзінфармацыю — свядома ілжывыя звесткі, якія ўводзяць грамадзян у зман у пытаннях грамадскай бяспекі, працы дзяржаўных органаў, эканамічнай і сацыяльнай сітуацыі;
распальванне сацыяльнай варожасці — заклікі да нянавісці, дыскрымінацыі па прыкметах сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай прыналежнасці, правакацыі на канфлікт паміж групамі грамадзянаў;
свядома ілжывыя паведамленні пра небяспеку — ілжывыя мінаванні, пагрозы тэрарыстычнага характару, панічныя ўкіды пра нібыта надзвычайныя сітуацыі, якія рыхтуюцца, аварыях або іншых пагрозах жыццю і здароўю людзей;
рэабілітацыю нацызму.
У ведамстве зафіксавалі факты, калі асобныя асобы дзеля павелічэння ахопу публікацый і прыцягнення аўдыторыі на акаўнт наўмысна распаўсюджваюць ілжывую інфармацыю пра нібыта здзейсненае кімсь злачынства, выстаўляюць сябе ахвярай або сведкам. Часам у аснове такіх публікацый ляжыць вымышленая гісторыя, падкрэслілі ў СК. Такім фактам будзе даквацца прававая ацэнка.
СК адзначыў, што такі кантэнт сур’ёзна шкодзіць грамадству і дзяржаве, правакуе занепакоенасць сярод насельніцтва і адцягвае праваахоўнікаў і экстранныя службы ад рэальных задач. У інтэрнэце адзін «правакацыйны» пост або каментарый можа за лічаныя гадзіны ахапіць дзясяткі тысяч карыстальнікаў, наносячы шкоду стабільнасці і бяспецы краіны, кажуць следчыя.
«Многія аўтары і распаўсюджвальнікі такога кантэнту лічаць, што ананімнасць у сетцы гарантуе беспакаранасць, аднак гэта меркаванне памылковае», — адзначылі ў СК. Там дадалі, што для выяўлення датычных супрацоўнічаюць з іншымі праваахоўнікамі, «выкарыстоўваючы ўвесь спектр следчых дзеянняў і міжнародную супрацу».
«Разам мы забяспечым інфармацыйную бяспеку ў Рэспубліцы Беларусь», — пагразіў СК. Карыстальнікаў сацсетак заклікалі праяўляць адказнасць і грамадзянскую свядомасць, не ствараць і не распаўсюджваць кантэнт, які можа прынесці шкоду грамадству.
Правильно, давно пора этот источник фейков перетряхнуть, ещё и почту Спортлото проверить туда тоже пишут обиженные. Настоящая правда только по телевизору - проверенная и идеологически выдержанная
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Правильно, давно пора этот источник фейков перетряхнуть, ещё и почту Спортлото проверить туда тоже пишут обиженные. Настоящая правда только по телевизору - проверенная и идеологически выдержанная