Нацбанк растлумачыў, навошта яму ведаць вашу геалакацыю
У Нацыянальным банку растлумачылі, чаму беларускія банкаўскія праграмы пачалі запытваць у кліентаў дадзеныя аб месцазнаходжанні.
У Нацыянальным банку растлумачылі, чаму беларускія банкаўскія праграмы пачалі запытваць у кліентаў дадзеныя аб месцазнаходжанні.
У Нацыянальным банку растлумачылі, чаму беларускія банкаўскія праграмы пачалі запытваць у кліентаў дадзеныя аб месцазнаходжанні.
1 ліпеня ў краіне ўступаюць у сілу патрабаванні па лічбавым адбітку прыладаў. Паводле намесніка старшыні праўлення Нацбанка Андрэя Картуна, адзін з параметраў адбітку — геалакацыя.
«Сістэма бачыць у тым ліку, і мы цяпер ужо гэта часткова бачым — IMEI прылады, якое ПЗ там усталявана на гэтай прыладзе. … Плюс сюды дадаецца яшчэ такі элемент, які чамусь выклікае дыскусіі, — гэта так званая геалакацыя. Геалакацыя вашага ўваходу ў мабільны банкінг», — патлумачыў ён.
Пры першым уваходзе карыстальніка ў сістэму банк фарміруе і захоўвае эталонны лічбавы адбітак ягонай прылады. Гэта нібыта патрэбна самому карыстальніку для абароны ад махлярства.
«Напрыклад, вы, пастаянна жывучы ў Мінску, заходзіце са сваёй прылады, сістэма банка счытвае, што гэта ваша прылада і вы заходзіце з таго месца прыкладна, з якога заходзілі. Адпаведна, у яе гэта не выклікае ніякіх падазрэнняў. Але калі раптам вы заходзіце з нейкай іншай прылады, незнаёмай сістэме, з іншай краіны або з нейкага іншага горада… умоўна, вы зайшлі ў Мінску і праз хвіліну зайшлі ў Брэсце з незнаёмай прылады — вядома, сістэма адразу пазначыць „чырвоную лінію“ і адпаведныя службы бяспекі банка будуць адпрацоўваць. Яны, як мінімум, патэлефануюць вам і спытаюць — гэта вы ў Брэсце ці не вы», — працягнуў Картун.
Правесці махлярскі плацёж, выкраўшы пароль або падмяніўшы геалакацыю, не атрымаецца — антыфрод-сістэма банка ўбачыць невадпаведнасць і спыніць аперацыю. Доступ будзе заблакіраваны, пакуль кліент не пацвердзіць, што яе хоча правесці менавіта ён. Прыладаў для ўваходу ў сістэму можа быць колькі заўгодна, эталонных адбіткаў можа быць некалькі.
Картун запэўнівае, што інфармацыя будзе шыфравацца, выкарыстоўвацца выключна ў мэтах бяспекі і нікому не будзе перадавацца.
«І банкі яе не выкарыстоўваюць для нейкіх рэкламных мэтаў або для адсочвання паводзінаў спажыўца ў нейкіх таксама камерцыйных мэтах. Гэта выкарыстоўваецца толькі дзеля бяспекі», — адзначыў ён. І дадаў, што людзі самі даўно зліваюць сваю геалакацыю праграмам — напрыклад, калі выклікаюць таксі.
Паколькі геалакацыя лічыцца персанальнымі дадзенымі, банкі абавязаны інфармаваць кліента пра яе зборы і атрымаць на гэта згоду. Гэта павінна быць зроблена да 1 ліпеня.


Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.