Амерыканскія кампаніі імкліва пазбаўляюцца ад праслойкі менеджараў і не запаўняюць прабелаў
За апошнія пару гадоў кампаніі ЗША займаюцца выраўноўваннем сваёй аргструктуры шляхам звальнення менеджараў сярэдняга звяна. Марк Цукерберг казаў, што не любіць, калі занадта шмат «менеджараў, якія кіруюць менеджарамі, якія кіруюць менеджарамі, якія працуюць». СЕО Amazon Эндзі Джэсі таксама «ненавідзіць бюракратыю», а сама кампанія павялічвае прапорцыю работнікаў да менеджараў. Інвестбанк Citi скараціў іерархію менеджараў з 13 узроўняў да 8, а UPS скараціла 12 тысяч менеджараў з 85 тысяч. Кампаніі не проста звальняюць людзей, а касуюць займаныя імі пазіцыі, падкрэслівае Business Insider.

Аналітыкі Revelio Labs сёлета ўзялі звесткі са сваёй базы вакансій, сабраных з інтэрнэту, і расклалі іх па чатырох групах супрацоўнікаў: старшы і сярэдні менеджмент, а таксама вопытныя і маладыя шараговыя супрацоўнікі. Іх параўналі з лічбамі за 2022 год. Выявілася, што колькасць вакансій для супрацоўнікаў з малым вопытам або без яго ўпала на 14%, а для сярэдніх і старшых менеджараў — на 43% і 57% адпаведна. Пазней колькасць вакансій значна павялічылася па ўсіх групах работнікаў, акрамя менеджараў сярэдняга звяна — станам на кастрычнік аб’яў для іх было на 42% менш, чым у красавіку 2022 года.
Падобная сітуацыя назіралася з менеджэрамі сярэдняга звяна ў 1980-я, калі глабалізацыя дала штуршок новай філасофіі кіравання, якая ставіць у прыярытэт скарачэнне выдаткаў. Паводле аднаго даследавання, за перыяд ад 1986 года да 1998-га колькасць прамежкавых менеджараў, падсправаздачных кіраўнікам падраздзяленняў, зменшылася на 25%, а менеджараў, якія даюць справаздачу непасрэдна гендырэктарам, вырасла амаль удвая.
Ці робіць такая практыка кампаніі эфектыўнейшымі, дакладна не вядома. Паводле некаторых даследаваннях, прадукты сапраўды атрымліваецца рэлізіць хутчэй. Але ёсць і іншыя даследаванні, згодна з якімі, калі менеджары правільна робяць сваю працу, то прадукцыйнасць кампаній наадварот павышаецца, адзначае BI. Напрыклад, калі яны выступаюць у ролі ментараў, матывуюць, удзельнічаюць у абмене важнай інфармацыяй паміж падраздзяленнямі кампаніі, займаюцца пошукам магчымасцяў і згладжваюць вострыя вуглы.
Між тым, паводле даных Live Data Technologies, у 2023 годзе менеджары сярэдняга звяна склалі 32% усіх звольненых супрацоўнікаў. У 2019-м на іх прыпадала 20%. І, мяркуючы з даных Revelio Labs, запаўняць вызваленыя месцы кампаніі не збіраюцца.
Не менеджеры ли пугали разработчиков увольнениями из-за ChatGpt? А мне всегда было интересно, если станет у тебя 10, а не 100 разработчиков в подчинении, как быстро начальство повыше поймет, что и ты не нужен на 10 человек то...
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 снежня 2024, 14:41
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Наконец-то! Теперь менеджеры почувствуют всю тяжесть! Ответят за свой снобизм и высокомерие! Непотизм и деспотизм!
Без них ИТ загнётся, без расстановки приоритетов и тщательных согласований девелоперы всё быстро сделают и останутся без работы.
как и сельское хозяйство без крепких хозяйственников?
Судя по постоянным разносам по тв, да. Так и есть :)