Доля людзей у глабальным інтэрнэт-трафіку ўпала да мінімуму за 8 гадоў
Паводле свежага дакладу Bad Bot Report даследчыкаў Imperva, 47,4% сусветнага інтэрнэт-трафіку ў 2022 годзе было згенеравана ботамі. Гэта на 5,1 п. п. больш, ніж годам раней.

На людзей адпаведна прыпала 52,6% усяго леташняга інтэрнэт-трафіку. Гэта найменшае значэнне за апошнія 8 гадоў.
Таксама чатыры гады запар расце доля «дрэнных» ботаў у інтэрнэт-трафіку — шкодных аўтаматызаваных праграм, якія могуць выкарыстоўвацца для рассылання спаму, шпіянажу і кібератак. У 2022 годзе паказчык вырас на 2,5 п. п. да 30,2%.
Таксама павялічылася доля «прасунутых» сярод «дрэнных» ботаў — ад 25,9% да 51,2%. Колькасць атак з захопам акаўнта вырасла на 155% у 2022 годзе ў параўнанні з 2021-м. 15% усіх спроб аўтарызацыі ва ўсіх разгледжаных сферах былі класіфікаваныя як захоп акаўнта. 35% такіх атак былі накіраваныя на API.
Больш за ўсё ад атак ботаў пакутуюць галіны турызму, гандлю ў раздроб і фінансавых паслуг. У сферах гульняў і тэлекамунікацый выявілася самай высокай доля трафіку «дрэнных» ботаў на сайты і праграмы.
Аналітыкі разгледзелі інтэрнет-трафік у 13 краінах свету. У сямі з іх доля трафіку «дрэнных» ботаў перавышала сярэднесусветны ўзровень — сярод іх Германія, Ірландыя, Сінгапур і ЗША.
Поўная версія справаздачы даступная па спасылцы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.