«Джэймс Уэб» знайшоў самыя далёкія з будзь-калі назіраных галактык
Касмічны тэлескоп выявіў чатыры найбольш аддаленыя з будзь-калі назіраных чалавекам галактык.
Касмічны тэлескоп выявіў чатыры найбольш аддаленыя з будзь-калі назіраных чалавекам галактык.
Касмічны тэлескоп выявіў чатыры найбольш аддаленыя з будзь-калі назіраных чалавекам галактык.
Паводле даных даследчыкаў, адная з галактык утварылася праз 320 мільёнаў гадоў пасля Вялікага выбуху. У сярэднім век выяўленых тэлескопам галактык вар'іруецца ад 300 да 500 мільёнаў гадоў пасля Вялікага выбуху, які адбыўся больш як 13 мільярдаў гадоў таму. Навукоўцы дапускаюць, што галактыкі існуюць ад эпохі рэіянізацыі, калі ўтварыліся першыя зоркі ў Сусвеце.
Паводле слоў супрацоўніка даследчага інстытута ў Парыжы Стэфана Шарлота, маса чатырох галактык даволі нязначная, іх вага складае прыкладна 100 мільёнаў сонечных мас. Дзіўна тое, што на такой ранняй стадыі развіцця Сусвету галактыкі ўтваралі зоркі з хуткасцю, супастаўнай з утварэннем зорак у Млечным Шляху.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.