Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Salesforce сёлета не будзе наймаць распрацоўшчыкаў

Salesforce не будзе наймаць інжынераў софту ў 2025 годзе, бо змагла моцна павысіць прадукцыйнасць дзякуючы АІ. Пра гэта СЕО кампаніі Марк Беніяф заявіў у падкасце брытанскага венчурнага інвестара Гары Стэбінгса пры канцы снежня.

1 каментарый

На той момант воблачны гігант займаўся складаннем бізнэс-плана на наступны год. Беніяф адзначыў, што ў цэнтры ўвагі кампаніі цяпер знаходзіцца фірмовая платформа Agentforce, прызначаная для аўтаматызацыі працы з кліентамі, маркетынгам і продажамі пры дапамозе АІ-агентаў.

На пытанне Стэбінгса пра тое, ці стане кампанія большай, ці меншай памерам у найбліжэйшыя пяць гадоў, гендырэктар адказаў, што, «хутчэй за ўсё, большай». Але дадаў, што ў 2025 годзе Salesforce не будзе наймаць інжынераў софту, бо дзякуючы Agentforce і іншым АІ-інструментам, якія выкарыстоўваюць яе распрацоўшчыкі, змагла павысіць прадукцыйнасць больш як на 30% і дасягнуць «неверагоднай хуткасці» распрацоўкі.

Таксама сёлета Salesforce плануе паменшыць штат інжынераў тэхпадтрымкі. А вось менеджараў па продажах стане больш, бо кліентам трэба тлумачыць, наколькі карысны для іх можа быць АІ. «У найбліжэйшай перспектыве» кампанія нойме 1-2 тысячы сэйлзаў.

Salesforce наймёт тысячу человек благодаря ИИ
Salesforce наймёт тысячу человек благодаря ИИ 
По теме
Salesforce наймёт тысячу человек благодаря ИИ
Salesforce закрывае офіс супрацоўнікаў прымушае рэлакавацца або звальняцца
Salesforce закрывае офіс, супрацоўнікаў прымушае рэлакавацца або звальняцца
Па тэме
Salesforce закрывае офіс, супрацоўнікаў прымушае рэлакавацца або звальняцца
Salesforce включилась в борьбу за ИИ-таланты
Salesforce включилась в борьбу за ИИ-таланты
По теме
Salesforce включилась в борьбу за ИИ-таланты

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

slacker
slacker DevOops в dev/null
1

https://news.ycombinator.com/item?id=42639791

Current SFDC software engineer - this is just cover for a widespread engineering hiring freeze since the layoffs in January 2023. There's a ton of pressure to control costs after the near shareholder revolt that caused the layoffs.

The public nature of the announcement is certainly marketing for our AI offerings as well, but at this point I think most engineers are just worried there will be additional layoffs, in the event management cannibalizes product for short term stock gains again.