Два амерыканцы падманулі Uber Eats на мільён долараў
Два жыхары горада Форт-Лодэрдэйл у Фларыдзе падманулі сэрвіс дастаўкі ежы Uber Eats больш як на $1 млн за паўтара года, распавядае Insider.

Падазраваныя — 21-гадовы Трэён Морган і 38-гадовы Рой Блэквуд — пачалі эксплуатаваць несумленную схему ў студзені 2022 года. Яна палягала ў стварэнні падстаўных акаўнтаў у праграме ад асобы карыстальніка і кур’ера для афармлення заказаў. Рэч у тым, што ў якасці бонуса за рэгістрацыю Uber Eats выдае кур’ерам крэдытную карту, папоўненую на $700, для выканання заказаў.
Пасля атрымання карт падазраваныя адмянялі зробленыя заказы, а таксама куплялі на іх падарункавыя карты ў крамах. Толькі ў адзін з дзён ашуканцы наведалі 27 крам Walgreens і нанеслі Uber шкоду на $5 тысяч.
Цяпер парачцы пагражае абвінавачванне ў арганізацыі схемы махлярства ў асабліва буйных памерах. Яны былі арыштаваныя ў гэтым месяцы. Расследаванне яшчэ не завершанае.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.