Машыны пачакаюць: GM выходзіць на рынак батарэй для ШІ-датацэнтраў з новай натрыевай тэхналогіяй
Гонка за энергарэсурсамі для ШІ дакацілася да аўтапрому. Амерыканскі гігант General Motors афіцыйна абвясціў пра выхад на рынак сістэм захоўвання энергіі (ESS) для электрасетак і дата-цэнтраў. Стратэгія кампаніі аказалася значна больш амбіцыёзнай, чым у канкурэнтаў з Ford, якія папросту перанакіравалі лішкі магутнасцяў пад вытворчасць звычайных акумулятараў, піша TechCrunch.
Гонка за энергарэсурсамі для ШІ дакацілася да аўтапрому. Амерыканскі гігант General Motors афіцыйна абвясціў пра выхад на рынак сістэм захоўвання энергіі (ESS) для электрасетак і дата-цэнтраў. Стратэгія кампаніі аказалася значна больш амбіцыёзнай, чым у канкурэнтаў з Ford, якія папросту перанакіравалі лішкі магутнасцяў пад вытворчасць звычайных акумулятараў, піша TechCrunch.
Самым гучным крокам GM стала партнёрства са стартапам Peak Energy. У межах альянсу аўтавытворца стварае прынцыпова новую хімію натрый-іонных акумулятараў, распрацаваную спецыяльна для маштабных прамысловых аб’ектаў. За межамі Кітая GM стаў першым аўтаканцэрнам, які адважыўся на запуск натрыевай тэхналогіі.
Прынцып працы такіх батарэй падобны з літыевымі, але замена ключавых кампанентаў дае крытычна важныя для ШІ-інфраструктуры перавагі: яны значна танней, даўгавечней і практычна не схільны да перагрэву. Галоўны мінус натрыю — батарэі атрымліваюцца больш цяжкімі і аб’ёмнымі пры той жа ёмістасці, што робіць іх малапрыдатнымі для электрамабіляў. Але для стацыянарных дата-цэнтраў і электрасетак вага не мае значэння.
Больш за тое, мінімальная рызыка перагрэву дазволіла цалкам прыбраць з сістэмаў Peak Energy дарагія контуры вадзянога ахаладжэння і пажаратушэння. Як адзначылі ў GM: «Лепшая дэталь у інжынерыі — гэта тая, якой наогул няма. Прыбіраеш дэталь — прыбіраеш праблему». Гэта радыкальна зніжае як стартавы кошт аб’ектаў, так і выдаткі на іх абслугоўванне.
GM ужо выдзеліў $900 млн на камерцыялізацыю новых тыпаў батарэй і адкрыў для гэтага спецыялізаваны цэнтр распрацоўкі, але да масавай вытворчасці натрыевых ячэек пройдуць гады — тэставы выпуск пачнецца толькі ў 2028 годзе.
Таму пакуль натрыевая тэхналогія зрэе, GM разгортвае двухэтапны план. Па-першае, GM пастаўляе літый-жалеза-фасфатныя ячэйкі кампаніі LG Energy Solution для стварэння бягучых прамысловых сістэм захоўвання. Таксама аўтагігант пашырае партнёрства са стартапам Redwood Materials, заснаваным былым дырэктарам Tesla. GM перадае яму каля 10 тысяч выкарыстаных акумулятараў са сваіх электрамабіляў. Redwood ужо збірае з іх накапляльнікі — адзін з такіх мікрагрыдаў на 12 МВт ужо сілкуе ШІ-дата-цэнтр кампаніі Crusoe ў Невадзе, згладжаючы скачкі напружання ад прагных GPU.
Акрамя таго, GM укараняе гэтую тэхналогію і на ўласнай вытворчасці: кампанія купляе сістэму ў Redwood для завода ў Мічыгане з разлікам зэканоміць $3 млн і абараніць канвеер ад перабояў са святлом. У будучыні такія батарэі плануюць паставіць на ўсе заводы канцэрна.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.