Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Google пракаментавала гадзінную рэкламу на YouTube, якую нельга пераключыць

Карыстальніку Reddit пад нікам Lin1ex давялося глядзець рэкламу на YouTube амаль 58 хвілін. Прапусціць яе відэасэрвіс не даваў.

2 каментарыя

Карыстальніку Reddit пад нікам Lin1ex давялося глядзець рэкламу на YouTube амаль 58 хвілін. Прапусціць яе відэасэрвіс не даваў.

Гэта не адзіная падобная гісторыя. Адзін з рэдзітараў — што праўда, без доказаў, — паскардзіўся ў каментарах, што YouTube прымусіў яго глядзець рэкламу 1,5 гадзіны, а другі пакутаваў цэлых 10 гадзін. Lin1ex у пацверджанне сваіх слоў прывёў скрыншот. Як і Standard-Slip6572, якому замест 49-хвіліннага роліка прыйшлося 2 гадзіны 52 хвіліны глядзець рэкламу.

60 minute un-skipable ad
byu/Lin1ex inyoutube
Damn youtube. Almost 3 hours of unskippable ads
byu/Standard-Slip6572 inyoutube

Карыстальнікі не ўдакладняюць, ці быў у іх уключаны блакіроўшчык, але на другім скрыншоце відаць, што так, адзначае Android Authority. Каментатары на Reddit выказалі здагадку, што ён памылкова заразом дэактывуе кнопку пропуску рэкламы.

Google у каментары парталу сказала, што рэклама з’яўляецца важнай крыніцай даходу для стваральнікаў кантэнту, дзякуючы якому яны робяць сваю справу, а выкарыстанне блакіроўшчыкаў рэкламы парушае палітыку YouTube. Кампанія дадала, што просіць юзераў з блакіроўшчыкамі выключаць іх на YouTube або купляць падпіску.

Звычайна, піша выданне, непераключальная рэклама абмяжоўваецца 15 секундамі. Але калі сэрвіс фіксуе спробы абысці яе, то пакідае за сабой права адключаць прайграванне відэа. Відавочна, працяглая рэклама, якую нельга прапусціць, — адзін з інструментаў Google у барацьбе з блакіроўшчыкамі.

Блогерка зарабляе на STEM-лекцыях на Pornhub у 3 разы больш чым на YouTube
Блогерка зарабляе на STEM-лекцыях на Pornhub у 3 разы больш, чым на YouTube
Па тэме
Блогерка зарабляе на STEM-лекцыях на Pornhub у 3 разы больш, чым на YouTube
Google прокомментировала замедление YouTube в России
Google прокомментировала замедление YouTube в России
По теме
Google прокомментировала замедление YouTube в России

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в EPAM
0

Подсказываю лайкфак: если реклама длинная и без кнопки Skip, то выбираете Block Ad, и она вам больше не показывается. Пользуйтесь

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

всем рекламы hero wars