Польскі офіс SayGames паказаў найлепшы фінансавы вынік у сваёй гісторыі
Польскі офіс гейм-паблішара SayGames, які знаходзіцца ў Варшаве з 2021 года, паказаў рэкордныя выручку і прыбытак па выніках 2025 года, заўважыў Telegram-канал эканамічнага аглядальніка Вадзіма Сяховіча. Значную ролю ў гэтым адыграла партнёрства SayGames, якое актыўна развіваецца з паўднёвакарэйскімі распрацоўшчыкамі казуальных гульняў.

Летась уладальнікі SayGames Ягор Вайханскі і Андрэй Сокал наладзілі стратэгічную супрацу адразу з трыма паўднёвакарэйскімі студыямі: BagelCode, LoadComplete і NLABSoft. Іх прадукты былі выпушчаны на сусветным рынку.
Удзел у запуску гульняў карэйскіх партнёраў і прадуктаў іншых гульнявых распрацоўшчыкаў дазволіў амаль на 45% павялічыць выручку варшаўскага офіса SayGames — да €8,5 млн у эквіваленце, а прыбытак — у 2,5 разы, да каля €500 тысяч. Канал адзначае, што гэта найлепшы вынік з моманту рэлакацыі цэнтра распрацоўкі гэтага бізнесу з Мінска.
Сёлета SayGames працягвае працаваць з карэйцамі. Але, мяркуючы па першых спампоўках, фаварытам і надзеяй на падтрыманне тэмпаў стане гульня BagMaster Isekai ад першага партнёра ў В’етнаме — Doors Studio.
SayGames выйшла на в’етнамскі рынак: першае партнёрства з мясцовай студыяй
У другім паўгоддзі запланаваны рэліз некалькіх гульняў ад студый з украінскімі і расійскімі каранямі. Таксама SayGames выпусціць прадукты двух беларускіх распрацоўшчыкаў — SKR Games з Лімасола (уладальнікі — Васіль Іваноў і Максім Амбражэй) і мінскай PlayStrom (Іван Багданчук).
SayGames была створана ў 2017 годзе, яе галаўны офіс знаходзіцца ў Пафасе на Кіпры. Усяго ў партфелі паблішара каля 200 гульняў ад амаль 50 студый, якія прынеслі больш за 8 млрд спамповак па ўсім свеце.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.