БДУІР і «Гарызонт» стварылі цэнтр падрыхтоўкі кадраў у сферы рабатызацыі і аўтаматызацыі
У Беларусі з’явіўся адукацыйна-навуковы цэнтр у сферы рабатызацыі, аўтаматызацыі і сучасных вытворчых тэхналогій на базе «Гарызонта». Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства прамысловасці.
У Беларусі з’явіўся адукацыйна-навуковы цэнтр у сферы рабатызацыі, аўтаматызацыі і сучасных вытворчых тэхналогій на базе «Гарызонта». Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства прамысловасці.
Цэнтр быў створаны падчас нарады па пытаннях падрыхтоўкі кадраў для прамысловага комплексу за ўдзелам міністраў, кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў і вышэйшых навучальных устаноў краіны. Пагадненне падпісалі генеральны дырэктар «Гарызонта» Юрый Прэдко і рэктар БДУІР Вадзім Богуш.
Новы цэнтр будзе рыхтаваць інжынераў, канструктараў, праграмістаў, спецыялістаў па аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і прамысловай рабататэхніцы. Ён таксама займецца фарміраваннем практыка-арыентаваных кампетэнцый, рэалізацыяй сумесных навукова-даследчых і досведна-канструктарскіх прац, а таксама паскораным укараненнем інавацыйных распрацовак у рэальную вытворчасць.
У Мінпраме назвалі гэта важным крокам у развіцці ўзаемадзеяння паміж прамысловасцю і сістэмай адукацыі і падкрэслілі, што прадпрыемствам патрэбныя спецыялісты, здольныя працаваць на стыку некалькіх напрамкаў — лічбавых тэхналогій, аўтаматызацыі, ШІ, прамысловай электронікі і рабатызаваных комплексаў. Цэнтр дазволіць студэнтам атрымліваць практычны досвед на вытворчых пляцоўках холдынгу, а прадпрыемствам — удзельнічаць у фарміраванні актуальных адукацыйных праграмаў і падрыхтоўцы кадраў пад рэальныя патрэбы эканомікі.
Раней Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу да 2030 года дасягнуць шчыльнасці рабататэхнічных сістэмаў не менш за 100 адзінак на 10 тысяч работнікаў у апрацоўчай прамысловасці.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.