Дубакоў завёў канал пра васьміногаў. Мэта (жартам ці ўсур'ёз) — каб іх менш елі
У каментары набеглі фанаты васьміногаў.
СЕО Fibery Міхаіл Дубакоў завёў тэлеграм-канал пра васьміногаў — Oct8pus. І апавясціў пра гэта фб-фрэндаў.
У каментары прыйшлі аматары васьміногаў і цяпер абменьваюцца з аўтарам канала спасылкамі і водгукамі на фільмы/кнігі пра галаваногіх. Яшчэ абмяркоўваюць, ці варта іх есці (здаецца, не).
«Гэта мая канчатковая мэта — паменшыць колькасць васьміногаў, якіх ужываюць у ежу ў свеце», — жартуе (ці не) Дубакоў.
У самім канале пакуль няшмат пастоў і падпісчыкаў (39 на момант публікацыі), але ёсць прыгожыя фоткі і апісанне захапляльных сцэн з жыцця васьміногаў, напрыклад, паводзін самкі пасля размнажэння.
«Клас! Як прыемна пачытаць цікавае, — радуецца адзін з фрэндаў. — Паток інфармацыі пра войны, катаклізмы, гвалт, дыскрымінацыю, усю woke agend’у ўжо надломвае псіхіку».
Читать на dev.by