Канада перагледзіць дзяржкантракты Amazon праз звальненні

Amazon вырашыла закрыць усе склады ў канадскай правінцыі Квебек і звольніць каля 2 тысяч іх працаўнікоў. Улады краіны папярэдзілі, што гэта ставіць пад пагрозу бягучыя ўгоды з тэхнагігантам, піша Bloomberg.

Пакінуць каментарый

«Вы, несумненна, разумееце, што такія дзеянні пацягнуць перагляд дзелавых адносін паміж Amazon і ўрадам Канады», — напісаў міністр інавацый, навукі і прамысловасці Франсуа-Філіп Шампань у лісце да гендырэктара рытэйлера Эндзі Джэсі. Міністр дадаў, што кампанія яшчэ мае час перадумаць.

Раней Amazon абвясціла, што плануе закрыць сем складоў у франкамоўнай правінцыі і працаваць праз субпадрадчыкаў. Менш як год таму некаторыя яе працаўнікі ў Квебеку аб’ядналіся ў прафсаюз. Кампанія сцвярджае, што рашэнне не звязанае з іх актыўнасцю.

Шампань сказаў журналістам, што стэлефаноўваўся з кіраўніком канадскага падраздзялення і быў расчараваны, што яго не праінфармавалі пра далейшыя скарачэнні — яшчэ 1459 чалавек страцяць працу ў лагістычных партнёраў Amazon. Шампань дадаў, што яму давялося тэлефанаваць самому наконт сітуацыі, але і тады яму сказалі толькі палову праўды, што «цалкам непрымальна».

У канадскіх ведамстваў укладзеныя дзясяткі ўгод з воблачнай платформай Amazon Web Services. Сума некаторых перавышае $7 млн.

Прадстаўнік Amazon Стыў Кэлі адзначыў, што кампанія рэгулярна праводзіць перамовы з канадскімі чыноўнікамі, але ў выпадках, падобных да цяперашняга, перш за ўсё апавяшчае супрацоўнікаў. Amazon гатовая да абмеркавання пытання з Шампанем ды іншымі прадстаўнікамі ўлады Квебека і Канады.

У Amazon не задалося вяртанне ў офіс: супрацоўнікі скардзяцца на недахоп месцаў, парковак, крадзяжы, не мыюцца
Па тэме
У Amazon не задалося вяртанне ў офіс: супрацоўнікі скардзяцца на недахоп месцаў, парковак, крадзяжы, не мыюцца
У Amazon таксама скарачэнні
Па тэме
У Amazon таксама скарачэнні
Amazon вслед за Meta свернула программу по инклюзивности и многообразию среди сотрудников
По теме
Amazon вслед за Meta свернула программу по инклюзивности и многообразию среди сотрудников

Читать на dev.by