Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Кампаніі, якія трацілі больш за ўсё рынкавай капіталізацыі за дзень (гэта амаль заўжды адная і тая ж)

Пры канцы студзеня кітайскі стартап DeepSeek здзейсніў «землятрус» у свеце АІ рэлізам новай версіі мадэлі R1, якая не саступае аналагам ад OpenAI і Google, але запатрабавала менш вылічальных і грашовых рэсурсаў. Гэта абрынула сусветныя рынкі, а больш за ўсіх пацярпела Nvidia. Visual Capitalist, які браў за аснову даныя Bloomberg, адзначае, што за дзень яна страціла $560 млрд рынкавай капіталізацыі. Reuters і іншыя выданні пісалі пра $593 млрд, але гэта ў любым выпадку рэкорд. Партал сабраў топ-10 такіх дзённых падзенняў, і выявілася, што ў 8 выпадках адзначыўся якраз амерыканскі чыпмэйкер.

4 каментарыя

Напрыклад, на другім месцы — вераснёўскае падзенне Nvidia. Тады, адзначае CNBC, прычынай стаў выклік кампаніі на допыт Мінюстам. У цэлым усе падзенні Nvidia адбыліся сёлета і летась.

На трэцім месцы ідзе Meta. На пачатку 2022 года яна павалілася на $251 млрд (CNBC піша пра $232 млрд). Каціроўкі абваліў гендырэктар Марк Цукерберг, які абвясціў пра курс кампаніі на распрацоўку метасусвету. На той момант гэта таксама быў рэкорд.

Акрамя іх у спісе на 7 месцы прысутнічае Amazon. У красавіку 2022 года яна дала справаздачу пра першы стратны квартал за папярэднія сем гадоў. Акрамя таго, інвестары былі незадаволеныя яе інвестыцыямі ў электрамабільны стартап Rivian.

Nvidia перанесла найбуйнейшае дзённае падзенне ў гісторыі ЗША праз кітайскі стартап. Вытворцы абсталявання энергетычныя кампаніі біткойн абваліліся
Nvidia перанесла найбуйнейшае дзённае падзенне ў гісторыі ЗША праз кітайскі стартап. Вытворцы абсталявання, энергетычныя кампаніі, біткойн абваліліся
Па тэме
Nvidia перанесла найбуйнейшае дзённае падзенне ў гісторыі ЗША праз кітайскі стартап. Вытворцы абсталявання, энергетычныя кампаніі, біткойн абваліліся
Амерыканскія тэхнагіганты страцілі больш за $1 трыльён капіталізацыі за дзень але пачалі аднаўляцца
Амерыканскія тэхнагіганты страцілі больш за $1 трыльён капіталізацыі за дзень, але пачалі аднаўляцца
Па тэме
Амерыканскія тэхнагіганты страцілі больш за $1 трыльён капіталізацыі за дзень, але пачалі аднаўляцца
Во всем виноват TikTok: Цукерберг объяснил обвал акций Meta неправильными прогнозами и конкуренцией
Во всем виноват TikTok: Цукерберг объяснил обвал акций Meta неправильными прогнозами и конкуренцией
По теме
Во всем виноват TikTok: Цукерберг объяснил обвал акций Meta неправильными прогнозами и конкуренцией

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

но потребовала меньше вычислительных и денежных ресурсов.

увы. китайцы всех опять обманули

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
-1

По факту они доказали, то, что и без этого было понятно - можно поднимать AI на устаревшем оборудовании. Не самый умный, но можно.
С другой стороны, а зачем?))

0

поднимать можно. но это очень дорого и очень медленно. о чем китайцы скромно умолчали. потому что лаоваям надо впарить превосходство китайской модели и на этом заработать

0

Проблема в том что это надутые пузыри и соотвественно любое негативное событие приводит к дыре и выходу воздуха.

Капитализация же это само по себе сферический конь в вакууме.
Продаётся одна акция по лютой цене, а потом умножается на количество акций, хотя ясно-понятно брось эти акции на рынок они будут стоить совершенно ничего.