У Беларусі пачалі эксплуатаваць уласны аналаг Starlink

Беларускае войска атрымала айчынны аналаг сістэмы шырокапалоснага інтэрнэту Starlink, паведамляе LIGA.net.

16 каментарыяў

Мабільны комплекс сувязі «Куліса» распрацаваны ў Беларусі для вайскоўцаў. Яго называюць аналагам Starlink амерыканскай кампаніі SpaceX.

«Гэты комплекс ужо паступіў на ўзбраенне і эксплуатуецца ў падраздзяленнях і вайсковых частках Узброеных сіл», — расказалі расійскаму выданню ТАСС у Мінабароны Беларусі.

«Куліса» была паказаная 6 кастрычніка 2023 года. Вайскоўцы заявілі, што сістэма акрамя сувязі дае аддалены доступ да інтэрнэту. Сёлета комплекс быў дапрацаваны.

SpaceX стала самым дарагім прыватным стартапам у свеце
Па тэме
SpaceX стала самым дарагім прыватным стартапам у свеце
SpaceX запустила в продажу Starlink Mini — вдвое дороже, чем обещала, и дороже обычной станции
По теме
SpaceX запустила в продажу Starlink Mini — вдвое дороже, чем обещала, и дороже обычной станции

Читать на dev.by