Кук патлумачыў адставанне Apple у АІ і іншых тэхналогіях
Apple часта абвінавачваюць у тым, што яна вельмі моцна спазнілася з рэлізам АІ-прадуктаў — такое меркаванне распаўсюджанае ў тым ліку ўнутры кампаніі. Аднак яе гендырэктар Цім Кук глядзіць на сітуацыю інакш і сцвярджае, што кампанія марудзіла з ЕІ сапраўды гэтак жа сама, як з іншымі інавацыямі. Пра гэта ён казаў у інтэрв’ю Wall Street Journal.

Падыход Apple да інавацый у мінулым, сучаснасці і будучыні Кук апісвае філасофскім прынцыпам: «не першы, але найлепшы». Галоўная мэта кампаніі — выпускаць выдатныя прадукты, якія робяць жыццё карыстальнікаў больш насычаным.
Кук мяркуе, што часам магчыма быць і першым, і найлепшым адначасова. Але калі гэта немагчыма, то выбар толькі адзін. «Калі трэба выбраць нешта адно, то сумневаў няма. Спытаеце сотню людзей, і ўсе адкажуць вам, што трэба быць найлепшым», — кажа Кук.
Таксама менеджар прызнаўся, што Apple Intelligence «змяніў яго жыццё». Кук раней згадваў, што чытае імэйлы ад спажыўцоў, і фірмовы АІ-асістэнт дапамагае яму рэзюмаваць паведамленні. Ён упэўнены, што тэхналогія таксама зменіць жыццё карыстальнікаў, і ставіць яе ў адзін шэраг з кольцам пракруткі iPod і сэнсарным экранам iPhone.
Тое ж самае, на яго думку, дастасавальнае да Apple Vision. Кук згодны, што гэта нятанны спосаб глядзець фільмы (гарнітура каштуе $3,5 тысячы), і што цяпер гэта нішавы прадукт. Але адзначыў, што ніводны паспяховы прадукт кампаніі не ўзлятаў імгненна. А пакуль гарнітура арыентаваная на тых, хто хоча дакрануцца да будучыні ўжо цяпер.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.