«Дзе ест станцыя гуўна?» Як польская мова ставіць айцішнікаў у тупік
Спыталіся ў айцішнікаў, якія гісторыі адбываліся з імі праз няведанне мовы. Атрымалася надта весела.
Чытайце, лепш так не рабіце, дазнавайцеся новых слоў.
Спыталіся ў айцішнікаў, якія гісторыі адбываліся з імі праз няведанне мовы. Атрымалася надта весела.
Чытайце, лепш так не рабіце, дазнавайцеся новых слоў.
Спыталіся ў айцішнікаў, якія гісторыі адбываліся з імі праз няведанне мовы. Атрымалася надта весела.
Чытайце, лепш так не рабіце, дазнавайцеся новых слоў.
У гэтым матэрыяле ёсць спасылкі партнёраў. Калі вы штосьці купляеце з нашай дапамогай — вы таксама падтрымліваеце dev.by. (Вось іншы спосаб).
«Доўга праходзіў мяжу і хацеў папрасіць польскага памежніка дараваць і прапусціць нас. Прагучала гэта як „Niech Pan nas przeprosi i przepuści“ (Няхай пан у нас папросіць прабачэння і прапусціць нас)».
«Па прыездзе ў гатэль сказалі „Mamy broń“, таму што больш слоў мы на той момант не ведалі і думалі, як ужо мова вельмі падобная да беларускай і рускай, то і слоў агульных мае быць шмат. Позірк кансьержа трэба было бачыць, таму мы вырашылі перайсці на англійскую. Нашае шчасце, што ён нас правільна зразумеў, інакш прабавілі б адпачынак у іншым, менш утульным месцы» (mamy rezerwację — мы маем бронь, mamy broń — мы маем зброю).
«Справа была, калі я толькі прыехаў у Польшчу. Хацеў спытацца ў гаспадароў кватэры, дзе можна паблізу купіць адсутную пасцельную бялізну, а яны толькі дзіўна на мяне глядзелі. Выявілася, што замест „nie mam pościeli“ я сказаў „nie mam bielizny“ (у мяне няма сподняй бялізны)».
«Калі вам тэлефануе кур’ер і кажа „Я пасылку прывёз, выходзьце“, ніколі не адказвайце яму „już spuskam się“ (я ўжо канчаю)».
«Купляла торбу ў краме і папрасіла прадавачку адрэзаць цэтлік „Сzy Pani ma nozyczki? Proszę obciągnąć“. Я ніколі не бачыла, каб людзі так хутка чырванелі!» (odciąć — адрэзаць, obciągnąć — зрабіць мінет).
«Я працавала ў рэанімацыі, дзе вельмі атмасферна гучалі крыкі доктара «Тлен, тлен!». «Tlen» на польскай — кісларод, але ў галаве была заўсёды фраза: «Ну што вы, доктар, можа, яшчэ выкараскаецца?».
Поўную версію моўнай масакры — глядзіце на Dzik Pic
«Нядаўна ў нас пад домам адкрылася піцэрыя і я патэлефанаваў ім у дзень адкрыцця са словамі: «Проша заказаць піцэ». А мне ў адказ здзіўленае: «Jak to zakazać pizzy?Jak to?!» (zakazać — забараніць, zamówić — заказаць)
«Аднойчы была ў рэстарацыі, выйшла пакурыць на ганак з сябрамі. Там стаяла кампанія п’янаватых мужычкоў гэтак каля 40 гадоў. Я люблю пагаварыць з людзьмі пра тое пра сёе, i яны таксама не былі супраць. Карацей, пачалася паміж намі інтэракцыя. Я да іх звярнулася «Szanowne Państwo!», і тут пачаўся хай у мой бок: «Ты каго бабай абазвала?». Але гісторыя была з хэпі эндам: я хутка здагадалася, што затупіла з граматычнай формай, выправіла на «Szanowni Panowie» і адышла ад іх на пяць метраў».
«Узяла сабе за правіла заўсёды гаварыць з палякамі на польскай: як мінімум, гэта павага да краіны, у якой жывеш, як максімум — шанец калі-небудзь нармальна загаварыць. Але ўсе гэтыя «ę», «ą» і «ł» даюцца мне пакуль з вялікай цяжкасцю. Памятаю, аднойчы я спыталася, як прайсці да галоўнага вакзала: «Дзе ест станцыя гуўна?», а ў адказ хлопец стаў істэрычна рагатаць. Потым патлумачыў, што вакзал не такі ўжо і дрэнны». (główna — галоўная, gównа — гаўна).
«Выкладчыцы па польскай неяк дапамог у асабістым пытанні, і яна сказала: «Дзякуй, буду вінная». А ёй у адказ: «Ушыстка добра, разбярэмся!». Яна афігела ад нахабства, пачуўшы гэтае «Rozbieram się!» (Я распранаюся).
«Ехаў з двума знаёмымі палякамі ў купэ, а з намі яшчэ незнаёмая бабуля з дзяўчынкай. Цягнік чамусьці не адпраўляўся, хоць меўся 10 хвілін таму ўжо ехаць (хто ведае пра польскія цягнікі — той зразумее). І я пытаюся: «Kiedy już w końcu będziemy ruchać się?». І тут усе на мяне пачалі глядзець. Выявілася, я спытаў: «Калі мы ўжо нарэшце будзем трахацца?» (ruchać się — трахацца, ruszać się — рушыцца).
Каб не трапляць у няёмкія сітуацыі і адчуваць сябе лепей, вучыце польскую мову:
— з папулярнай праграмай Modly
— або з рэпетытарам, іх багата ў Preply
«Паглядзелі нядаўна з мужам Гары Потэра на польскай, шмат чаго цікавага дазналіся. Там Дзюбугай — гэта Хардадзёб, пацук Плюгаўчык — Паршывэк, Пажыральнікі смерці — Смерцяжэрцы, а яшчэ імя Гары вечна скланялі і атрымлівалася „Харэго Потэрэго“. А пад канец павесяліў бацька Лавэнды, які на пытанне пра тое, дзе ягоная дачка, крычаў „Яны яе парвалі! Парвалі!“. Думаем, які цікавы паварот! А потым загуглілі: porwali — гэта выкралі».
«Аднойчы я хацеў спытацца ў чат-бот клінікі, ці трэба здаваць кроў нашча. Забіў фразу ў перакладчык, потым скапіяваў польскі пераклад у месенджар: «Сzy analizują wszystkie krowy? Czy musisz wziąć zbyt dużo krwi na czczo, aby przeżyć?». Мне некалькі разоў напісалі, што пытанне незразумелае. Пераклаў назад і склаўся напалову ад смеху: «Скажыце, а ўсіх кароў аналізуюць? Ці трэба табе прымаць занадта шмат крыві нашча, каб выжыць?» (krowy — каровы, krwi — крыві, przeżyć — выжыць, przyjść — прыйсці).
Мы сабралі (і дадаем/абнаўляем) карысныя матэрыялы пра жыццё ў Польшчы.
Як легалізавацца, плаціць падаткі, перавезці гадаванца, адкрыць ІП, куды схадзіць і дзе знайсці добрага доктара, як вывучыць польскую мову, які горад выбраць для жыцця і многае іншае.
Інструкцыі, разборы і асабісты досвед.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ruchać się - это вообще по классике. Мороженое тоже нужно аккуратно покупать :)
Поясните по мороженому, не в курсе
Zrób mi loda - аналог obciągnąć
Сутки тоже слово интересные, бывало в жизни неловко)
Хорошая статья! Спасибо! :)))
Нормально, попукал и вошёл в кабинет.