«Вучыцеся размаўляць»: таксічным распрацоўшчыкам будзе няпроста ў эпоху ШІ — стваральнік Ruby on Rails
На думку Давіда Гайнемайера Гансана, з распаўсюджваннем ШІ-агентаў распрацоўшчыкаў перастануць церпець за дрэнны характар, нават калі яны валодаюць унікальнымі навыкамі. Ён раіць вучыцца размаўляць з людзьмі.
На думку Давіда Гайнемайера Гансана, з распаўсюджваннем ШІ-агентаў распрацоўшчыкаў перастануць церпець за дрэнны характар, нават калі яны валодаюць унікальнымі навыкамі. Ён раіць вучыцца размаўляць з людзьмі.
Стваральнік Ruby on Rails і сузаснавальнік 37signals Давід Гайнемайер Гансан папярэдзіў, што эпоха ШІ-агентаў стане няпростым часам для праграмістаў, з якімі цяжка працаваць. «Эпоха агентаў будзе цудоўнай для большасці праграмістаў, але цяжкай для сварлівых», — напісаў ён у X.
The age of agents is going to be amazing for most programmers, but it’ll be hard times for the cantankerous ones. Specialized knowledge and rare skills will no longer offer immunity for those who are a pain to work with. Best learn some basic people skills.
На думку Гансана, вузкая спецыялізацыя і рэдкія тэхнічныя навыкі больш не змогуць служыць апраўданнем дрэннымі адносінамі да калегащ. Раней кампаніі маглі мірыцца з канфліктнымі распрацоўшчыкамі, калі тыя валодалі унікальнымі ведамі або былі незаменнымі для канкрэтнага праекта.
Цяпер, лічыць Гансан, ШІ-агенты дазволяць абыходзіцца без такіх супрацоўнікаў. Таму ён параіў распрацоўшчыкам засвоіць хаця б базавыя навыкі зносінаў.
Выказванне выклікала дыскусію сярод праграмістаў. Адныя пагадзіліся, што кампаніям больш не прыйдзецца церпець супрацоўнікаў, якія адзіныя ведаюць, як уладкаваная тая ці іншая сістэма.
Іншыя заўважылі, што ўменне ладзіць з калегамі заўсёды было важнай прафесійнай якасцю. ШІ толькі зробіць гэта больш відавочным. Адзін з каментатараў таксама звярнуў увагу на парадокс: самім ШІ-агентам абсалютна ўсё роўна, які характар у чалавека, з якім яны працуюць.
Гансан — актыўны прыхільнік ШІ-праграмавання. У верасні ён абвясціў, што ягоная каманда ў 37signals практычна перастала пісаць код уручную.
Паводле яго, распрацоўшчыкі павінны даручаць напісанне кода ШІ-агентам, а самастойна ўмешвацца толькі тады, калі тыя не справяцца. Ён таксама лічыць, што ўменне правільна ставіць задачы нейрасеткам становіцца важнейшым за хуткасць і майстэрства ручнога праграмавання.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.